Галоўная

Факультэт

Ідэалагічная і выхаваўчая работа

Адукацыйны працэс

Студэнтам

Абітурыенту

Галоўная
  • История факультета

    Гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта мае грунтоўныя традыцыі ў галіне падрыхтоўкі спецыялістаў-гісторыкаў. Па сутнасці, яны былі закладзены першым рэктарам БДУ Уладзімірам Іванавічам Пічэтам задоўга да афіцыйнага адкрыцця факультэта ў 1934 г. Падрабязней...

  • 30-10-2021
Международная научная конференция в честь академиков Н.М. Никольского и В.Н. Перцева «Лістападаўскія сустрэчы – XV»
Дата: 08-06-2023 Просмотры: 8
Кафедра истории древнего мира и средних веков исторического факультета БГУ приглашает принять участие в традиционной Международной научной конференции в честь академиков ...
Навукова-практычны семінар «Інавацыі ў экскурсійнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь»
Дата: 02-06-2023 Просмотры: 13
1 чэрвеня 2023 года адбыўся навукова-практычны семінар "Інавацыі ў экскурсійнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь" у рамках работы студэнцкіх навуковых аб'яднанняў кафедры этналогіі, музеалогіі і ...
Мэтавы набор — 2023 г.
Дата: 01-06-2023 Просмотры: 25
Гістарычны факультэт інфармуе аб аб'яўленні мэтавага набору на конкурснай аснове на спецыяльнасці: Гісторыя — 6 месцаў; Архіўная справа — 1 месца; Музейная справа і ахова ...
Выязное пасяджэнне студэнцкага навукова-даследчага гуртка «Museum»
Дата: 31-05-2023 Просмотры: 10
У межах тыдня навукі 24 мая прайшло выязное пасяджэнне студэнцкага навукова-даследчага гуртка кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў гістарычнага факультэта БДУ «Museum». Студэнты ...

Са святам цябе, спадар гісторык!

 

Ужо 79 год! Што гэта атрымоўваецца - гістфак стары?! Раю ўсім не спяшацца з высновамі.

Даволі цікава ўсведамляць, што факультэт, на якім вывучаюць гісторыю, сам пакінуў у ёй вялікі след: зрабіўшы столькі намаганняў дзеля ўзбагачэння Айчыннай навуковай думкі і адукацыі. Але ўсё ж такі ў нашым выпадку нельга карэктна казаць аб узросце, толькі гледзячы на лічбу. Узрост факультэта – гэта нешта даволі абстрактнае, бо, магчыма, гэта стан выкладчыкаў і студэнтаў, якія робяць яго жывым. А калі так, то гістфак - гэта юнак, які з запалам і імкненнем робіць усё магчымае, каб пазнаць усё новае і дагэтуль невядомае.

Найлепшае у Дне нараджэння гэта тое, што яго заўсёды чакаеш з вялікай нецярплівасцю, гледзячы на каляндар; а прыходзіць ён усё роўна неяк раптоўна і знянацку. Тое ж самае адбылося і з ДН гістфаку. Святочны марафон распачаўся з самага ранку, далей забыцца на святабыло проста немагчыма. Усе размовы, усе думкі, усе імкненні толькі да аднаго. Святочную атмасферу стварылі самі студэнты, пераканаўшы ў сваіх здольнасцях выдатных дэкаратараў: любы жадаючы мог выказаць асабістую ідэю па ўдасканаленні правядзення свята цівучэбнага працэсу у будучым. Таксама кожны мог адрасаваць пажаданне факультэту, прымацаваўшы паперку з віншаваннем да “дрэва пажаданняў”. Акрамя таго, нікім не заставаліся без адпаведнай увагі пажаданні вядомых гістарычных дзеячаў, якія у гэты дзень шпацыравалі па калідорах факультэта і задавалі лёгкі, гумарны настрой.

Уявіць якое-небудзь мерапрыемства, таксама як і Дзень народзінаў на гістфаку, немагчыма без актыўнай дзейнасці студэнцкіх арганізацый. Усе яны правялі свае святочные мерапрыемствы. Напрыклад, Савет па якасці адукацыі разгарнуў сапраўдныя спаборніцтвы на прадмет валодання універсітэтазнаўствам. У выніку - як студэнты, так і выкладчыкі не засталіся абыякавымі да мерапрыемства.Жадаючых паўдзельнічаць, прадэманстраваць выдатны ўзровень ведаў і ў выніку атрымаць прыемны і карысны падарунак было зашмат.

Але асноўныя падзеі разгарнуліся толькі вечарам, калі адбыўся апафеоз усяго свята, тое, чаго ўсе так моцна чакалі і да чаго рыхтаваліся загадзя: “Капуснік гістфаку” – гэта сем каманд-спаборніц студэнтаў першага курса, якія паміж сабой вырашаюць, хто варты называцца пераможцай у гэты раз. Відавочна, што ўсе аднесліся да мерапрыемства з вялікай адказнасцю, і ўсімі камандамі была праведзена вялікая падрыхтоўка. Гумар, на самой справе, у гэты дзень не ведаў межаў! Сумясціць несумяшчальнае - калі ласка! Шмат цікавых ідэй і смелых задумак за адзін вечар, на адной сцэне бачыш не кожны дзень.

Зараз крыху падрабязней спынімся на пераможцах, а менавіта гэта каманда 2-ой групы. Здаецца, не зусім новая і арыгінальная ідэя адаптацыі тэлешоў пад падзеі гістфака ў інтэрпрэтацыі гэтай каманды зайграла новымі фарбамі. Востры “гістарычны гумар” і бяскрыўдныя пародыя на выкладчыкаў (спадзяюся, выкладчыкі не будуць “жартаваць” у адказ на іспытах), і як вынік - шкадаваць далоні не даводзілася, выказваючы сваё задаваленне нумарам. Іншыя каманды, ў цэлым, таксама не ўдарылі тварам у бруд, і за наступнае пакаленне “першакураў” хвалявацца амаль не даводзіцца. У канцы мерапрыемства, як заўсёды, прыемныя віншавальныя словы з боку адміністрацыі і кіраўнікоў студэнцкіх арганізацый, парад эмоцый і хваля радасці з боку пераможцаў.

Развітацца са святам не хацелася нікому, працягнуць яго яшчэ на пару хвілін -кожнаму. Дзень нараджэння застаўся ў памяці як сапраўдная падзея. Усім вядома, што факультэт паспяхова імкнецца да свайго 80-гадовага юбілея, і святкаванне 79-годдзя, спадзяюся, не дрэнная рэпетыцыя перад тым, што чакае наперадзе.

І ўсё ж такі, чаму мы ганарымся гістфакам? Таму што гістфак - гэта слаўныя традыцыі, вялікія імёны, шматгадовы досвед, і, канечне ж, сапраўдная любоў да роднай Беларусі.

Вялікіх поспехаў і даўгалецця табе, alma mater!

Уладзіслаў Шур

 

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus

br   brsmmgi   mr   fpb   szh

gmiskonst 25 05 2023 2

 

Кантакты

220037, г. Мінск, вул. Мендзялеева, д. 36
тэл. +375 17 360-09-14
e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. План праезду

Графік працы:
панядзелак–пятніца 8.20–20.30
субота 08.20–14.30

Яндекс.Метрика