FACUITY DAY 2015 | 81Season

1Дзень факультэта - сапраўды сямейнае свята, свята вялікай сям'і гістфака. 

81 гадавіну з дня заснаваня факультэта пярвічная арганізацыя грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" гістарычнага факультэта БДУ адзначала разам са студэнтамі вельмі весела, актыўна і пазітыўна.

Распачалося свята факультэта амаль з моманту яго адкрыцця - а 8-ай гадзіне раніцы.

Стартам усяго кола мерапрыемстваў стала ўрачыстае адкрыццё 81 сезона гістфака: першы студэнт, які прыйшоў на факультэт, быў удастоены права разрэзать чырвоную стужку, як знак сімвалічнасці ў адкрыцці сезона. І вось - сезон распачаты! 81Season, вітаем!

Ні адзін чалавек, які трапляў на гістфак не быў абмежаваны ўвагай: ветлівыя словы віншаванняў, святочныя аткрыткі, разнакаляровыя шары і салодкія пачастункі - гэта только частка таго, што нашы актывісты даравалі студэнам і выкладчыкам.

У холе першага паверха, дзе адбываліся віншаванні, размяшчаліся яшчэ іншыя зоны, акрамя віншавальнай.

Фотазона, дзе кожным меў унікальную магчымасць сфатаграфавацца ў прафесарскай мантыі. Дарэчы, усё мерапрыества, і асабліва фотазону, упрыгожвалі чароўныя ўдзельнікі студыі MIM-bsu (дзякуй вам за гэта, сябры). Другая зона - інтэлектуальная: экзамен па “гістфаказнаўству” павінен быў вытрымаць кожны студент факультэта, а за добрыя вынікі атэстацыі атрымаць "сродак актывізацыі мозга" - шакаладку! У зоне "Віншаванка" ўсе жадаючыя маглі напісаць сваё віншаванне гістарычнаму факультэту. Адзначым, што праз невялікі час месца на спецыяльным стэндзе для віншаванняў стала не хапаць, але мы вырашылі гэту праблему.

Хочацца адзначыць тую непаўторана святочную атмасферу на факультэце: радасныя ўсмешкі на тварах, весялосць, зіхатлівыя позіркі і віншаванні ад усяго сэрца - тое, што трымала свята ў прыемнай і чароўнай абстаноўцы.

На прыканцы святочных мерапрыемстваў усіх чакаў яшчэ адзін сюрпрыз - святочны торт да Дня факультэта ад Камітэта БРСМ гістфака. Ва ўтульным буфете гістфака ў час аднаго з перапынкаў смачны і вельмі прыгожы торт парадаваў нашых студэнтаў, якія з вялікай ахвотаю частаваліся салодкім пачастункам.

***

У Дзень нараджэння не абыйшлося без узнагароджванняў і падарункаў. На Капусніку'15 ад ПА ГА "БРСМ" гістарычнага факультэта БДУ словы падзякі і заслужаныя ўзнагароды атрымалі лепшыя группы па выніках работы ў рамках дзейнасці арганізацыі і лепшыя сакратары акадэмічных груп факультэта. Значнай для нас, а таксама для факультэта, як адзначылі прадстаўнікі адміністрацыі, стала ПАДЗЯКА гістарычнаму факультэту за "вялікі ўнёсак у развіцце ПА ГА "БРСМ", дапамогу ў арганізацыі мерапрыемстваў, а таксама ў сувязі з Днём факультэта" ад Камітэта БРСМ.

Яшчэ раз віншуем цябе, гістарычны! Мы ведаем - ты лепшы! Поспехаў, развіцця ва ўсіх напрамках і росквіту!

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://hist.bsu.by/studentam/belorusskij-respublikanskij-soyuz-molodezhi/2967-facuity-day-2015-81season.html#sigProGalleria35e6c4bc28

Контакты

220030 г. Минск, ул. Красноармейская, 6
тел. +375 17 209-55-98
факс +375 17 327-30-14
e-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. План проезда

president      miedu    pravo     bsu     universitet