Гістарычныя факультэты БДУ і МДУ імя М.В. Ламаносава ўмацоўваюць двухбаковае супрацоўніцтва

431 кастрычніка – 3 лістапада 2017 года ў Маскве прайшлі мерапрыемствы Міжнароднай праграмы “Дні гістарычнага факультэта БДУ на гістарычным факультэце МДУ імя М.В. Ламаносава”. Падзея сталася працягам доўгатэрміновай праграмы супрацоўніцтва паміж гістарычнымі факультэтамі вядучых універсітэтаў абедзвюх краін. У межах гэтага супрацоўніцтва ажыццяўляюцца сумесныя навуковыя праекты, праходзяць студэнцкія навуковыя конкурсы, стажыроўкі, гасцявыя лекцыі вядучых універсітэцкіх гісторыкаў.

У маі 2016 года ў Мінску ўпершыню прайшлі Дні гістарычнага факультэта МДУ імя М.В. Ламаносава, а ў гэтым годзе група гісторыкаў БДУ нанесла візіт у адказ у Маскву. У склад дэлегацыі на чале з дэканам гістарычнага факультэта, загадчыкам кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу прафесарам Аляксандрам Генадзьевічам Каханоўскім таксама ўвайшлі: намеснік дэкана гістарычнага факультэта дацэнт Андрэй Аркадзьвеіч Прохараў, загадчык кафедры гісторыі Расіі прафесар Алег Антонавіч Яноўскі, загадчык кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў прафесар Тадэвуш Антонавіч Навагродскі, старшы выкладчык кафедры крыніцазнаўства Арцём Міхайлавіч Назаранка. У сталіцу Расіі накіравалася таксама значная група студэнтаў гістарычнага факультэта, якія выйшлі ў фінал міжнароднага навуковага конкурса.

Праграма форума была надзвычай насычанай і ахапіла навуковую, адукацыйную, культурную складаючыя.

Афіцыйнае ўрачыстае адкрыццё Дзён гістарычнага факультэта БДУ адбылося 1 лістапада 2017 г. Падчас цырымоніі граматамі і падзякамі ад гістарычнага факультэта МДУ і РНКА “Беларусы Масквы” былі адзначаны супрацоўнікі БДУ. У сваю чаргу дэканам прафесарам А.Г. Каханоўскім былі ўручаны высокія ўніверсітэцкія ўзнагароды – падзякі рэктара БДУ, ганаровыя граматы – тым расійскім калегам, якія зрабілі асаблівы ўклад ў развіццё двухбаковых беларуска-расійскіх акадэмічных і навуковых сувязей. Сярод узнагароджаных –дэкан гістарычнага факультэта МДУ прафесар І.І. Тучкоў, прэзідэнт гістарычнага факультэта МДУ акадэмік РАН С.П. Карпаў, загадчык кафедры гістарычнага факультэта МДУ член-карэспандэнт РАН Л.І. Бародкін, старшыня ФНКА “Беларусы Расіі” прафесар С.Л. Кандыбовіч, намеснік дэкана гістарычнага факультэта МДУ, старшыня РНКА «Беларусы Масквы» А.В. Солапава і іншыя вядомыя навукоўцы. Падзякамі дэкана гістарычнага факультэта БДУ былі адзначаны загадчык кафедры гісторыі паўднёвых і заходніх славян прафесар Г.Ф. Мацвеяў, загадчык кафедры гісторыі Расіі да пачатку XIX стагоддзя прафесар М.С. Барысаў, дацэнт кафедры гісторыі старажытнага свету дацэнт В.У. Тамашэвіч, дацэнт кафедры гісторыі паўднёвых і заходніх славян дацэнт Ю.А. Барысёнак, навуковы супрацоўнік лабараторыі гісторыі дыяспар А.В. Казапалянская.

У той жа дзень, 1 лістапада 2017 г., дэканы гістарычных факультэтаў БДУ і МДУ прафесары А.Г.Каханоўскі і І.І. Тучкоў падпісалі Рабочую праграму супрацоўніцтва паміж гістарычнымі факультэтамі на 2018-2019 гад, а таксама вызначылі для распрацоўкі дзве сумесныя магістарскія праграмы: “Гісторыя беларускай дыяспары” і “Гістарычная інфарматыка”.

1 лістапада расійскія і беларускія даследчыкі, выкладчыкі і студэнты змаглі прыняць удзел у Міжнародным круглым стале «Спазнаючы мінулае: вопыт выкладання гісторыі ў вышэйшай школе Расіі і Беларусі». Адбыўся адначасова насычаны, глыбокі і шчыры абмен думкамі і вопытам, абмеркавана шырокае кола праблемных пытанняў. Як падкрэслілі ў гэтай сувязі дэканы гістарычных факультэтаў прафесары А.Г.Каханоўскі і І.І. Тучкоў, асэнсаванне і вырашэнне шмат якіх пытанняў вывучэння і выкладання гісторыі ў вышэйшай школе можа быць зроблена ўзаемнымі намаганнямі, з улікам вопыту адзін аднаго.

Падчас візіту прадстаўнікі гістарычнага факультэта БДУ правялі рабочыя сустрэчы з кіраўніцтвам і выкладчыкамі шэрагу кафедраў гістарычнага факультэта МДУ імя М.В. Ламаносава: гісторыі паўднёвых і заходніх славян, гісторыі краін блізкага замежжа, гісторыі Расіі да пачатку XIX стагоддзя, гістарычнай інфарматыкі, археалогіі, этналогіі, гісторыі старажытнага свету, гісторыі сярэдніх вякоў, усеагульнай гісторыі мастацтваў і іншых. Беларускія і расійскія гісторыкі абмеркавалі пытанні абмену навуковай інфармацыяй, падрыхтоўкі і выдання сумесных зборнікаў, распрацоўкі і рэалізацыі сумесных адукацыйных і навуковых праектаў і ініцыятыў.

Яшчэ адна значная падзея 1 лістапада адбылася ў рамках Акадэмічнага лекторыя гістарычнага факультэта: з лекцыяй “Мадэрнізацыйныя працэсы ў Беларусі ў ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў: агульныя тэндэнцыі і нацыянальныя рысы” выступіў дэкан гістарычнага факультэта БДУ прафесар А.Г.Каханоўскі.

Гэты дзень запомніцца і адкрыццём адразу некалькіх выстаў: фотавыстава “Гісторыя Саюзнай дзяржавы”, прадстаўленая Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі; персанальная фотавыстава аўтарскіх праектаў будынкаў і помнікаў Масквы, створаных народным архітэктарам Расійскай Федэрацыі, заслужаным архітэктарам Рэспублікі Беларусь Ю.П. Грыгор’евым; фотавыстава аўтарскіх праектаў будынкаў і помнікаў, выкананых у Маскве “Народы Масквы для Масквы”; выстава беларускай вышыўкі Кацярыны Панчэня і выстава народных промыслаў Азяранскага раённага цэнтра рамёстваў Жыткавіцкага райвыканкама.

Цікавым завяршэннем праграмы гэтага дня стаў творчы вечар расійска-беларускага пісьменніка, члена Саюза пісьменнікаў Расіі, лаўрэата прэміі “Залатое пяро Русі” Алеся Кажадуба.

Праграма мерапрыемстваў 2 лістапада 2017 г. адкрылася творчай сустрэчай удзельнікаў Дзён гістарычнага факультэта БДУ з народным архітэктарам Расійскай Федэрацыі, заслужаным архітэктарам Рэспублікі Беларусь Юрыем Панцеляймонавічам Грыгор’евым. Размова атрымалася надзвычай цікавай, бо Юрый Панцеляймонавіч, які быў галоўным архітэктарам г. Мінска ў 1970-я–1980-я гады, распрацоўваў помнік Янку Купалу на Кутузаўскім праспекце ў Маскве, як сведка цэлага шэрага падзей у гісторыі Мінска з’яўляецца неацэннай крыніцай для прафесійных гісторыкаў.

Адметнай рысай сустрэчы гістфакаў БДУ і МДУ ў гэтым годзе стала прысутнасць у якасці ганаровых гасцей прадстаўнікоў Дагестанскага дзяржаўнага ўніверсітэта і Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны.

2 лістапада 2017 года на гістарычным факультэце МДУ адбылася трохбаковая сустрэча прадстаўнікоў гістарычных факультэтаў Маскоўскага, Беларускага і Дагестанскага дзяржаўных універсітэтаў. Па запрашэнні дэкана гістарычнага факультэта МДУ прафесара І.І. Тучкова ў сустрэчы прыняла ўдзел Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Дагестан пры Прэзідэнце РФ І.М. Мугутдзінава. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт прадстаўляў дэкан гістарычнага факультэта БДУ прафесар А.Г.Каханоўскі і намеснік дэкана дацэнт А.А.Прохараў, Дагестанскі дзяржаўны ўніверсітэт – намеснік дэкана гістарычнага факультэта прафесар Р.І. Сефербекаў. Удзельнікі сустрэчы адзначылі асаблівы патэнцыял для развіцця беларуска-дагестанскіх навуковых і адукацыйных сувязей па такіх напрамках, як археалогія, этналогія, вывучэнне гісторыі і побыту народаў Каўказа.

Адной з цэнтральных падзей Дзён гістарычнага факультэта БДУ на гістарычным факультэце МДУ стала правядзенне заключнага (вочнага) этапа Чацвёртага Міжнароднага расійска-беларускага Конкурса студэнцкіх навуковых работ па гісторыі “Агульны шлях да Вялікай Перамогі: Подзвіг народаў несмяротны”. Адкрыццё фінала Конкурса прайшло 31 кастрычніка 2017 г. у Маскоўскім доме нацыянальнасцей, а публічныя абароны конкурсных работ прайшлі 2 лістапада на гістарычным факультэце МДУ. Сярод пераможцаў завочнага этапу Конкурса – удзельнікаў фіналу аказаліся амаль 30 студэнтаў універсітэтаў з Масквы, Мінску, Санкт-Пецярбургу, Магілёву, Пярмі, Гомеля. Сустаршынямі журы Конкурса, у склад якога ўвайшлі беларускія і расійскія гісторыкі, выступілі дэканы гістарычных факультэтаў БДУ і МДУ прафесары А.Г.Каханоўскі і І.І. Тучкоў. Журы, адзначаючы ў цэлым вельмі добры ўзровень усіх прадстаўленых работ, цікаўнасць і неабыякавасць усіх удзельнікаў, вызначыла пераможцаў і ўладальнікаў спецыяльных прызоў, якія былі ўручаны ў той жа дзень ва ўрачыстай абстаноўцы дэканам гістарычнага факультэта БДУ прафесарам А.Г. Каханоўскім і намеснікам дэкана – вучоным сакратаром гістарычнага факультэта МДУ, старшынёй РНКА “Беларусы Масквы” дацэнтам А.В. Солапавай.

ПЕРАМОЖЦЫ 
Чацвёртага Міжнароднага расійска-беларускага Конкурса студэнцкіх навуковых работ па гісторыі “Агульны шлях да Вялікай Перамогі: Подзвіг народаў несмяротны”

ДЫПЛОМЫ 1 СТУПЕНІ:
• Алексеяюк Дар'я, БДУ, 4 курс, тэма – Род Забярэзінскіх у гісторыі Вялікага Княства Літоўскага ў XV-XVI стст.
• Калпакова Таццяна, Пермскі філіял НДУ ВШЭ, 3 курс, тэма – Указы 04.06.1947 г. и советское общество после Великой Отечественной войны.

ДЫПЛОМЫ 2 СТУПЕНІ:
• Кудрыцкі Аляксей, БДУ, магістрант, тэма – Документы фонда 545 РГАСПИ как источник о белорусах-добровольцах интербригад Республиканской армии Испании.
• Механошын Мацвей, БДУ, 3 курс, тэма – Преступность в купеческой среде белорусских губерний по данным статистических источников конца XIX – начала XX в.
• Носаў Арцём, МДУ, магістрант, тэма – Монашеская традиция преподобного Сергия Радонежского и новые русские монастыри XIV в.
• Халікаў Магамед, МДУ, магістрант, тэма – Российская идентичность в условиях глобальных политических процессов.

ДЫПЛОМЫ 3 СТУПЕНІ:
• Блізнюк Ганна, БДУ, 3 курс, тэма – Воскресные школы города Минска и Минского района: возникновение и деятельность (1991-2017).
• Бодрыкаў Яўген, БДУ, 4 курс, тэма – Армейскі партызанскі рух на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў 1915–1917 гг.
• Васільева Вікторыя, МДУ, 4 курс – Образы Венеры в венецианском искусстве и понимание женской красоты в эпоху Возрождения.
• Ковель Марыя, МДУ, магістрант, тэма – Армянские диаспоральные организации во Франции в первой половине XX века.
• Курдзюк Вераніка, БДУ, 4 курс, тэма – Брачные стратегии великих князей литовских: Рингала Кейстутовна.
• Левуськоў Іван, МДУ, 4 курс, тэма – Война на страницах произведений Герберта Уэллса.
• Ліўшыц Антон, МДУ, магістрант, тэма – Русские путешественники на Дальнем Востоке в начале XX века.
• Лучыновіч Віталь, БДУ, 4 курс, тэма – Институт губернских воинских начальников в 1864–1874 гг.
• Любцова Яна, МДУ, 5 курс, тэма – Образ командора Н.П.Резанова.
• Ціміна Марыя, МДУ, 4 курс, тэма – Архитектурные фантазии на античные темы в офортах и рисунках Пиранези.

СПЕЦЫЯЛЬНАЯ ГРАШОВАЯ ПРЭМІЯ РЭГІЯНАЛЬНАЙ ГРАМАДСКАЙ АРГАНАІЗАЦЫІ «НАЦЫЯНАЛЬНА-КУЛЬТУРНАЯ АЎТАНОМІЯ «БЕЛАРУСЫ МАСКВЫ»:
• Домрачаў Мікалай, МДУ, магістрант, тэма –Посольский приказ и его резидент в Варшаве: опыт организации постоянного дипломатического представительства в допетровской России.
• Самусеў Васіль, МДУ, магістратура, тэма – Развитие выездного туризма в СССР с 1950-х по 1985 годы.
• Стальмахова Яўгенія, БДУ, 3 курс, тэма – Пограничье «империи Царей» в Mémoires sur la Russie Амадея де Пастора: локализация и стратегия описания.
• Халмоў Дзмітрый, Магілёўскі дзяржуніверсітэт імя А.Куляшова, магістрант, тэма – Партизанское движение в Беларуси накануне операции «Багратион».

ДЫПЛОМЫ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ ЗАКЛЮЧНАГА ЭТАПА:
• Бірукова Лізавета, МДУ, 4 курс, тэма – Голландизмы в архитектуре двух столиц петровского времени.
• Гаджыламаммаеў Аліхан, МДУ, магістратура, тэма – Деятельность генерала А.П.Ермолова на Кавказе.
• Здзіркоў Аляксей, МДУ, 3 курс, тэма – Советская денежная система в 1920-е – 1930-е годы (идеологический аспект).
• Каламіец Віктар, МДУ, 4 курс, тэма – Поставки западными союзниками в СССР автомобилей и бронетехники через Иран в годы Великой Отечественной войны.
• Карнеева Ірына, СПбДУ, 1 курс і Чылінгараў Арцём, СПб палітэхнічны ўніверсітэт Пятра Вялікага, 2 курс, тэма – Дневник Н.Ф.Телешева как исторический источник изучения Великой Отечественной войны.
• Максутаў Рынат, МДУ, магістрант, тэма – Российские немцы и репрессии 1937-1938 гг.
• Пятрова Паліна, МДУ, 3 курс, тэма – Восприятие детей и детства византийским сознанием, отраженное в памятниках литературы и живописи.
• Пьянова Дар'я, МДУ, магістрант, тэма – Эволюция образа советского человека глазами солдат Вермахта.
• Сіманжэнкава Кацярына, МДУ, 3 курс, тэма – Советская Россия глазами Теодора Драйзера. 1927 г. (по произведениям Драйзера «Драйзер смотрит на Россию», «Эрнита»). 

Добрым завяршэннем насычанай праграмы стала серыя спецыяльна арганізаваных 3 лістапада 2017 г. для прадстаўнікоў Беларусі экскурсій у Музей каменя МДУ, Музей гісторыі МДУ і Дзяржаўны гістарычны музей, наведванне Чырвонай плошчы.

Пры падрыхтоўцы паведамлення выкарыстаны матэрыялы выдання “Российская газета”, РФІАА “Вестник Кавказа“, інфармацыйна-аналітычнага парталу Союзнай дзяржавы “Soyuz.by“, афіцыйнага сайта Гістарычнага факультэта МДУ імя М.В.Ламаносава.

Навіны тэлеканала БелРос ТВ ад 2017/11/01 г. (вячэрні выпуск)
Навіны тэлеканала БелРос ТВ ад 2017/11/02 г. (вячэрні выпуск)
РФІАА “Вестник Кавказа“
Інфармацыйна-аналітычны партал Саюзнай дзяржавы
Расійская газета
Інтэрв'ю дэкана гістарычнага факультэта МДУ імя М.В. Ламаносава І.І. Тучкова
Інтэрв'ю дэкана гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прафесара Каханоўскага Аляксандра Генадзевіч
Інтэрв'ю дэкана гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прафесара Каханоўскага Аляксандра Генадзевіч інтэрнэт-рэсурсу "21.by - Стартавая старонка Беларусі"

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://hist.bsu.by/42-2011-01-25-13-45-49/2011-01-25-13-46-19/7990-bsu-msu-2017.html#sigProGalleriab5a9bee81a

logo hi

banner-gun-rus

Контакты

220030 г. Минск, ул. Красноармейская, 6
тел. +375 17 209-55-98
факс +375 17 327-30-14
e-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. План проезда

president      miedu    pravo     bsu     universitet