Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя да 135-годдзя з дня нараджэння У.І. Пічэты "Актуальныя праблемы крыніцазнаўства" (9–11 кастрычніка 2013 г. Мінск-Віцебск)

 

Шаноўныя калегі!

Шчыра запрашаем прыняць удзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "АКТУАЛЬНЫЯ ПРАБЛЕМЫ КРЫНІЦАЗНАЎСТВА", якая адбудзецца на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (г. Мінск, Беларусь) і Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава (г. Віцебск, Беларусь) 9–11 кастрычніка 2013 г.

АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ РАБОТЫ:
1. Праблемы тэорыі крыніцазнаўства. Уплыў новых метадалагічных падыходаў на практыку гістарычных даследаванняў.
2. Крыніцазнаўства і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны.
3. Гісторыя крыніцазнаўства.
4. Крыніцы па гісторыі Беларусі і суседніх краін.
5. Пісьмовыя крыніцы ў фондах архіваў: праблемы захавання і вывучэння.
6. Музейныя прадметы і калекцыі як гістарычныя крыніцы.
7. Праблемы публікацыі гістарычных крыніц.
8. Праблемы выкладання крыніцазнаўства. Арганізацыя працы з крыніцамі на занятках па гісторыі ў школе і вну.
9. У.І.Пічэта як крыніцазнавец. Культура пошуку, апрацоўкі і інтэрпрэтацыі гістарычнай крыніцы.


Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 3 ліпеня 2013 г. накіраваць аргкамітэту тэкст даклада і заяўку з указаннем наступных звестак пра аўтара:
- прозвішча, імя, імя па бацьку;
- вучоная ступень, званне;
- месца працы, пасада;
- паштовы адрас (службовы і хатні);
- тэлефон з указаннем кода горада;
- E-mail;
- Тэма даклада.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для ўключэння ў праграму. Адхіленыя матэрыялы, якія не адпавядаюць навуковаму ўзроўню і тэматыцы канферэнцыі, не вяртаюцца.

Персанальныя запрашэнні будуць дасланы ў верасні 2013 г.

Зборнік матэрыялаў плануецца выдаць да пачатку работы канферэнцыі. Памер арганізацыйнага унёску будзе паведамлены дадаткова.
Выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне – за кошт камандзіруючых арганізацый.
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, англійская.

АФАРМЛЕННЕ ТЭКСТУ
Аб'ём – да 5 поўных старонак праз 1 міжрадковы інтэрвал на аркушы А4. Палі – 25 мм з усіх бакоў. Тэкст набіраецца шрыфтам Times New Roman, кегль – 14 пт. Абзац – 1,25 см.

Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку, бібліяграфічнае апісанне – у адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК Рэспублікі Беларусь. Спасылкі даюцца ў тэксце ў квадратных дужках: [1, с. 55].

Тэксты дакладаў просім дасылаць ў электронным выглядзе ў рэдактары MS Word для Windows па электроннай пошце на адрас: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра., a таксама ў раздрукаваным выглядзе. Раздрукаваны асобнік абавязкова падпісваецца аўтарам у канцы тэксту.

КАНТАКТНЫ АДРАС
210038, г.Віцебск,
Маскоўскі пр-т, 33,
ВДУ імя П.М. Машэрава,
гістарычны факультэт,
кафедра гісторыі Беларусі

Тэл. 375 212 21-97-38 Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.


Каардынатары:

Дулаў Анатоль Мікалаевіч
Velcom: +375 29 668 58 07 

Бяляўскі Аляксандр Міхайлавіч (9 кастрычніка, Мінск)
+375 17 209-57-06  Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Вложения:
ФайлОписаниеРазмер файла
Скачать этот файл (Vitebsk_2013.pdf)Інфармацыйны лістМіжнародная навукова-практычная канферэнцыя да 135-годдзя з дня нараджэння У.І. Пічэты "Актуальныя праблемы крыніцазнаўства" (9–11 кастрычніка 2013 г. Мінск-Віцебск)180 kB

Контакты

220030 г. Минск, ул. Красноармейская, 6
тел. +375 17 209-55-98
факс +375 17 327-30-14
e-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. План проезда

president      miedu    pravo     bsu     universitet