Адраджэнне нацыянальнай самасвядомасці немагчыма без усведамлення народам самога сябе як непарыўнай часткі сваёй краіны, яе гісторыі, мовы і культуры. Пры гэтым важна не толькі духоўная, але і кроўная повязь з Радзімай, дзесяткамі пакаленняў продкаў, што жылі на ёй да нас. Продкі – не маўклівая і аморфная маса без імёнаў і лікаў, а жывыя людзі мінулага, чые фізічныя рысы і рысы характару перададзены нам па спадчыне. Памяць аб іх патрэбна нам, як даніна павагі былым часам і надзея на лепшую будучыню.
Абуджэнне цікавасці да генеалогіі ў Беларусі асабліва адчуваецца ў апошняе двадцацігоддзе. На хвалі агульнага інтарэсу да генеалогіі ўзнік і распачаў сваю дзейнасці гурток даследчыкаў генеалогіі “Радавод”, што дзейнічае на гістарычным факультэце БДУ з вясны 2009 г.
На пасяджэннях гуртка “Радавод” ужо паспелі прыняць удзел многія слынныя беларускія даследчыкі генеалогіі, у тым ліку Ў. Вяроўкін-Шалюта, В.М. Папко, С.Я. Рассадзін, С.А. Рыбчонак, Ф.В. Чарняўскі; маладыя даследчыкі М.В. Гацак, В.Г. Караффа-Корбут, Ю.М. Снапкоўскі, В.В. Урублеўскі; пачаткоўцы С.П. Крывіцкая, А.С. Кулікоўскі.
Увесну 2011 г. адбылося зацвярджэнне Статута ГДГ “Радавод” на гістфаку БДУ і яго эмблемы ў выглядзе радаводнага дрэва Беларусі.
29 чэрвеня 2011 г. падведзены вынікі першага конкурса генеалагічных прац вучняў агульнаадукацыйных школ, студэнтаў і выпускнікоў ВНУ. Першае месца прысуджана Гацаку Максіму Віктаравічу, выпускніку факультэта міжнародных бізнэс-камунікацый Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта (2010). Другое месца – Крывіцкай Святлане Пятроўне, выпускніцы гістфака БДУ (2011). Трэццяе месца – Марозавай Ірыне Ўладзіміраўне, вучаніцы 10 класа Палатоўскай сярэдняй школы Полацкага р-на Віцебскай вобласці.
ГДГ “Радавод” сумесна з грамадскімі аб’яднаннямі “Этна”, “Ікамос” і “Камяніца” выступіў арганізатарам прыборак і апісання старажытнай часткі могілак у мястэчку Гальшаны Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці (колішняга Ашмянскага павета Віленскага ваяводства). Летнік адбываўся з 1 па 15 жніўня 2011 г. Усяго ўдзел у ім прыняла каля 30 чалавек, пераважна з ліку студэнцкай моладзі. Апісана каля 250 пахаванняў, большая частка якіх датуецца ХІХ ст.
Мэта, задачы, прадмет, асноўныя накірункі і механізмы дзейнасці гуртка, правы і абавязкі сябраў і кіраўніцтва, арганізацыйная структура, маёмасць і парадак спынення дзейнасці акрэслены ў Статуце “ГДГ Радавод”. Асобным дакументам з’яўляецца праграма дзейнасці гуртка, распрацаваная на падставе асноўных накірункаў дзейнасці.
Старшыня ГДГ “Радавод” – кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры крыніцазнаўства гістфака БДУ Андрэй Мікалаевіч Латушкін. Кіраўнік некрапалістычнага падраздзялення (“Родныя клады”) ў 2009–2020 гг. намеснік старшыні і сакратар В.В. Урублеўскі.
Кантакты: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.