Скончыў гістарычны факультэт БДУ у 1972 г. З 1975 г. выкладаў на кафедры гісторыі СССР эпохі сацыалізму. Даследаваў працэс сацыялістычных пераўтварэнняў у заходніх рэгіёнах Беларусі ў 1944—1950 гг. У 1983 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю, у1986—1993 гг. — дацэнт кафедры. У 1993—1996 гг. знаходзіўся на дыпламатычнай службе. У 1996—2003 гг. — дацэнт (затым прафесар) кафедры міжнародных адносінаў БДУ, адначасна быў намеснікам дэкана таго ж факультэта. Доктар гістарычных навук (2001 г.). З 2003 г. рэктар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. Гісторык-міжнароднік. Даследуе знешнюю палітыку Рэспублікі Беларусь, беларуска-польскія палітычныя стасункі, праблемы рэгіянальнай стабільнасці ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе ў канцы ХХ ст.