Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Музей і культурная спадчына: гісторыя, сучаснасць, погляд у будучыню» (27–28 чэрвеня 2017 г., Мінск)

Кафедра этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў Беларускага дзяржаўнага універсітэта арганізуе Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю “Музей і культурная спадчына: гісторыя, сучаснасць, погляд у будучыню”, якая адбудзецца 27–28 чэрвеня 2017 года ў г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Канферэнцыя прымеркавана да 25-годдзя адкрыцця спецыяльнасци “музейная справа и ахова гісторыка-культурнай спадчыны” на гістарычным факультэце БДУ. 

Мэты канферэнцыі

• вызначэнне ролі музеяў і помнікаахоўнай дзейнасці ў вырашэнні актуальных задач сучаснай культуры;
• абмеркаванне сучасных праблем збірання, захавання, уліку, вывучэння, рэстаўрацыі культурнай спадчыны;
• пошук новых падыходаў да рашэння актуальных задач прэзентацыі і інтэрпрэтацыі культурнай спадчыны ва ўмовах глабалізацыі.

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца
Навукоўцы і спецыялісты музейных устаноў, а таксама ўстаноў адукацыі, навукі, аспіранты, магістранты, суіскальнікі.

Асноўныя тэмы (праблематыка) канферэнцыі:
• музей як сацыякультурны інстытут у часе і прасторы;
• праблемы тэзаўрацыі рухомай і нерухомай частак матэрыяльнай, а таксама нематэрыяльнай культурнай спадчыны;
• навуковае і мастацкае праектаванне экспазіцыйнай прасторы музея;
• культурна-адукацыйная дзейнасці музея, яе змест і формы;
• інавацыі ў музейнай дзейнасці;
• місія музеяў у інфармацыйную эру;
• інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі ў музеі;
• музейны менеджмент і маркетынг.

Рэгламент канферэнцыі
Даклады – да 20 хвілін (пленарнае пасяджэнне), выступленні на секцыях – да 10 хвілін, выступленні і паведамленні ў дыскусіях – да 5 хвілін.

Тэрмін прадстаўлення заявак з указаннем назвы даклада (паведамлення) і тэзісаў:
Заяўку і тэкст даклада неабходна васлаць па электроннай пошце: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. не пазней за 1 чэрвеня 2017 г.

Просім уключыць адрас Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. у адасную кнігу каб пазбегнуць траплення лістоў з дадзенага адраса ў папку спам.

Іншагародніх удзельнікаў канферэнцыі просім абавязкова ўказваць у заяўцы ці маюць яны патрэбу ў гатэлі.

Афіцыйнае асабовае запрашэнне на канферэнцыі высылаецца па запыце.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская.

Атрыманне матэрыялаў па электроннай пошце будзе падцверджана Арганізацыйным камітэтам. У выпадку не атрымання ліста ў адказ (з паведамленнем аб прыняцці заяўкі да разгляду) на працягу тыдня, просім прадубліраваць Вашу заяўку яшчэ раз па электроннаму адрасу: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Аргкамітэт канферэнцыі пакідае за сабой права адхіліць заяўкі, якія не адпавядаюць тэматыцы канферэнцыі, а таксама рэдагаваць прысланыя матэрыялы падчас падрыхтоўкі іх да публікацыі. У зборнік будуць уключаны адабраныя Аргкамітэтам матэрыялы. Публікацыя адабраных матэрыялаў бесплатная.

Вложения:
ФайлОписаниеРазмер файла
Скачать этот файл (BSU-2017.pdf)Информационное письмоМіжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Музей і культурная спадчына: гісторыя, сучаснасць, погляд у будучыню» (27–28 чэрвеня 2017 г., Мінск)211 kB

Контакты

220030 г. Минск, ул. Красноармейская, 6
тел. +375 17 209-55-98
факс +375 17 327-30-14
e-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. План проезда

president      miedu    pravo     bsu     universitet