Галоўная

Факультэт

Ідэалагічная і выхаваўчая работа

Адукацыйны працэс

Студэнтам

Абітурыенту

Галерэя "Дэканы факультэта"

ШАЎЧЭНКА УЛАДЗІМІР ІВАНАВІЧ

 

дэкан гістарычнага факультэта
ў 1943—1944 гг.

Нарадзіўся 12 мая (па новым стылі) 1906 г. у п. Праскавея Свята-Крастоўскага павета (у савецкі час — Будзёнаўскага раёна) Стаўрапольскай губерні ў сям’і вясковага агранома і настаўніцы. Бацька Уладзіміра Іванавіча памёр ад сыпнога тыфу ў 1919 г. Па пэўных звестках, яго дзед Даніла Шаўчэнка з’яўляўся далёкім родзічам Тараса Шаўчэнкі. У 1923 г. у Есентуках Уладзімір Іванавіч закончыў школу другой ступені, пасля вучыўся ў мужчынскай класічнай гімназіі і рэальным вучылішчы. У 1924 г. паступіў у Маскоўскі вышэйшы літаратурна-мастацкі інстытут, пасля двух з паловай гадоў навучання ў якім па спецыяльнасці «Антычная літаратура» перапаступіў на гісторыка-лінгвістычны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага універсітэта. У 1929 г. пасля завяршэння навучання ва універсітэце пачаў працаваць у якасці бібліёграфа, затым літаратуразнаўцы ў Акадэміі навук СССР.

У 1933 г. зацверджаны дацэнтам (па кафедры гісторыі) Пскоўскага педагагічнага інстытута. На працягу 1920-х гг. У. І. Шаўчэнка шмат супрацоўнічаў з рознымі літаратурнымі выданнямі. З сярэдзіны 1930-х гг. ён захоплены выкладчыцкай працай.

З другой паловы 1930-х гг. лёс яго паступова звязваецца з Беларуссю. Спачатку У. І. Шаўчэнка працуе прафесарам Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, а з 1937 г. — дацэнтам кафедры ўсеагульнай літаратуры, загадчыкам археалагічнага музея, дацэнтам кафедры старажытнага часу і сярэдніх вякоў БДУ. Адначасова ён чытае лекцыі ў Казанскім дзяржаўным універсітэце і працуе ў Баранавіцкім педагагічным інстытуце.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны У. І. Шаўчэнка эвакуіруецца ў Йашкар-Алу, дзе становіцца дырэктарам Інстытута ўдасканалення настаўнікаў. З 1942 г. працуе ў ЦК КП(б)Б, рэдактарам ва Усеславянскім камітэце, супрацоўнікам Саўінфармбюро. Пасля аднаўлення дзейнасці БДУ і гістарычнага факультэта на чыгуначнай станцыі Сходня пад Масквой загадам рэктара прызначаецца спачатку Вучоным сакратаром і загадчыкам кафедры старажытнай гісторыі, а 6 снежня 1943 г. — выконваючым абавязкі дэкана гістарычнага факультэта. Аднак гэтую пасаду У. І. Шаўчэнка займае толькі да сакавіка 1944 г. «За парушэнні ў вядзенні справаводства» ён у хуткім часе вызваляецца і ад абавязкаў Вучонага сакратара. Пасля вяртання з партызанскага краю ў Маскву акадэміка М. М. Нікольскага, які адразу ўзначаліў кафедру старажытнай гісторыі, У. І. Шаўчэнка працуе прафесарам кафедры, затым намеснікам дырэктара Інстытута гісторыі АН БССР.

Пасля рээвакуацыі БДУ і Інстытута гісторыі ў Мінск У. І. Шаўчэнка застаўся працаваць у Маскве.

 

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus

br   brsmmgi   mr   fpb   szh   GK

105   konst   

Кантакты

220037, г. Мінск, вул. Мендзялеева, д. 36
тэл. +375 17 360-09-14
e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. План праезду

Графік працы:
панядзелак–пятніца 8.20–20.30
субота 08.20–14.30

Яндекс.Метрика