Неверагодная падзея адбылася на гістарычным факультэце 21 лютага – першая беларускамоўная “Хвіліна славы”! 15 удзельнікаў паказалі ўсё, на што здатны, але былі тыя, хто зачараваў залу сваёй шчырасцю, яскравасцю і талентам: маладая зорачка Маргарыта Шабар(1 месца), чароўная дама Дар’я Карэтка(2 месца) і неверагодна таленавітая дзяўчына, ад песні якой змаўкаюць гаі і дрыжыць сэрца – Дар’я Алексеюк! Усе ўдзельнікі атрымалі цудоўныя падарункі і пазітыўныя эмоцыі! Так, на гістарычным факультэце Дзень роднай мовы адсвяткавалі з шыкам і размахам!