Пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” і студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі кафедры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу

radavod218 лютага 2016 г. (чацвер) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца сумеснае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу) і студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу.

У праграме пасяджэння плануецца:

1) Паведамленне на тэму: «Фальсіфікацыі дваранскіх дакументаў у беларуска-літоўскіх губерніях (кан. XVIII – ХІХ ст.)». Выступоўца – Віталь Сяргеевіч Макарэвіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу гістарычнага факультэта БДУ.
2) Паведамленне на тэму: «Сямейна-роднасныя сувязі Тадэвуша Рэйтана». Выступоўца – Зміцер Юркевіч, даследчык гісторыі і генеалогіі.

Запрашаем да ўдзелу ўсіх, хто цікавіцца генеалогіяй і ўласным радаводам!

Час і месца пасяджэння: 18 лютага 2016 г. (чацвер), 17.40, БДУ, гiстарычны факультэт (вул. Чырвонаармейская, 6), ауд. № 29, другі паверх.



Калі вы не можаце самі прысутнічаць на пасяджэнні, але падтрымліваеце нашы ініцыятывы, салідарны з намі ў нашай справе, калі ласка, размясціце абвестку на сваіх старонках у сацыяльных сетках Інтэрнэта.

Кантакты: +375293998733 (velcom), Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра., http://hist.bsu.by/radavod, http://www.facebook.com/radavod, http://vk.com/radavod

 

Контакты

220030 г. Минск, ул. Красноармейская, 6
тел. +375 17 209-55-98
факс +375 17 327-30-14
e-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. План проезда

president      miedu    pravo     bsu     universitet