embl

Печать

Палажэнне аб Міжнародным беларуска-польскім конкурсе студэнцкіх навуковых работ па гісторыі з нагоды 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча

1. Міжнародны беларуска-польскі конкурс студэнцкіх навуковых работ па гісторыі з нагоды 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча» (далей – Конкурс) арганізуецца гістарычным факультэтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Польскім інстытутам у Мінску і Інстытутам гісторыі Вроцлаўскага ўніверсітэта (далей ­­– Арганізатары), якія сумесна забяспечваюць правядзенне Конкурсу.

2. Конкурс накіраваны на стымуляванне навукова-даследчай актыўнасці студэнтаў універсітэтаў Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Польшча, папулярызацыю гістарычных ведаў, пашырэнне цікавасці да агульнай гістарычнай спадчыны, умацаванне гуманітарнага падмурка прыязных і добрасуседскіх стасункаў Беларусі і Польшчы.

3. Арганізатары для правядзення Конкурсу фарміруюць Арганізацыйны камітэт (далей - Аргкамітэт) і журы.

Сустаршынямі Аргкамітэту з’яўляюцца дэкан гістарычнага факультэта БДУ, дырэктар Польскага інстытута ў Мінску і дырэктар Інстытута гісторыі Вроцлаўскага ўніверсітэта. Сустаршыні вызначаюць склад журы, вырашаюць іншыя пытанні ў адпаведнасці з дадзеным Палажэннем.

Журы са свайго складу абсалютнай большасцю галасоў абірае старшыню журы, які мае права вырашальнага голасу пры роўнасці галасоў.

4. Конкурс праводзіцца ў два этапы – завочны і вочны.

5. Конкурс з’яўляецца адкрытым. Удзельнікам Конкурсу (канкурсантам) можа быць любы студэнт незалежна ад універсітэта, курса, спецыяльнасці, формы атрымання адукацыі, тэмы даследавання.

6. Першы этап праходзіць у форме завочнага конкурсу навуковых работ студэнтаў (далей – Завочны этап).

7. Конкурсная работа можа быць выканана індывідуальна або ў суаўтарстве (не больш за трох аўтараў).

8. На разгляд прымаюцца толькі работы, звязаныя з гістарычнай і культурнай спадчынай Беларусі і Польшчы.

9. Работа павінна быць выканана самастойна або пад навуковым кіраўніцтвам, адпавядаць асноўным крытэрам навуковай працы (у тым ліку абавязковай бібліяграфіі) адрознівацца высокім навуковым узроўнем, у тым ліку мець элементы навізны. Работа можа адлюстроўваць вынікі раней праведзеных канкурсантам (-амі) даследаванняў (у рамках курсавых, дыпломных работ і інш.), альбо быць прысвечана новай тэме.

Работа павінна быць выканана на адной з наступных моў: беларуская, польская, руская.

Работа павінна быць выканана без памылак, адруковак і г.д. Адказнасць за дакладнасць звестак, цытат, фактаў, прыведзеных у работах, нясуць іх аўтары.

Аб’ём конкурснай работы не павінен, як правіла, перавышаць 30 000 друкаваных знакаў (уключаючы прабелы і сінтаксічныя знакі), з улікам спісу цытуемых крыніц і літаратуры.

Структура працы абавязкова павінна ўключаць:

  • прозвішча і ініцыялы аўтара (аўтараў);
  • назва работы;
  • уводзіны (абгрунтаванне выбару тэмы, пастаноўка праблемы, мэты (мэтаў) даследавання, характарыстыка стану даследаванасьці праблемы);
  • асноўную частку;
  • заключэнне (выразна сфармуляваны высновы);
  • бібліяграфію (спіс цытуемых крыніц і навуковых работ).

10. Тэкст работы і спасылкі афармляюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі, што прад’яўляюцца міждзяржаўнымі стандартамі.

11. Для ўдзелу ў Конкурсе неабходна запоўніць заяўку (калі работа выканана ў суаўтарстве – на кожнага ўдзельніка) і падаць у электронным выглядзе:

  • тэкст конкурснай работы, падпісаны аўтарам / аўтарамі;
  • анатацыю (да 500 знакаў) на беларускай (рускай) і польскай мовах (афармляецца на адным асобным аркушы, уключае прозвішча і ініцыялы аўтара (аўтараў) і назву работы);
  • калі работа выканана ў суаўтарстве - асобны аркуш з апісаннем ўкладу кожнага аўтара;
  • калі работа выканана пад навуковым кіраўніцтвам - асобны аркуш з кароткай рэкамендацыяй навуковага кіраўніка, падпісаны ім.

Названыя матэрыялы павінны быць дасланы на наступны адрас электроннай пошты: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра..

12. Усе матэрыялы завочнага этапу павінны быць прадстаўлены ўдзельнікамі конкурсу не пазней за 01.06.2017. Матэрыялы, дасланыя пазней за ўстаноўленыя тэрміны, не будуць разглядацца.

Вынікі завочнага этапу павінны быць падведзены не пазней за 15.07.2017.

13. Пераможцы Завочнага этапу вызначаюцца па выніках экспертызы. Яны з’яўляюцца фіналістамі Конкурсу і ўдзельнікамі вочнага этапу.

Экспертызу ажыццяўляе Журы Завочнага этапу. Журы Завочнага этапу пакідае за сабой права вызначэння адпаведнасці прадстаўленых заявак Палажэнню аб Конкурсе, фіналістаў і ўдзельнікаў вочнага этапу. Асноўнымі крытэрыямі пры экспертызе конкурсных работ з’яўляюцца навуковы ўзровень, творчы падыход і самастойнасць, адпаведнасць тэме конкурсу, здольнасць прадстаўляць вынікі даследавання ў адпаведнасці з наяўнымі патрабаваннямі.

Эксперт (ы) па канкрэтнай працы вызначаецца (-юцца) старшынёй, намеснікам старшыні або адказным сакратаром журы завочнага этапу. Экспертам па конкурснай рабоце не можа быць навуковы кіраўнік студэнта.

14. Вочны этап Конкурсу праводзіцца 29 верасня – 1 кастрычніка 2017 года ў г. Мінску (Рэспубліка Беларусь) і праходзіць у форме публічнай абароны конкурсных работ з элементамі творчага сумоўя. Рэгламент вочнага этапу Конкурсу вызначаецца Аргкамітэтам.

15. Узнагародамі Конкурсу з’яўляюцца дыпломы першай, другой і трэцяй ступеняў, а таксама сертыфікаты ўдзельніка Вочнага тура Конкурсу.

16. Рашэнні журы аб вызначэнні пераможцаў прымаюцца простай большасцю галасоў членаў журы (з улікам права рашаючага голасу старшыні журы), з’яўляюцца канчатковымі, апратэставанню і абскарджанню не падлягаюць.

17. Усе пытанні, не ўрэгуляваныя ў дадзеным Палажэнні, вырашаюцца Аргкамітэтам Конкурсу ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Польшча. Дадзенае Палажэнне не абумоўлівае прыняцце фінансавых абавязацельстваў кім-небудзь з Арганізатараў.

18. Дадзенае Палажэнне прынята на беларускай і польскай мовах, у трох ідэнтычных экзэмплярах, пры гэтым бакі прызнаюць, што абедзве моўныя версіі маюць роўную сілу.