Абитуриент - 2017

Уважаемые абитуриенты!

Обращаем внимание на сроки приема документов:

На дневную и заочную формы получения образования (полный срок обучения):

за счет средств бюджета — с 12 по 17 июля;
на условиях оплаты — с 12 июля по 4 августа.

На заочную форму получения образования (сокращенный срок обучения) - специальность «Документоведение (направление — Документационное обеспечение управления)»:

за счет средств бюджета — с 12 по 17 июля;
на условиях оплаты — с 12 по 17 июля;
на условиях оплаты от лиц, выдержавших внутренние экзамены с 18 по 24 июля, но не прошедших по конкурсу на бюджетную форму получения образования — по 4 августа.

Порядок подачи документов:

1) Заполнение заявления и анкеты в личном кабинете абитуриента или в общественной приемной комиссии (пр. Независимости, 4, главный корпус, вестибюль 1-го этажа).
2) В случае, если фото не было прикреплено в личном кабинете, цифровое фотографирование на экзаменационные листы и студенческие билеты (ул. Ленинградская, 16, географический корпус, 3-й этаж, ауд. 311).
3) Представление документов в технический секретариат факультета (ул. Ленинградская, 16, географический корпус, 3-й этаж, ауд 321).

Сайт "Абитуриент БГУ"
Информация для абитуриентов на сайте исторического факультета

Положение о комиссии

 

ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
16 студзеня 2009 г. № 43
Аб Камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па выяўленню, вяртанню, сумеснаму выкарыстанню і ўвядзенню ў навуковы і культурны ўжытак нацыянальных культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Беларусі

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Стварыць Камісію пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па выяўленню, вяртанню, сумеснаму выкарыстанню і ўвядзенню ў навуковы і культурны ўжытак нацыянальных культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Беларусі.
2. Зацвердзіць прыкладзеныя:
Палажэнне аб Камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па выяўленню, вяртанню, сумеснаму выкарыстанню і ўвядзенню ў навуковы і культурны ўжытак нацыянальных культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Беларусі;
склад Камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па выяўленню, вяртанню, сумеснаму выкарыстанню і ўвядзенню ў навуковы і культурны ўжытак нацыянальных культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Беларусі.
 
Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь                                                                                                 С.Сідорскі


ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
16.01.2009 № 43

ПАЛАЖЭННЕ
аб Камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па выяўленню, вяртанню, сумеснаму выкарыстанню і ўвядзенню ў навуковы і культурны ўжытак нацыянальных культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Беларусі

1. Дадзеным Палажэннем устанаўліваецца рэгламент работы і вызначаецца пералік пытанняў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па выяўленню, вяртанню, сумеснаму выкарыстанню і ўвядзенню ў навуковы і культурны ўжытак нацыянальных культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Беларусі (далей – Камісія).

2. Камісія з’яўляецца пастаянна дзеючым дарадчым органам пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, які створаны ў мэтах арганізацыі дзейнасці па выяўленню, вяртанню, сумеснаму выкарыстанню і ўвядзенню ў навуковы і культурны ўжытак нацыянальных культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Беларусі (далей – каштоўнасці).

3. У сваёй дзейнасці Камісія кіруецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і дадзеным Палажэннем.

4. Асноўнымі задачамі Камісіі з’яўляюцца:
вызначэнне прыярытэтных для Рэспублікі Беларусь напрамкаў дзейнасці па выяўленню, вяртанню, сумеснаму выкарыстанню і ўвядзенню ў навуковы і культурны ўжытак каштоўнасцей;
выпрацоўка прапаноў, рэкамендацый па комплексу пытанняў выяўлення, вяртання, сумеснага выкарыстання і ўвядзення ў навуковы і культурны ўжытак каштоўнасцей.

5. Камісія ў адпаведнасці з ускладзенымі на яе задачамі выконвае наступныя функцыі:
- забяспечвае ўзаемадзеянне дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь і арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў, у тым ліку камісіі «Вяртанне» пры грамадскім аб’яднанні «Беларускі фонд культуры», прыватных асоб, якія дзейнічаюць у мэтах выяўлення, зберажэння і памнажэння гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь;
- супрацоўнічае з нацыянальнымі і міжнароднымі органамі і арганізацыямі, дзейнасць якіх звязана з вяртаннем каштоўнасцей;
- спрыяе ажыццяўленню мерапрыемстваў па вяртанню каштоўнасцей;
- ажыццяўляе кантроль за працэсам вяртання каштоўнасцей;
- абмяркоўвае праекты нарматыўных прававых актаў, іншых дакументаў, якія датычацца выяўлення, вяртання, сумеснага выкарыстання і ўвядзення ў навуковы і культурны ўжытак каштоўнасцей, дае па іх рэкамендацыі;
- уносіць у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прапановы аб фінансаванні дзейнасці па выяўленню, вяртанню, сумеснаму выкарыстанню і ўвядзенню ў навуковы і культурны ўжытак каштоўнасцей.

6. Камісія мае права:
- уносіць у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прапановы аб асноўных напрамках і формах дзейнасці па выяўленню, вяртанню, сумеснаму выкарыстанню і ўвядзенню ў навуковы і культурны ўжытак каштоўнасцей;
- звяртацца да дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь і іншых арганізацый па пытаннях падрыхтоўкі прапаноў у адпаведнасці з кампетэнцыяй Камісіі;
- заслухоўваць на сваіх пасяджэннях паведамленні рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый аб пытаннях, якія датычацца дзейнасці Камісіі;
- атрымліваць ад рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый неабходную інфармацыю і матэрыялы па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Камісіі;
- далучаць ва ўстаноўленым парадку да работы ў Камісіі работнікаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання.

7. Персанальны склад Камісіі зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

8. Камісію ўзначальваюць сустаршыні Камісіі, якія па чарзе старшынствуюць на пасяджэннях.
Сустаршыня Камісіі:
- кіруе дзейнасцю Камісіі;
- склікае і вядзе пасяджэнні Камісіі;
- зацвярджае парадак правядзення пасяджэння Камісіі, вызначаны з улікам прапаноў членаў Камісіі;
- вызначае іншыя пытанні, якія падлягаюць разгляду на пасяджэннях Камісіі, і зацвярджае іх;
- арганізуе работу Камісіі ў адпаведнасці з дадзеным Палажэннем.

9. Камісія складае план работы на кожны год і зацвярджае яго на сваім пасяджэнні.

10. Пасяджэнні Камісіі праводзяцца па меры неабходнасці, але не радзей аднаго разу ў год.

11. Камісія правамоцна прымаць рашэнні пры ўмове прысутнасці на пасяджэнні не менш за палову яе членаў. У асобных выпадках рашэнні могуць прымацца на падставе меркаванняў членаў Камісіі, выказаных у пісьмовай форме.
Рашэнні Камісіі лічацца прынятымі, калі за іх прагаласавала больш за палову прысутных на пасяджэнні яе членаў. Пры роўнасці галасоў прынятым лічыцца рашэнне, за якое прагаласаваў сустаршыня Камісіі.
Па выніках абмеркавання пытанняў на пасяджэннях Камісіі прымаюцца рашэнні, якія фіксуюцца ў пратаколе. Вядзенне пратакола забяспечваецца сакратарыятам Камісіі, прадстаўнік якога абавязкова прысутнічае на пасяджэннях.
Рашэнні Камісіі даводзяцца адпаведным арганізацыям у выглядзе выпісак з пратаколаў пасяджэнняў.

12. На пасяджэнні Камісіі могуць запрашацца прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх аб’яднанняў, іншых арганізацый і прыватных асоб, якія ажыццяўляюць дзейнасць па выяўленню, вяртанню, сумеснаму выкарыстанню і ўвядзенню ў навуковы і культурны ўжытак каштоўнасцей.

13. Справаводства і падрыхтоўку матэрыялаў да пасяджэнняў Камісіі ажыццяўляе яе сакратарыят, які складаецца з ліку штатных работнікаў установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў». Персанальны і колькасны склад сакратарыята вызначаецца рэктарам названай установы адукацыі.

14. Сакратарыят у адпаведнасці з ускладзенымі на яго функцыямі:
- ажыццяўляе справаводства Камісіі, у тым ліку афармленне пратаколаў яе пасяджэнняў;
- адказвае за падрыхтоўку матэрыялаў і праектаў рашэнняў, якія прапануюцца на зацвярджэнне Камісіі, і забяспечвае кантроль за іх выкананнем;
- забяспечвае інфармаванне членаў Камісіі і зацікаўленых асоб аб часе і месцы правядзення пасяджэння Камісіі, пытаннях, якія вынесены на яе разгляд;
- забяспечвае ўлік прысутных на пасяджэнні членаў Камісіі і наяўнасць неабходнай дакументацыі, якая датычыцца пытанняў, вынесеных на разгляд пасяджэння Камісіі;
- забяспечвае давядзенне да зацікаўленых прынятых Камісіяй рашэнняў;
- прымае па ўзгадненню з членамі Камісіі і экспертнай групы, якая дзейнічае пры Камісіі (далей – экспертная група), рашэнні, што патрабуюць аператыўнага выканання;
- вядзе ўлік прапаноў аб вяртанні каштоўнасцей;
- сумесна з экспертнай групай стварае і папаўняе банк даных аб каштоўнасцях і банк даных аб культурных каштоўнасцях, якія могуць выкарыстоўвацца для абмену на культурныя каштоўнасці, што знаходзяцца за мяжой і маюць асаблівае значэнне для Беларусі.

15. Экспертная група ажыццяўляе збор і вывучэнне неабходнай інфармацыі, праводзіць ацэнку прыналежнасці каштоўнасцей да Рэспублікі Беларусь, рыхтуе прапановы аб пытаннях выяўлення, вяртання, сумеснага выкарыстання і ўвядзення ў навуковы і культурны ўжытак каштоўнасцей.

16. Экспертная група ў адпаведнасці з ускладзенымі на яе функцыямі:
- сумесна з сакратарыятам стварае і папаўняе банк даных аб каштоўнасцях і банк даных аб культурных каштоўнасцях, якія могуць выкарыстоўвацца для абмену на культурныя каштоўнасці, што знаходзяцца за мяжой і маюць асаблівае значэнне для Беларусі;
- праводзіць экспертную ацэнку прыналежнасці канкрэтных каштоўнасцей да Рэспублікі Беларусь з прыцягненнем пры неабходнасці спецыялістаў іншых арганізацый;
- уносіць у дзяржаўныя органы Рэспублікі Беларусь і арганізацыі прапановы аб прыярытэтнасці дзеянняў па пошуку і вяртанню канкрэтных каштоўнасцей;
- садзейнічае вызначэнню ўстановы і яе магчымасцей для прыёму вернутых каштоўнасцей;
- збірае інфармацыю аб культурных каштоўнасцях, якія прапануюцца на антыкварным рынку, у тым ліку на аўкцыёнах;
- уносіць у Камісію прапановы аб фінансаванні дзейнасці па выяўленню, вяртанню, сумеснаму выкарыстанню і ўвядзенню ў навуковы і культурны ўжытак каштоўнасцей;
- праводзіць аналіз актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якія датычацца выяўлення, вяртання, сумеснага выкарыстання і ўвядзення ў навуковы і культурны ўжытак каштоўнасцей.

17. Экспертная група складаецца з прадстаўнікоў Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Персанальны і колькасны склад экспертнай групы вызначаецца рэктарам названай установы з ліку штатных работнікаў.

ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
16.01.2009 № 43

Склад Камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па выяўленню, вяртанню, сумеснаму выкарыстанню і ўвядзенню ў навуковы і культурны ўжытак нацыянальных культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Беларусі

Алейнік
Сяргей Фёдаравіч – намеснік Міністра замежных спраў (сустаршыня Камісіі)

Грыдзюшка
Уладзімір Паўлавіч – намеснік Міністра культуры (сустаршыня Камісіі)

Адамушка
Уладзімір Іванавіч – дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі

Амарын
Уладзімір Віктаравіч – першы намеснік Міністра фінансаў

Бусько
Ігар Яўгенавіч – начальнік галоўнага ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі

Гілеп
Уладзімір Аляксандравіч – старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд культуры»

Кавалёва
Таццяна Мікалаеўна – намеснік Міністра адукацыі

Лакотка
Аляксандр Іванавіч – дырэктар дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»

Лапцёнак
Ігар Мікалаевіч – намеснік Міністра інфармацыі

Мальдзіс
Адам Іосіфавіч – старшыня камісіі «Вяртанне» пры грамадскім аб’яднанні «Беларускі фонд культуры»

Скалабан
Віталь Уладзіміравіч – загадчык аддзела публікацый дакументаў дзяржаўнай установы «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь»

Шчасны
Уладзімір Рыгоравіч – старшыня Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА

 

 

 

Контакты

220030 г. Минск, ул. Красноармейская, 6
тел. +375 17 209-55-98
факс +375 17 327-30-14
e-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. План проезда

president      miedu    pravo     bsu     universitet