Галоўная

Факультэт

Ідэалагічная і выхаваўчая работа

Адукацыйны працэс

Студэнтам

Абітурыенту

Галоўная
  • История факультета

    Гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта мае грунтоўныя традыцыі ў галіне падрыхтоўкі спецыялістаў-гісторыкаў. Па сутнасці, яны былі закладзены першым рэктарам БДУ Уладзімірам Іванавічам Пічэтам задоўга да афіцыйнага адкрыцця факультэта ў 1934 г. Падрабязней...

  • 30-10-2021
Агляд падзей сталіцы (з 19 па 25 лютага 2024 г.)
Дата: 02-26-2024 Просмотры: 20
 Як прайшоў тыдзень у сталіцы, глядзіце ў відэа інфармацыйнага агенцтва "Мінск-Навіны".
Студэнты гістарычнага факультэта ўсклалі кветкі да манумента Перамогі і прынялі ўдзел у мітынгу ля стэлы «Мінск — горад-герой»
Дата: 02-25-2024 Просмотры: 11
Студэнты гістарычнага факультэта ў Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь усклалі кветкі да манумента Перамогі. Гэты дзень з'яўляецца сімвалам мужнасці і гераізму, доблесці і ...
Віншуем з Днём абаронцы Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Дата: 02-23-2024 Просмотры: 10
Жадаем вам сілы, мужнасці і ўдачы на шляху да дасягнення пастаўленых мэт! Няхай побач заўсёды будуць блізкія і родныя людзі. Упэўненасці ў сваіх учынках, моцнага здароўя і невычэрпнай энергіі. Са ...
Сустрэча намесніка Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Кадлубая А. У. са студэнтамі (21.02.2024 г.)
Дата: 02-22-2024 Просмотры: 22
21.02.2024 г. на гістарычным факультэце БДУ прайшла сустрэча намесніка Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Кадлубая Аляксандра Уладзіміравіча са студэнтамі.У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны ...

Студэнцкі форум у падтрымку здаровага ладу жыцця

Студэнцкі форум у падтрымку здаровага ладу жыцця "Стыль жыцця"

5 снежня на гістарычным факультэце БДУ прайшоў студэнцкі форум у падтрымку здаровага ладу жыцця. Не, вы не падумайце, тут не было просьбаў адмовіцца ад курэння і алкаголю. Ніхто не мяняў цыгарэты на цукеркі і тым больш не казаў аб тым, як гэта шкодна. Бо усе пра гэта ведаюць.

Мэтай гэтага мерапрыемства было паказаць студэнтам як крута весці здаровы лад жыцця. Для гэтага на факультэт былі запрошаны спецыяльныя госці.
Адкрывалася мерапрыемства маляўнічай фотазонай з надпісамі-матывацыямі і раздачай найсмачнейшых яблыкаў, як студэнтам, так і выкладчыкам. На ўвесь хол другога паверха гучала запальная музыка, і нашы арганізатары ўсяляк прыцягвалі аўдыторыю.

Давайце перанясемся крыху далей…

У 14: 30 пачалося самае цікавае. Сцены 45 аўдыторыі наведалі нашы першыя госці. Трэнера з фітнес-клуба "Планка" распавялі нашым студэнтам пра сваю школу, падзяліліся парадамі, правялі трэнінг аб здаровым харчаванні, падказалі парачку рэцэптаў і адказалі на пытанні. Дзяўчаты нават раскрылі адзін свой сакрэт: "Тры базавыя ідэі Планкі-баланс, здаровы сэнс і павага да ўласнага цела".

Цікава, праўда? Ну што ж, пойдзем далей.

Пасля займальнай лекцыі ад фітнес-трэнераў, да нас на агеньчык зайшоў прадстаўнік Псіхалагічнай службы БДУ. Свае зносіны з аўдыторыяй хлопец пачаў з маленькага практыкаванні. Маладым людзям было прапанавана на працягу 5 хвілін трымаць вакуум у галаве. Натуральна ўвесь час прысутнічалі адцягваючыя фактары. Варта адзначыць, што не ўсім студэнтам атрымалася справіцца з заданнем, але гэта не было падставай для суму. Не кожны можа справіцца з такім складаным заданнем з першага разу. Далей студэнтам было расказана аб тым, што такое сіла волі, матывацыя, самаацэнка. І тут мы атрымалі пару каштоўных саветаў. Самым галоўным быў: "Пакахаеце сябе і ніколі не пачынайце з рэзкіх пераменаў. Рухайцеся паступова і толькі тады даможацеся патрэбнага выніку"»

І завяршалі наш дзень студэнты БДМУ. Медыкі крэатыўна падышлі да пастаўленай задачы, і прыйшлі не толькі з маляўнічымі прэзентацыямі, але і прыцягнулі з сабой манекен, так бы мовіць, для больш навочнага прыкладу. Нашы студэнты змаглі даведацца больш аб сваіх зубах, як захаваць іх прыгажосць і здароўе. Атрымалі новыя звесткі аб працы свайго мозгу і яго развіцці. І нават змаглі навучыцца аказваць першую медыцынскую дапамогу не толькі на тэорыі, але і на практыцы. Трэба сказаць, што нашы калегі пасля мерапрыемства пагутарылі тэт-а-тэт з некаторымі студэнтамі і далі ім слушныя парады.

Каб падвесці вынік, трэба сказаць, што ўсе засталіся задаволеныя, і наша мерапрыемства прайшло на ўра!

Беражыце сваё здароўе і выбірайце свой стыль жыцця!

 

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus

br   brsmmgi   mr   fpb   szh   GK

105   konst   logo1 RUS

Кантакты

220037, г. Мінск, вул. Мендзялеева, д. 36
тэл. +375 17 360-09-14
e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. План праезду

Графік працы:
панядзелак–пятніца 8.20–20.30
субота 08.20–14.30

Яндекс.Метрика