Галоўная

Факультэт

Адукацыйны працэс

Кафедры

Студэнтам

Навука

Абітурыенту

Выпускнікам

Фотагалерэя

Умовы паступлення на гістарычны факультэт БДУ

Умовы і парадак прыёму абітурыентаў на дзённую і завочную формы атрымання вышэйшай адукацыі ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт вызначаюцца «Правіламі прыёму асоб для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені» і "Парадкам прыёму ў БДУ".

Прыём на дзённую і завочную форму атрымання адукацыі (поўны тэрмін навучання) на ўсе спецыяльнасці факультэта ажыццяўляецца па выніках цэнтралізаванага тэсціравання па наступных дысцыплінах: гісторыя Беларусі, Сусветная гісторыя навейшага часу, беларуская мова або руская мова, з улікам сярэдняга бала дакумента аб сярэдняй адукацыі.

Прыём на завочную скарочаную форму атрымання адукацыі (на базе сярэдняй спецыяльнай адукацыі) на напрамак спецыяльнасці «Дакументазнаўства (дакументацыйнае забеспячэнне кіравання)» ажыццяўляецца па выніках ўнутраных іспытаў па дысцыплінах «Дакументацыйнае забеспячэнне кіравання» і «Архівазнаўства», з улікам сярэдняга бала дакумента аб адукацыі.

Залічэнне абітурыентаў дзённай і завочнай формы атрымання адукацыі за кошт сродкаў бюджэту і на ўмовах аплаты праводзіцца па агульным конкурсе (размеркаванне па спецыяльнасцях - пасля суразмоўя з дэканам згодна з колькасцю набраных балаў).

Яндекс.Метрика