Круглы стол «Хрысціянскія традыцыі сярэднявечнай Беларусі (да 1025-годдзя хрысціянізацыі Русі)» (24 кастрычніка 2013 г. Мінск)

 

Запрашаем прыняць удзел у Круглым стале «Хрысціянскія традыцыі сярэднявечнай Беларусі (да 1025-годдзя хрысціянізацыі Русі)», які адбудзецца на кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў (аўд. 4) 24 кастрычніка 2013 г. (пачатак а 10 гадзіне)

Падчас правядзення Круглага стала будуць абмеркаваны наступныя пытанні:

- утварэнне і развіццё прыходска-епархіяльнай сістэмы на тэрыторыі Беларусі;
- узаемаадносіны свецкай і царкоўнай уладаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XIII – XIV ст.;
- дзейнасць манастыроў у эканамічнай каланізацыі тэрыторыі Беларусі;
- адукацыйная і асветніцкая дзейнасць свецкіх і царкоўных карпарацый у эпоху Сярэднявечча і ранняга Новага часу.

Да ўдзелу запрашаюцца выкладчыкі і навуковыя супрацоўнікі факультэта і іншых навуковых і навучальных установаў, аспіранты, магістранты і студэнты розных спецыяльнасцяў, усе цікаўныя сярэднявечнай гісторыяй Беларусі і роляй царквы ў яе сацыяльна-культурным развіцці.

Заяўкі з ўказаннем кантактных дадзеных, наймення структурнага падраздзялення і тэмы паведамлення дасылайце на адрас электроннай пошты: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. Адказны за правядзенне – кандыдат гістарычных навук, дацэнт Любы Андрэй Уладзіміравіч.

Вложения:
ФайлОписаниеРазмер файла
Скачать этот файл (KR-2013.pdf)ПраграмаКруглы стол «Хрысціянскія традыцыі сярэднявечнай Беларусі (да 1025-годдзя хрысціянізацыі Русі)» (24 кастрычніка 2013 г. Мінск)479 kB

Контакты

220030 г. Минск, ул. Красноармейская, 6
тел. +375 17 209-55-98
факс +375 17 327-30-14
e-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. План проезда

president      miedu    pravo     bsu     universitet