Галоўная

Факультэт

Ідэалагічная і выхаваўчая работа

Адукацыйны працэс

Студэнтам

Абітурыенту

Галерэя "Дэканы факультэта"

ШАШКОЎ ЛУКА ВАСІЛЬЕВІЧ

 

Шашков Лука Васильевичдэкан гістарычнага факультэта
ў 1944—1947 гг.

Нарадзіўся 15 кастрычніка 1897 г. у сялянскай сям’і ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. Да ліпеня 1916 г. працаваў у гаспадарцы бацькі, вучыўся ў школе. У ліпені 1916 г. быў прызваны на вайсковую службу, дзе і знаходзіўся да сакавіка 1918 г. Улетку 1918 г. экстэрнам здаў экзамен на званне настаўніка і быў прызначаны на пасаду настаўніка Гарадзішчанскай пачатковай сельскай школы. У названай школе адпрацаваў настаўнікам адзін год. На працягу наступных трох гадоў працаваў загадчыкам валаснога аддзела народнай адукацыі, а пасля — загадчыкам школьнага аддзела народнай адукацыі.

У перыяд з 1 верасня 1922 г. па 1 верасня 1926 г. вучыўся ў Белдзяржуніверсітэце. Пасля заканчэння універсітэта працаваў адзін год дырэктарам і настаўнікам грамадазнаўства ў Любанскай сямігадовай школе былой Бабруйскай вобласці. У 1927 г. у сувязі з цяжкай хваробай жонкі прыехаў у г. Мінск і быў прызначаны настаўнікам вопытнай сямігадовай школы Міністэрства асветы БССР, адпрацаваў у гэтай школе да лістапада 1929 г. Наступныя два гады працаваў у Міністэрстве асветы вучоным сакратаром навукова-метадычнага камітэта. У 1930 г. быў вызвалены ад работы ў Міністэрстве ў сувязі з паступленнем у аспірантуру па педагогіцы. У 1933 г. пасля заканчэння аспірантуры атрымаў прызначэнне на працу ў навукова-даследчы інстытут камуністычнага выхавання. З таго часу па сумяшчальніцтву працаваў выкладчыкам у Мінскім педінстытуце. У кастрычніку 1937 г. перайшоў у Белдзяржуніверсітэт, дзе працягваў працаваць да 1961 г. У час вайны знаходзіўся ў Горкаўскай вобласці, дзе некаторы час працаваў дацэнтам настаўніцкага інстытута, а пасля яго рэарганізацыі перайшоў на працу ў сярэднюю школу. У сакавіку 1942 г. быў прызваны ў Савецкую Армію, дзе і знаходзіўся да сакавіка 1944 г. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў Белдзяржуніверсітэт.

У 1937 г. Вучоным саветам Маскоўскага педагагічнага інстытута Л. В. Шашкову была пры-суджана ступень кандыдата педагагічных навук, а 23 чэрвеня 1940 г. ён быў зацверджаны ў ву-чоным званні дацэнта. З 1946 г. — загадчык кафедры педагогікі і псіхалогіі, у 1944—1947 гг. — дэкан гістарычнага, з 1948 па 1951 г. — дэкан філалагічнага факультэта.

 

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus

br   brsmmgi   mr   fpb   szh   GK

105   konst   

Кантакты

220037, г. Мінск, вул. Мендзялеева, д. 36
тэл. +375 17 360-09-14
e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. План праезду

Графік працы:
панядзелак–пятніца 8.20–20.30
субота 08.20–14.30

Яндекс.Метрика