Абитуриент - 2017

Уважаемые абитуриенты!

Обращаем внимание на сроки приема документов:

На дневную и заочную формы получения образования (полный срок обучения):

за счет средств бюджета — с 12 по 17 июля;
на условиях оплаты — с 12 июля по 4 августа.

На заочную форму получения образования (сокращенный срок обучения) - специальность «Документоведение (направление — Документационное обеспечение управления)»:

за счет средств бюджета — с 12 по 17 июля;
на условиях оплаты — с 12 по 17 июля;
на условиях оплаты от лиц, выдержавших внутренние экзамены с 18 по 24 июля, но не прошедших по конкурсу на бюджетную форму получения образования — по 4 августа.

Порядок подачи документов:

1) Заполнение заявления и анкеты в личном кабинете абитуриента или в общественной приемной комиссии (пр. Независимости, 4, главный корпус, вестибюль 1-го этажа).
2) В случае, если фото не было прикреплено в личном кабинете, цифровое фотографирование на экзаменационные листы и студенческие билеты (ул. Ленинградская, 16, географический корпус, 3-й этаж, ауд. 311).
3) Представление документов в технический секретариат факультета (ул. Ленинградская, 16, географический корпус, 3-й этаж, ауд 321).

Сайт "Абитуриент БГУ"
Информация для абитуриентов на сайте исторического факультета

Студэнт гістфака абраны кіраўніком самай масавай маладзёжнай арганізацыі БДУ

3Апошнія дні бягучага месяца – 30-31 сакавіка... Гэтыя два дні сталі важнымі і знамянальнымі для БРСМ БДУ. 

"Брыганціна" сабрала больш за 200 чалавек у рамках дзелавой грамадска-адукацыйнай гульні "Твой выбар", каб вызначыць будучага сакратара БРСМ БДУ. Задача не з лёгкіх, так як трэба было выбраць чалавека, які вызначыць шлях і накірунак, па якім арганізацыя будзе развівацца, збярэ каманду, якая будзе дружна і плённа працаваць наступныя 3 гады, каб зрабіць БРСМ БДУ яшчэ лепш! 

На пасаду сакратара БРСМ БДУ прэтэндавалі Андрусевіч Канстанцін (студэнт 2 курса гістарычнага факультэта), Пінчук Станіслаў (курсант 4 курса ваеннага факультэта), Саламевіч Алена (студэнтка 5 курса хімічнага факультэта), Якуценя Аляксандр (студэнт 5 курса юрыдычнага факультэта). Барацьба абяцала быць напружанай. За плячыма кандыдатаў тыдні падрыхтовак, каб даказаць, што яны лепшыя. 

Пачаткам "Брыганціны" стаў выступ Яўгена Харука, які распавёў, чым жа для яго стаў БРСМ БДУ за гэтыя гады. А адразу пасля абеду з'явілася магчымасць пазнаёміцца бліжэй з кандыдатамі падчас серыі круглых сталоў і майстар-класаў "Будучыня БРСМ БДУ ў канкурэнтнай асяроддзі самакіравання" і прэзентацыі кандыдатамі сваіх перадвыбарных праграм, дзе кожны распавёў пра сваё бачанне развіцця арганізацыі.

Подробнее...

Дорым радасць і настрой

1Святаткаванне 8 Сакавіка адбылося на гістарычным факультэце БДУ | Дорым радасць і настрой

8 сакавіка ўжо адбылося, але мы вырашылі, што гэта не перашкода павіншаваць прадстаўніц прыгожага полу гістарычнага факультэта са святам вясны і прыгажосці.

З самай раніцы хлопцы актыўна надзімалі шары, упрыгожвалі факультэт і наладжвалі апаратуру для стварэння святочнага настрою. Усе дзяўчаты, якія заходзілі на факультэт атрымлівалі цёплыя словы ад нашых хлопцаў, віншавальныя паштоўкі, салодкія цукеркі і пажаданні, каб іх жыццё было такім жа салодкім як цукеркі, а таксама рознакаляровыя паветраныя шарыкі! Кульмінацыяй нашага свята стала выступленне залатога голасу гістфака - Зусько Сяргея! Усе песні былі прысвечаны прыгожым дамам, а мы стараліся падпяваць і танцаваць.

Спадзяемся, што мы здолелі падарыць кавалачак радасці, усмешку і добры настрой кожнай!

Подробнее...

БРСМ ГІСТФАКА БДУ | Выбар зроблены

4Перамены ў Камітэце, пераабраны сакратар – справаздачна-выбарны сход ПА ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” прайшоў на гістарычным факультэце

“Справаздачна-выбарны сход пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” гістарычнага факультэта БДУ аб’яўляецца адкрытым!” – так, пасля выбрання старшыні і сакратара схода 3 сакавіка 2016 года ў аўдыторыі імя У.І.Пічэты, распачаўся найважнейшы сход у гэтым годзе для нашай арганізацыі.

Паводле Палажэння аб пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" з правамі РК БДУ для арганізацыі і правядзення прадстаячых выбараў сакратара БРСМ БДУ на замацаваных нормах і правілах, з'явілася неабходным правядзенне справаздачна-выбарных сходаў структурных падраздзяленняў БРСМ БДУ - пярвічных арганізацый факультэтаў - з мэтай справаздачы аб выкананай працы і выбараў Камітэта, сакратара і намеснікаў сакратара ПА ГА "БРСМ" і легітымізацыі ўдзелу членаў Камітэта ў выбарах сакратара ПА ГА "БРСМ” з правамі РК БДУ.

Подробнее...

Контакты

220030 г. Минск, ул. Красноармейская, 6
тел. +375 17 209-55-98
факс +375 17 327-30-14
e-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. План проезда

president      miedu    pravo     bsu     universitet