Галоўная

Факультэт

Ідэалагічная і выхаваўчая работа

Адукацыйны працэс

Студэнтам

Абітурыенту

Галерэя "Дэканы факультэта"

НЯЧАЙ ФЁДАР МАКАР’ЕВІЧ (МАКАРАВІЧ)

 

Нечай Федор Макарович (Макарьевич)дэкан гістарычнага факультэта
ў 1947—1953 гг.

Нарадзіўся ў в. Дзяражычы Рэчыцкага павета Мінскай губерні (цяпер Лоеўскі раён Гомельскай вобласці). У 1933 г. паступіў у педагагічны інстытут у Растове-на-Доне, дзе вучыўся ў 1937 г. У 1938 г. паступіў у аспірантуру Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта. Кандыдацкую дысертацыю «Саюзніцкая вайна ў крыніцах» абараніў у 1940 г. Дацэнт з 1941 г. Працаваў дэканам гістарычнага факультэта Чувашскага педагагічнага інстытута ў г. Чэбаксары (1941—1943). З 1943 па 1945 г. — намеснік дырэктара Чувашскага педінстытута. З 1945 г. назаўсёды звязаў свой лёс з Беларускім дзяржаўным універсітэтам, распачаўшы тут сваю працу дацэнтам на кафедры старажытнай гісторыі. З 1947 па 1953 г. працаваў дэканам гістарычнага факультэта БДУ. З 1953 па 1955 г. — загадчык кафедры гісторыі старажытнага свету, а з 1955 па 1977 г. — загадчык кафедры гісторыі старажытнага свету i сярэдніх вякоў. З 1978 па 1983 г. — прафесар гэтай кафедры. У 1965 г. абараніў доктарскую дысертацыю «Рым і італікі». Прафесар з 1966 г. Асноўныя навуковыя працы прысвечаны гісторыі старажытнага Рыма. Сярод праблем старажытнарымскай гісторыі даследаваў узнікненне Рымскай дзяржавы, узаемаадносіны паміж Ры-мам i італікамі, барацьбу плебеяў з патрыцыямі, аграрныя адносіны ў Рыме часоў Рэспублікі. Смела звяртаўся да даследавання найбольш дыскусійных сярод антыказнаўцаў праблем гісторыі Рыма. У апошнія гады жыцця займаўся вывучэннем пахода грэкаў на Трою, сацыяльных адносін у Грэцыі па дадзеных «Іліяды» Гамера. Ф. М. Нячай з’яўляўся старшынёй секцыі гістарычных навук навукова-тэхнічнага савета Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР, членам рэдакцыйнага савета Беларускай савецкай энцыклапедыі. На працягу ўсёй сваёй працы ў БДУ Ф. М. Нячай прыкладаў намаганні дзеля стварэння грунтоўнай базы адукацыйнага працэсу на гістарычным факультэце, шмат увагі надаваў паляпшэнню ўзроўню выкладання лацінскай мовы. Ён рупліва працаваў з маладымі спецыялістамі. Таму не дзіўна, што пад навуковым кіраўніцтвам прафесара Ф. М. Нячая было абаронена чатыры кандыдацкія дысертацыі па гісторыі старажытнага Рыма. Двое з яго вучняў маюць навуковыя ступені доктара навук. Яшчэ большая колькасць беларускіх антыкаведаў лічаць яго сваім настаўнікам. Прафесар Ф. М. Нячай быў заснавальнікам беларускай навуковай школы па вывучэнню старажытнарымскай гісторыі.

 

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus

br   brsmmgi   mr   fpb   szh   GK

105   konst   

Кантакты

220037, г. Мінск, вул. Мендзялеева, д. 36
тэл. +375 17 360-09-14
e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. План праезду

Графік працы:
панядзелак–пятніца 8.20–20.30
субота 08.20–14.30

Яндекс.Метрика