Пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” і студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі кафедры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу

radavod218 лютага 2016 г. (чацвер) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца сумеснае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу) і студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу.

У праграме пасяджэння плануецца:

1) Паведамленне на тэму: «Фальсіфікацыі дваранскіх дакументаў у беларуска-літоўскіх губерніях (кан. XVIII – ХІХ ст.)». Выступоўца – Віталь Сяргеевіч Макарэвіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу гістарычнага факультэта БДУ.
2) Паведамленне на тэму: «Сямейна-роднасныя сувязі Тадэвуша Рэйтана». Выступоўца – Зміцер Юркевіч, даследчык гісторыі і генеалогіі.

Запрашаем да ўдзелу ўсіх, хто цікавіцца генеалогіяй і ўласным радаводам!

Час і месца пасяджэння: 18 лютага 2016 г. (чацвер), 17.40, БДУ, гiстарычны факультэт (вул. Чырвонаармейская, 6), ауд. № 29, другі паверх.

Подробнее...

Пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу)

radavod210 снежня 2015 г. (чацвер) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца чарговае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу).

У праграме пасяджэння плануецца:

1) Паведамленне на тэму: «Родавыя легенды шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI–XVII ст.: механізм стварэння, тэндэнцыі развіцця». Выступоўца – Яўген Станіслававіч Глінскі, старшы навуковы супрацоўнік аддзела публікацый НГАБ.
2) Паведамленне на тэму: «Імянны паказальнік да комплекса справаў аб перасяленні ў Сібір з фонду НГАБ "Мінская губернская па сялянскіх справах прысутнасць": актуальнасць, змест, стан распрацоўкі». Выступоўца – Вадзім Валер’евіч Урублеўскі, галоўны архівіст аддзела публікацый НГАБ.

Запрашаем да ўдзелу ўсіх, хто цікавіцца генеалогіяй і ўласным радаводам!

Час і месца пасяджэння: 10 снежня 2015 г. (чацвер), 17.40, БДУ, гiстарычны факультэт (вул. Чырвонаармейская, 6), ауд. № 3, першы паверх.

Кантакты: http://hist.bsu.by/radavod
Тэл.:+375-25-749-84-49

Контакты

220030 г. Минск, ул. Красноармейская, 6
тел. +375 17 209-55-98
факс +375 17 327-30-14
e-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. План проезда

president     miedu    pravo     bsu    universitet     Akavita