Прэзентацыя Першага тома Збору твораў Мікалая Мікалаевіча Улашчыка на гістарычным факультэце

3У аўдыторыі імя Уладзіміра Пічэты Гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 27 лютага 2017 г. адбылася сустрэча з укладальнікам і выдаўцом “Збору твораў Мікалая Мікалаевіча Улашчыка” кандыдатам гістарычных навук Зміцерам Віцько. У сустрэчы прынялі ўдзел выкладчыкі, аспіранты, магістранты, студэнты і выпускнікі гістарычнага факультэта. 

Быў прэзентаваны Першы том выдання, які змяшчае 1360 старонак, пераважна прац М.М. Улашчыка па археаграфіі Беларусі. Тут надрукаваны матэрыялы і выдадзеныя раней асобнымі кнігамі, і толькі часткова друкаваныя ў папярэдні час. 

З прывітальным словам выступіў намеснік дэкана па навуцы гістарычнага факультэта БДУ Алег Іванавіч Малюгін. Звярнуўшы ўвагу на важнасць сустрэч у падобным фармаце для студэнтаў факультэта як будучых спецыялістаў.

1

У сваім выступленні Зміцер Віцько расказаў прысутным пра цяжкасці лёса выпускніка Беларускага дзяржаўнага факультэта – М.М. Улашчыка, чаму асноўная працоўная дзейнасць па археаграфіі Беларусі была праведзена па-за межамі Бацькаўшчыны, а выкладанне асобных курсаў ніколі не праводзілася ў сценах Alma Mater. Пра яго шлях у навуку, выбар навуковай спецыялізацыі і рэалізацыю сябе ў гэтым накірунку. Таксама З. Віцько расказаў прысутным пра складанасці дадзенай публікацыі і працы, якую праводзіў калектыў публікатараў над апрацоўкай і падрыхтоўкай да друку матэрыялаў М.М. Улашчыка. Укладальнік падзяліўся думкамі пра метадалогію даследчыка і яе навацыі і даследчыцкую інтуіцыю. Адказаў на пытанні прысутных.

Выступілі таксама і прадстаўнікі выкладчыцкага корпуса гістарычнага факультэта. Слова ўзяў дацэнт кафедры Крыніцазнаўства кандыдат гістарычных навук, археограф Міхаіл Фёдаравіч Шумейка. Звярнуў увагу на памяць пра М.М. Улашчыка на гістарычным факультэце БДУ і выказаў меркаванне пра канструяванне адносінаў да яго ў савецкі час, выкарыстанне напрацовак даследчыка ў працэсе падрыхтоўкі навуковых кадраў па гісторыі Беларусі. Адзначыў складанасці працы са спадчынай навукоўца. Якая раскідана паміж Масквой і Мінскам, спробы падрыхтоўкі праектаў па апрацоўцы навуковай спадчыны М.М. Улашчыка ў папярэдні сустрэчы перыяд. Міхаіл Фёдаравіч указаў на зручнасць мець працы М.М. Улашчыка “пад адной вокладкай”, бо ніводны з надрукаваных тэкстаў не згубіў сваёй актуальнасці да сёнешняга часу.

З успамінам пра прыватны бок жыцця М.М. Улашчыка і яго імкненне да Беларусі распавёў прысутным дацэнт кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў Юрый Леанідавіч Казакоў. Ён указаў на асабістыя якасці М.М. Улашчыка, ролю сям’і ў яго жыцці, асаблівыя адносіны да Беларусі і беларускай інтэлігенцыі.

2Сваімі думкамі пра прафесійныя якасці М.М. Улашчыка падзяліўся загадчык кафедры гісторыі Расіі прафесар Алег Антонавіч Яноўскі. Разважаючы пра адносіны паміж асобнымі прадстаўнікамі кіруючых колаў факультэта і іх стаўленнем да асобы Улашчыка, ці да яго незайздроснай біяграфіі, Алег Антонавіч адзначыў у першую чаргу высокі прафесіяналізм Мікалая Мікалаевіча, які дакладна размяжоўваў прыватныя адносіны ад прафесійнай дзейнасці, адзначаючы яе нават сярод “недобразычліўцаў”.

Прэзентацыя была арганізавана сумесна кафедрамі гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў і гісторыі Беларусі новага і навейшага часу гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. 

Як падчас сустрэчы, так і пасля яе заканчэння выкладчыкі, студэнты і аспіранты абменьваліся думкамі пра лёс выбітнага выпускніка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якога лёс не зламіў ні ў 30-ыя, ні ў пасляваенныя гады і дазволіў рэалізаваць сябе ў навуковай дзейнасці ў шырокім абсягу даследавання беларускага летапісання, археаграфіі, мікрагісторыі, этнаграфічных нататках і іншым.

А.Ул. Любы

logo hi

banner-gun-rus

Контакты

220030 г. Минск, ул. Красноармейская, 6
тел. +375 17 209-55-98
факс +375 17 327-30-14
e-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. План проезда

president      miedu    pravo     bsu     universitet