Положение об Экспертной группе

 

ПАЛАЖЭННЕ
аб экспертнай групе Камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па выяўленню, вяртанню, сумеснаму выкарыстанню і ўвядзенню ў навуковы і культурны ўжытак нацыяналыных культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Беларусі

 

1. Экспертная група Камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (далей - экспертная група) складаецца з прадстаўнікоў Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Яна ажыццяўляе збор і вывучэнне неабходнай інфармацыі, праводзіць ацэнку прыналежнасці каштоўнасцей да Рэспублікі Беларусь, рыхтуе прапановы аб пытаннях выяўлення, вяртання, сумеснага выкарыстання і ўвядзення ў навуковы і культурны ўжытак каштоўнасцей. Персанальны і колькасны склад экспертнай групы вызначаецца рэктарам Беларускага дзяржаўнага універсітэта з ліку штатных работнікаў.

2. Экспертная група ў адпаведнасці з ускладзенымі на яе функцыямі:
- сумесна з сакратарыятам стварае і папаўняе банк даных аб каштоўнасцях і банк даных аб культурных каштоўнасцях, якія могуць выкарыстоўвацца для абмену на культурный каштоўнасці, што знаходзяцца за мяжой і маюць асаблівае значэнне для Беларусі;
- праводзіць экспертную ацэнку прыналежнасці канкрэтных каштоўнасцей да Рэспублікі Беларусь з прыцягненнем пры неабходнасці спецыялістаў іншых арганізацый;
- уносіць у дзяржаўнья органы Рэспублікі Беларусь і арганізацыі прапановы аб прыярытэтнасці дзеянняў па пошуку і вяртанню канкрэтных каштоўнасцей;
- садзейнічае вызначэнню ўстановы і яе магчымасцей для прыёму вернутых каштоўнасцей;
- збірае інфармацыю аб культурных каштоўнасцях, якія прапануюцца на антыкварным рынку, у тым ліку на аўкцыёнах;
- уносіць у Камісію прапановы аб фінансаванні дзейнасці па выяўленню, вяртанню, сумеснаму выкарыстанню і ўзядзенню ў навуковы і культурны ўжытак каштоўнасцей;
- праводзіць аналіз актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якія датычацца выяўлення, вяртання, сумеснага выкарыстання і ўзядзення ў навуковы і культурны ўжытак каштоўнасцей.

3. Пасяджэнні экспертнай групы праходзяць па меры неабходнасці і фіксуюцца пратаколамі, якія накіроўваюцца для інфармацыі ў Камісію пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

 

Контакты

220030 г. Минск, ул. Красноармейская, 6
тел. +375 17 209-55-98
факс +375 17 327-30-14
e-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. План проезда

president      miedu    pravo     bsu     universitet