Галоўная

Факультэт

Ідэалагічная і выхаваўчая работа

Адукацыйны працэс

Студэнтам

Абітурыенту

Галоўная
  • История факультета

    Гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта мае грунтоўныя традыцыі ў галіне падрыхтоўкі спецыялістаў-гісторыкаў. Па сутнасці, яны былі закладзены першым рэктарам БДУ Уладзімірам Іванавічам Пічэтам задоўга да афіцыйнага адкрыцця факультэта ў 1934 г. Падрабязней...

  • 30-10-2021
Студэнты гістарычнага факультэта прынялі ўдзел у праекце «Адзіны дзень інфармавання вачыма студэнтаў»
Дата: 04-19-2024 Просмотры: 12
Студэнты гістарычнага факультэта прынялі ўдзел у праекце «Адзіны дзень інфармавання вачыма студэнтаў», які рэалізуецца Беларускім дзяржаўным універсітэтам.Выступленні нашых студэнтаў па тэматыцы АДІ ...
Гарадскі інфармацыйна-асветніцкі праект «Адкрытыя веды» па тэме «Усебеларускі народны сход як вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя»
Дата: 04-19-2024 Просмотры: 6
Гарадскі інфармацыйна-асветніцкі праект «Адкрытыя веды» па тэме «Усебеларускі народны сход як вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя» прайшоў 18.04.2024 г. у Мінску. Гісторыя ўсенародных сходаў ад ...
Адзіны дзень інфармавання (18.04.2024 г.)
Дата: 04-18-2024 Просмотры: 11
Адзіны дзень інфармавання на тэму «Усебеларускі народны сход як вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя» прайшоў на гістарычным факультэце.Спікерам выступіў дацэнт кафедры гісторыі новага і ...
Сумесныя расійска-беларускія кнігі па гісторыі з аўтарскім удзелам вучоных БДУ прэзентавалі ў Маскве ў рамках «Дзён сяброўства БДУ і МДУ ім. М.В. Ламаносава»
Дата: 04-18-2024 Просмотры: 10
Прадстаўлены выданні, падрыхтаваныя аўтарскім калектывам даследчыкаў Беларусі і Расіі. Стартавала прэзентацыя дэманстрацыяй кнігі «Гісторыя беларускіх зямель і беларускай дзяржаўнасці». Сярод ...

Справаздачна-выбарчая канферэнцыя прафсаюзнага бюро

 

У панядзелак, 4 сакавіка, на гістарычным факультэце БДУ адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя прафсаюзнага бюро. На ёй былі падведзены вынікі ўсёй працы прафбюро факультэта за перыяд з 27 мая 2009 г. па 03 сакавіка 2013 г. Са справаздачай выступіў старшыня прафбюро студэнтаў Луцэвіч Аляксандр. Да дэлегатаў таксама прамовіў дэкан гістарычнага факультэта Сяргей Мікалаевіч Ходзін і намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце Бярэйшык Лілія Уладзіміраўна.

menic2Галоўнай часткай канферэнцыі стала абранне новага складу прафсаюзнага бюро. У выніку адзінадушнага галасавання новым старшынёй прафбюро стала Анастасія Мяніцкая. Яна стала пераемніцай Аляксандра Луцэвіча, які 4 гады адказна працаваў у прафсаюзнай арганізацыі.

На першым пасяджэнні прафбюро новаабраны склад размеркаваў паміж сабой пасады. Намеснікам старшыні стаў Міхаіл Кацянеў, сакратаром прафбюро – Бераснеў Ілья, а казначэем стаў Крэнт Дзмітрый.

Зараз увесь спіс новага складу прафбюро:
старшыня камісіі па жыллёва-бытавой рабоце – Кімбар Андрэй,
старшыня камісіі па навучальна-вытворчай рабоце – Жыгал Іван,
старшыня камісіі па інфармацыйнай і арганізацыйна-масавай рабоце – Курс Ігар,
старшыня камісіі па праектнай дзейнасці і культурна-асветніцкай рабоце – Нагдалян Андрэй,
старшыня камісіі па аздараўленчай, фізкультурна-масавай і спартыўнай рабоце – Лудзіч Андрэй,
старшыня камісі па грамадскаму кантролю за працай прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання – Варнашоў Дзмітрый,
старшыня камісіі па сацыяльнай рабоце - Саўко Іна.

На канферэнцыі за актыўны удзел і плённую працу ў рэалізацыі мэтаў прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў гістарычнага факультэта, адказнасць і творчы падыход да справы падзяку атрымалі: Філіпчык Дзяніс, Сямейка Дзмітрый, Гладкіх Вячаслаў, Маслоўскі Яўген, Ісакава Ганна.

Віншуем новую каманду і жадаем поспеху ў нялёгкай працы.

ІГАР КУРС,
старшыня камісіі па арганізацыйна-масавай і
інфармацыйнай рабоце прафбюро

 

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus

br   brsmmgi   mr   fpb   szh   GK

105   konst   

Кантакты

220037, г. Мінск, вул. Мендзялеева, д. 36
тэл. +375 17 360-09-14
e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. План праезду

Графік працы:
панядзелак–пятніца 8.20–20.30
субота 08.20–14.30

Яндекс.Метрика