Рэспубліканская навуковая канферэнцыя "Беларусь у гістарычнай рэтраспектыве ХІХ–ХХ стагоддзяў: этнакультурныя і нацыянальна-дзяржаўныя працэсы" (20–21 кастрычніка 2015 г., Гомель)

20–21 кастрычніка 2015 г. на базе кафедры гісторыі Беларусі гістарычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны пройдзе Рэспубліканская навуковая канферэнцыя "Беларусь у гістарычнай рэтраспектыве ХІХ–ХХ стагоддзяў: этнакультурныя і нацыянальна-дзяржаўныя працэсы".

Асноўныя накірункі работы канферэнцыі:
Этнакультурнае развіццё Беларусі ў ХІХ– ХХ ст.
Беларусь у кантэксце нацыятворчых і дзяржаўна-палітычных працэсаў ХІХ–ХХ ст.

Жадаючым прыняць удзел у рабоце канферэнцыi неабходна даслаць заяўку і тэкст артыкула

У заяўцы паказаць:

1. Прозвішча, імя, імя па бацьку. Установа, пасада. Вучоная ступень, вучонае званне
2. Тэма даклада
3. Кантактны тэлефон, e-mail
4. Ці ёсць неабходнасць браніравання месца ў гатэлі_
Камандзіровачныя выдаткі за кошт адпраўляючага боку

Заяўку і тэкст артыкула неабходна даслаць па электроннай пошце да 30 верасня 2015 г.
на адрасы: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Кантактны тэлефон кафедры гісторыі Беларусі 8-0232-60-74-90
Артыкул аб'ёмам ад 14 500 да 16 000 знакаў з улікам прабелаў і спіса літаратуры. Першы радок – УДК, наступны радок справа прозвішча (прозвішчы) і ініцыялы аўтара (аўтараў), у дужках горад, назва установы. Наступны радок – праз інтэрвал, назва матэрыялу вялікімі літарамі (па цэнтры). Праз радок друкуецца тэкст кароткай анатацыі на мове артыкула. Праз радок – тэкст артыкула. Спасылкі на літаратуру і крыніцы даюцца ў тэксце ў квадратных дужках. Першая лічба — нумар са спіса выкарыстаных крыніц і літаратуры, наступныя лічбы – старонкі ці аркушы. Напрыклад: [1, с. 15 - 16]. Пасля асноўнага тэксту даецца спіс выкарыстаных крыніц, які афармляецца у адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК Беларусі. Пасля падаць на англійскай мове прозвішча і імя аўтара, назву артыкула і кароткую анатацыю. Рабочыя мовы канферэнцыі беларуская, руская.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для выдання.

Вложения:
ФайлОписаниеРазмер файла
Скачать этот файл (Gomel-2015.pdf)Інфармацыйны ліст20–21 кастрычніка 2015 г.181 kB

Контакты

220030 г. Минск, ул. Красноармейская, 6
тел. +375 17 209-55-98
факс +375 17 327-30-14
e-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. План проезда

president      miedu    pravo     bsu     universitet