Галоўная

Факультэт

Адукацыйны працэс

Кафедры

Студэнтам

Навука

Абітурыенту

Выпускнікам

Фотагалерэя

Навіны

SH2018У суботу 17 сакавіка 2018 г. завяршыла працу "Школа юнага гісторыка". Па выніках работы сертыфікаты "Школы..." атрымалі 58 навучэнцаў 6-11 класаў. Сярод іх школьнікі, якія наведваюць заняткі “Школы...” некалькі гадоў запар – Каструкоў І., Казлоўскі М., Лузан Ц., Рудко Я., Ніжывінскі Ц., Чэрнік А. Куратар Дзянісава А.Р. і арганізатары "Школы юнага гісторыка" выражаюць шчырую падзяку слухачам і выкладчыкам і спадзяюцца на супрацоўніцтва ў наступным 2018-2019 навучальным годзе.

17 сакавіка 2018 г. у 14.30 на гістарычным факультэце БДУ адбудзецца дванаццаты занятак у рамках "Школы юнага гісторыка".

Слухачам будзе прадстаўлена лекцыя на тэму "Фарміраванне Версальска-Вашынгтонскай сістэмы міжнародных адносін пасля завяршэння Першай сусветнай вайны" (старшы выкладчык — Назаранка Арцём Міхайлавіч).

Таксама адбудзецца ўручэнне сертыфікатаў найбольш актыўным слухачам.

Месца правядзення заняткаў — вул. Чырвонаармейская, д. 6
аўд. 23 (7-11 класы).

03 сакавіка 2018 г. у 14.30 на гістарычным факультэце БДУ адбудзецца адзінаццаты занятак у рамках "Школы юнага гісторыка".
Слухачам будзе прадстаўлена лекцыя на тэму "Беларусь у гады Першай сусветнай вайны" (дацэнт — Дзянісава Алена Рыгораўна).
Месца правядзення заняткаў — вул. Чырвонаармейская, д. 6
аўд. 23 (7-11 класы).

Яндекс.Метрика