Круглы стол «Сацыяльна-эканамічнае вымярэнне Беларусі (да Юбілеяў з дня нараджэння М.В. Доўнар-Запольскага і А.П. Ігнаценкі)» (31 кастрычніка 2017 г., Мінск)

Кафедра гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў запрашае прыняць удзел у Круглым стале «Сацыяльна-эканамічнае вымярэнне Беларусі  (да Юбілеяў з дня нараджэння М.В. Доўнар-Запольскага і А.П. Ігнаценкі)», які адбудзецца на кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў (аўд. 4) 31 кастрычніка 2017 г. пачатак а 10 гадзіне.

Падчас правядзення Круглага стала будуць абмеркаваны наступныя пытанні:

  • - эканамічная гісторыя Беларусі ў працах М.В. Доўнар-Запольскага і А.П. Ігнаценкі;
  • - эканамічныя рэформы ў Вялікім Княстве Літоўскім – 460 год прыняцця “Уставы на валокі”;
  • - сацыяльна-палітычныя адносіны і барацьба за правы і вольнасці ў грамадстве Вялікага Княства Літоўскага;
  • - каланізацыя тэрыторыі Беларусі ў эпоху Сярэднявечча і ранняга Новага часу;
  • - гарады і гарадская прастора Вялікага Княства Літоўскага;
  • - гістарыяграфія паміж традыцыяй і навацыямі – сацыяльна-палітычныя працэсы ў гістарычных даследаваннях.

Да ўдзелу запрашаюцца выкладчыкі і навуковыя супрацоўнікі гістарычнага факультэта і іншых навуковых і навучальных установаў, аспіранты, магістранты і студэнты розных спецыяльнасцяў, усе цікаўныя гісторыяй Беларусі.

Заяўкі з ўказаннем кантактных дадзеных, наймення структурнага падраздзялення і тэмы паведамлення дасылайце на адрас электроннай пошты: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Адказны за правядзенне – кандыдат гістарычных навук, дацэнт Любы Андрэй Уладзіміравіч (Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.).

Вложения:
ФайлОписаниеРазмер файла
Скачать этот файл (Programm.pdf)ПрограммаКруглы стол «Сацыяльна-эканамічнае вымярэнне Беларусі (да Юбілеяў з дня нараджэння М.В. Доўнар-Запольскага і А.П. Ігнаценкі)»703 kB

Контакты

220030 г. Минск, ул. Красноармейская, 6
тел. +375 17 209-55-98
факс +375 17 327-30-14
e-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. План проезда

president      miedu    pravo     bsu     universitet