Круглы стол «Сучасныя тэндэнцыі і навацыі вывучэння гісторыі Беларусі ХІХ – пачатку ХХІ ст.», прысвечаны 20-годдзю кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу БДУ (26 чэрвеня 2014 г. Мінск)

Запрашаем прыняць удзел у пасяджэнні круглага стала «Сучасныя тэндэнцыі і навацыі вывучэння гісторыі Беларусі ХІХ – пачатку ХХІ ст.», які прысвечаны 20-годдзю кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу БДУ.

Праблемнае поле работы круглага стала:
• Асаблівасці мадэрнізацыйных працэсаў у Беларусі ў XIX – XX стст.;
• Трансфармацыя сацыяльных структур і грамадскія працэсы ў Беларусі ў XIX – XX ст.: новыя падыходы ў вывучэнні;
• Актуальныя праблемы станаўлення беларускай дзяржаўнасці ў ХХ ст.;
• Беларусь і беларусы ў ваенна-палітычных канфліктах на еўрапейскім кантыненце ў XIX – XX стст.;
• Вялікая Айчынная вайна і яе наступствы на тэрыторыі Беларусі;
• Беларусь як арэна цывілізацыйных, канфесійных, духоўных і ментальных узаемадачыненняў этнасаў і культур XIX – XX стст.;
• Сучасны стан і перспектывы даследавання палітычнай гісторыі Беларусі канца XVIII – пачатку ХХІ ст.;
• Перадумовы і фактары cацыяльна-эканамічных трансфармацый ў Беларусі ў XIX – XX стст.;
• Асаблівасці ўзнікнення і дзейнасці грамадскіх рухаў, арганізацый і палітычных партый у Беларусі ў XIX – XX стст.;
• Праблемы крыніцазнаўства і гістарыяграфіі ў вывучэнні гісторыі Беларусі новага і навейшага часу;
• Традыцыі і навацыі ў навуковых даследаваннях гісторыі Беларусі новага і навейшага часу ў пачатку ХХІ ст.

Подробнее...

Круглы стол «Айчынная гістарыяграфія на мяжы ХХ і ХХІ ст. : прысвячэнне 20-годдзю кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў» (25 чэрвеня 2014 г. Мінск)

Кафедра гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашае прыняць удзел у Круглым стале «Айчынная гістарыяграфія на мяжы ХХ і ХХІ ст. : прысвячэнне 20-годдзю кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў», які адбудзецца 25 чэрвеня 2014 г. (пачатак а 10 гадзіне).

Подробнее...

Контакты

220030 г. Минск, ул. Красноармейская, 6
тел. +375 17 209-55-98
факс +375 17 327-30-14
e-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. План проезда

president      miedu    pravo     bsu     universitet