БРСМ ГІСТФАКА БДУ | Выбар зроблены

4Перамены ў Камітэце, пераабраны сакратар – справаздачна-выбарны сход ПА ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” прайшоў на гістарычным факультэце

“Справаздачна-выбарны сход пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” гістарычнага факультэта БДУ аб’яўляецца адкрытым!” – так, пасля выбрання старшыні і сакратара схода 3 сакавіка 2016 года ў аўдыторыі імя У.І.Пічэты, распачаўся найважнейшы сход у гэтым годзе для нашай арганізацыі.

Паводле Палажэння аб пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" з правамі РК БДУ для арганізацыі і правядзення прадстаячых выбараў сакратара БРСМ БДУ на замацаваных нормах і правілах, з'явілася неабходным правядзенне справаздачна-выбарных сходаў структурных падраздзяленняў БРСМ БДУ - пярвічных арганізацый факультэтаў - з мэтай справаздачы аб выкананай працы і выбараў Камітэта, сакратара і намеснікаў сакратара ПА ГА "БРСМ" і легітымізацыі ўдзелу членаў Камітэта ў выбарах сакратара ПА ГА "БРСМ” з правамі РК БДУ.

На ПАРАДАК ДНЯ справаздачна-выбарнага схода Камітэтам ПА ГА “БРСМ” гістарычнага факультэта БДУ на устаноўчым паседжанні па арганізацыі справаздачна-выбарнага схода былі вынесены наступныя 5 пытанняў, якія дэлегаты схода зацвердзілі адзінагалосна:
1.Справаздача сакратара ПА ГА "БРСМ" гістарычнага факультэта БДУ пра дзейнасць арганізацыі за 2015 год ;
2.Абранне Камітэта ПА ГА "БРСМ" гістарычнага факультэта;
3.Абранне сакратара ПА ГА "БРСМ" гістарычнага факультэта;
4.Абранне намеснікаў сакратара ПА ГА "БРСМ" гістарычнага факультэта БДУ;
5.Вылучэнне кандыдата на выбары сакратара ПА ГА "БРСМ" з правамі РК БДУ ад пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” гістарычнага факультэта.

Калі каротка праінфармаваць аб рашэннях сходу, то па першаму пытанню, пасля справаздачы сакратара К.А.Андрусевіча, па прапанове дэлегата Юліі Пастуховай дзейнасць пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларусі рэспубліканскі саюз моладзі” гістарычнага факультэта БДУ за 2015 год была прызнана большасцю галасоў арганізаванай на высокім узроўні.

Па другому пытанню парадку дня сходу быў дэлегатамі цалкам выбраны Камітэт ПА ГА "БРСМ" гістарычнага факультэта БДУ ў складзе 15 чалавек. Усе кандыдаты на пасады ў Камітэце выступілі з прамовамі і адзначылі, чаму менавіта яны павінны заняць тое ці іншае месца, на што вельмі пільна заўважалі дэлегаты сходу.

Па рашэнню справаздачна-выбарнага сходу, рэалізоўваючы выкананне пункту трэцяга парадкў дня, большасцю галасоў на пасаду сакратара і старшыні Камітэта ПА ГА “БРСМ” гістарычнага факультэта БДУ быў абраны Канстанцін Аляксандравіч Андрусевіч. Намеснікамі сакратара былі абраны: першы намеснік - Таццяна Юр’еўна Федарэнка, намеснік сакратара - Юлія Алегаўна Жданкіна.

Апошнім, 5-м пунктам парадку дня сходу стаяла наступнае пытанне – вылучэнне кандыдата на выбары сакратара ПА ГА “БРСМ” з правамі РК БДУ ад пярвічнай арганізацыі гістарычнага факультэта. Па прапанове дэлегата сходу, кіраўніка валанцёрскай дзейнасцю Камітэта ПА ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” гістарычнага факультэта БДУ Таццяны Хвацік, сходам было вырашана вылучыць абранага сакратара ПА ГА “БРСМ” гістарычнага факультэта К.А. Андрусевіча кандыдатам на выбары сакратара БРСМ БДУ.

Пасля выканання справаздачна-выбарным сходам усіх пытанняў парадку дня сакратар пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” гістарычнага факультэта БДУ Канстанцін Андрусевіч адзначыў: “Дзякую за давер, аказаны мне пры выбранні сакратаром нашай арганізацыі, а таксама асаблівыя словы падзякі за вылучэнне кандыдатам на выбары сакратара БРСМ БДУ, за такі гонар прадстаўляць нашу арганізацыю гістарычнага факультэта на гэтай самай важнай і галоўнай падзеі ў жыцці Саюза моладзі БДУ, да і самога ўніверсітэта. Дзякую, упэўнены, што разам з вамі мы створым моцны прадвыбарны штаб і арганізуем нашу каманду для дасягнення поспеху і перамог! Разам з вамі мне прыемна працаваць, але яшчэ большай узнагародай, я паўтаруся, з’яўляецца ваш давер. Дзякую, сябры! Разам – мы сіла!”

У заключэнні былі дадзены словы прысутным гасцям, адміністрацыі факультэта ў асобе намесніка дэкана па навучальна-выхаваўчай рабоце гістарычнага факультэта БДУ Ліліі Уладзіміраўне Берэйшык і сакратару ПА ГА “БРСМ” з правамі РК БДУ Яўгену Анатольевічу Харуку.

Прапрацаваўшы больш за 2 гадзіны і выканаўшы ўсе намечаныя пункты плану правядзення, справаздачна-выбарны сход пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” гістарычнага факультэта БДУ старшынёю сходу быў прызнаны закрытым і цалкам выканаўшым усе свае функцыі.

Застаецца пажадаць поспехаў у рабоце ў Камітэце абраным дэлегатам, сакратару і яго намеснікам, няхай у нас ўсё атрымаецца, сябры!

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://hist.bsu.by/studentam/belorusskij-respublikanskij-soyuz-molodezhi/7217-brsm-2016.html#sigProGalleria69b6901192

Контакты

220030 г. Минск, ул. Красноармейская, 6
тел. +375 17 209-55-98
факс +375 17 327-30-14
e-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. План проезда

president      miedu    pravo     bsu     universitet