Міжнародная навуковая канферэнцыя “1917 год у гістарычных лёсах Беларусі” (Мінск, БДУ, 30 лістапада – 1 снежня 2017 г.)

З 30 лістапада па 1 снежня 2017 г. на базе гістарычнага і юрыдычнага факультэтаў, факультэта філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта будзе адбывацца значнае навуковае мерапрыемства – Міжнародная навуковая канферэнцыя “1917 год у гістарычных лёсах Беларусі”.

Канферэнцыя прысвечана сотай гадавіне гістарычных падзей 1917 года, якія прадвызначылі на доўгія гады не толькі шляхі развіцця беларускай дзяржаўнасці, але і лёсы мільёнаў суайчыннікаў. Для абмену поглядамі і навуковай дыскусіі на навуковы форум збяруцца больш 120 вучоных з Беларусі, Расіі, Польшчы, Чэхіі.

Праблемнае поле канферэнцыі ахоплівае шырокі спектр актуальных праблем міждысцыплінарнага пазнання  падзей стогадовай даўніны ў гісторыка-сацыяльным, філасофскім, прававым, сацыяльна-эканамічным і метадалагічным вымярэннях.

Адкрыццё канферэнцыі і пленарнае пасяджэнне адбудуцца 30 лістапада 2017 г. у гістарычным месцы, дзе ў снежні 1917 г. праводзіліся пасяджэнні Першага Ўсебеларускага з’езда, а пазней мела месца ўрачыстае пасяджэнне, прысвечанае адкрыццю Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта – будынку Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Пачатак працы канферэнцыі 10.00

Выступленні ўдзельнікаў запланаваныя ў 8 секцыях:

- Метадалагічныя праблемы і новыя канцэпцыі ў вывучэнні падзей і наступстваў 1917 г.
- Падзеі 1917 г. і іх наступствы ў грамадска-палітычнай і гісторыка-культурнай рэфлексіі.
- Універсітэт як фундамент нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва.
- Першы Ўсебеларускі з’езд: на шляху да беларускай дзяржаўнасці.
- Сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя пераўтварэнні ў Беларусі ва ўмовах рэвалюцыі і ў паслярэвалюцыйны перыяд.
- Змены ў дзяржаўна-прававым становішчы Беларусі ў выніку рэвалюцыйных падзей 1917 г.
- 1917 год: рэгіянальнае вымярэнне
- Метадалагічныя праблемы і новыя падыходы ў вывучэнні беларускай дзяржаўнасці

Матэрыялы канферэнцыі будуць размешчаны ў электроннай бібліятэцы БДУ і навуковай электроннай бібліятэцы e-library.ru

logo hi

banner-gun-rus

Контакты

220030 г. Минск, ул. Красноармейская, 6
тел. +375 17 209-55-98
факс +375 17 327-30-14
e-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. План проезда

president      miedu    pravo     bsu     universitet