Студэнт гістфака абраны кіраўніком самай масавай маладзёжнай арганізацыі БДУ

3Апошнія дні бягучага месяца – 30-31 сакавіка... Гэтыя два дні сталі важнымі і знамянальнымі для БРСМ БДУ. 

"Брыганціна" сабрала больш за 200 чалавек у рамках дзелавой грамадска-адукацыйнай гульні "Твой выбар", каб вызначыць будучага сакратара БРСМ БДУ. Задача не з лёгкіх, так як трэба было выбраць чалавека, які вызначыць шлях і накірунак, па якім арганізацыя будзе развівацца, збярэ каманду, якая будзе дружна і плённа працаваць наступныя 3 гады, каб зрабіць БРСМ БДУ яшчэ лепш! 

На пасаду сакратара БРСМ БДУ прэтэндавалі Андрусевіч Канстанцін (студэнт 2 курса гістарычнага факультэта), Пінчук Станіслаў (курсант 4 курса ваеннага факультэта), Саламевіч Алена (студэнтка 5 курса хімічнага факультэта), Якуценя Аляксандр (студэнт 5 курса юрыдычнага факультэта). Барацьба абяцала быць напружанай. За плячыма кандыдатаў тыдні падрыхтовак, каб даказаць, што яны лепшыя. 

Пачаткам "Брыганціны" стаў выступ Яўгена Харука, які распавёў, чым жа для яго стаў БРСМ БДУ за гэтыя гады. А адразу пасля абеду з'явілася магчымасць пазнаёміцца бліжэй з кандыдатамі падчас серыі круглых сталоў і майстар-класаў "Будучыня БРСМ БДУ ў канкурэнтнай асяроддзі самакіравання" і прэзентацыі кандыдатамі сваіх перадвыбарных праграм, дзе кожны распавёў пра сваё бачанне развіцця арганізацыі.

Увечары кандыдаты мелі магчымасць прадэманстраваць свае творчыя здольнасці. Былі арганізаваны прагляд відэаролікаў ад кожнага з кандыдатаў і іх творчыя нумары. Кожны падышоў да задання адказна і крэатыўна. Нумары былі вельмі прыгожымі і не падобнымі адзін да аднаго. Скончыўся дзень рэтра-дыскатэкай "Back in BSSR". 

Час на Брыганціне ляціць незаўважна. Надышоў той дзень, калі настала пара зрабіць свой выбар. У кандыдатаў была яшчэ магчымасць паказаць сябе на прэс-канферэнцыі і на дэбатах, дзе ім трэба было адказаць на ўсе паступаючыя пытанні. А інфармацыйныя стэнды кандыдатаў, якія размяшчаліся ў холе, нагадвалі ўсім, хто забыўся, пра мэту прыезду на Брыганціну. 

Не абыйшлося і без ганаровых гасцей – рэктар БДУ С.У.Абламейка, прарэктар У.В.Сувораў, першы сакратар ЦК ГА “БРСМ” А.Э.Белякоў, другі сакратар ЦК БРСМ С.М.Клішэвіч, прадстаўнікі адміністрацый факультэтаў і інш., якія адказалі на пытанні, якія цікавяць студэнтаў і пажадалі поспеху ўсім кандыдатам. 

Пасля брыфінгу з вышэйназванымі людьмі - прыйшоў час X. Час галасавання. 

Барацьба была сур'ёзнай. Пра гэта сведчыць той факт, што ў першым туры не вызначыўся пераможца (Андрусевіч – 67, Саламевіч – 49, Якуцэня – 32 галасоў) і напрерадзе чакаў другі тур галасавання, дзе трэба было выбраць паміж Саламевіч Аленай і Андрусевічам Канстанцінам. Пакутлівыя хвіліны чакання перад абвяшчэннем вынікаў выбарчай кампаніі. Патаемны і хвалюючы голас вядучага аб’яўляе вынікі галасавання, уся Брыганціна замерла.. пераможца і будучы сакратар БРСМ БДУ... АДРУСЕВIЧ КАНСТАНЦІН!!! Канстанціну не адразу ўдалося выйсці на сцэну, так як усе кінуліся віншаваць новаспечанага сакратара.

Малады і гарачы хлопец з гістарычнага факультэта, які заваяваў ўсіх сваім "вялікім партфелем і скарочанымі штанамі", атрымаў такую няпростую перамогу. Жадаем яму далейшых поспехаў і заставацца такім жа простым хлопцам з бліскучымі вачыма! 

Хочацца сказаць, што гэтыя дні былі асаблівымі. Столькі эмоцый Брыганціна не бачыла даўно: слёзы і смех, крыўда ад таго, што наступіў канец "эпохі Харука" і радасць, што наперадзе яшчэ столькі ўсяго новага, новая эпоха. Мяркуем з упэўненасцю, што кожны адчуў сябе часткай вялікай сям'і БРСМ БДУ.

P.S. 

Марыя Бялевіч - студэнтка 2 курса гістарычнага факультэта спецыяліст па знешнім сувязям ПА ГА “БРСМ” гістарычнага факультэта БДУ.

“З’яўляючыся студэнтам 1 курса, Косця здолеў за невялікі час свайго навучання ва ўніверсітэце праявіць сябе як чалавек адказнасці, актыўнасці, як таленавіты юнак, вынаходца розных ідэй і памкненняў у працы. Ён здолеў аб’яднаць вакол сябе і арганізацыі выдатных людзей, якія сфарміраваўшыся ў стойкі маналітны падмурак, пачалі сапраўднае “будаўніцтва” новых плыняў арганізацыі. Кіруючыся ўласнымі і цікавасцямі іншых пад яго кіраўніцтвам адбываюцца розныя мерапрыемсяты і святы, арганізоўваюцца шматлікія выправы “ў свет”. Усёю душою ён у сваёй улюбёнай працы, усёю душою ён у БРСМ!”

Таццяна Федарэнка – студэнтка 3 курса гістарычнага факультэта, кіраўнік прадвыбарнага штаба Канстанціна Андрусевіча.

“БРСМ БДУ стаў сапраўды важнай часткай майго жыцця за яшчэ няпоўны год, што я знаходжуся ў гэтай арганізацыі.
А ўсё гэта дзякуючы табе, Косця. Менавіта ты паказаў мне, што такое БРСМ БДУ. Ды і не толькі мне.
Але самае галоўнае - ты літаральна ўзнавіў першасную арганізацыю гістфака і падняў планку настолькі высока, наколькі гэта было магчыма. А гэта натхняе і прымушае задумацца. Я не ведаю чалавека больш адказнага і патрабавальнага да сябе. Чалавека, які не проста кажа, а Робіць. І па максімуму.
Можна пісаць шмат зларадных каментароў і пастоў з нагоды апошніх падзей, але, па-мойму, гэта ўсё адбываецца ад неразумення. Неразумення, хто такі Канстанцін Андрусевіч. А гэта чалавек, якога адначасова ведаеш вельмі добра і не ведаеш зусім”.
Але ў адным можна быць цалкам упэўненым: гэта чалавек, які ў свае 18 стаў сакратаром БРСМ БДУ, а значыць зробіць і немагчымае магчымым.
Святлана Аніхоўская – прэс-сакратар ПА ГА “БРСМ” філалагічнага факультэта БДУ.
"Канстанцін адкрыўся нам з новага боку і праявіў сябе сапраўдным лідэрам. Дзякуй вялікі табе за гэты надзвычайны досвед працы з табой і тваёй камандай, дзякуй за магчымасць быць датычнымі да твайго трыумфу, мы вельмі ганарымся за цябе і верым, што нашу арганізацыю чакае квітнеючую будучыню з новым, маладым, таленавітым і перспектыўным сакратаром”.

Уладзіслаў Каломенскі – намеснік сакратара ПА ГА “БРСМ” юрыдычнага факультэта БДУ.

“Нягледзечы на даволі малады ўзрост, Косця зарэкамендаваў сябе як перспектыўны і адказны актывіст. Ён не толькі добры кіраўнік, але і выдатны і верны сябар, які дзякуючы сайму тэмпераменту і дружалюбнасці, зарадзіць добрым настроем і вераю ва ўласныя сілы на доўгія часы”.

Падрыхтавала Леановіч Паліна

Контакты

220030 г. Минск, ул. Красноармейская, 6
тел. +375 17 209-55-98
факс +375 17 327-30-14
e-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. План проезда

president      miedu    pravo     bsu     universitet