Галоўная

Факультэт

Ідэалагічная і выхаваўчая работа

Адукацыйны працэс

Студэнтам

Абітурыенту

Галерэя "Дэканы факультэта"

СІДАРЭНКА АЛЯКСЕЙ ІСАЕВІЧ

 

Сидоренко Алексей Исаевичдэкан гістарычнага факультэта
ў 1953—1955 гг.

Нарадзіўся 14 сакавіка 1914 г. у п. Осава Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і. З 15 год працаваў: спачатку ў гаспадарцы бацькоў, а з верасня 1929 г. — у мясцовым калгасе. У лютым 1932 г. па вярбоўцы паехаў у г. Макееўку (Украіна), дзе працаваў і вучыўся на вячэрнім аддзяленні рабфака (завод імя Кірава).

У чэрвені 1936 г. Аляксей Ісаевіч пераехаў у г. Мінск і прадоўжыў адукацыю на дзённым аддзяленні рабфака БДУ. У верасні 1937 г. ён паступіў на гістарычны факультэт БДУ, чатыры курсы якога завяршыў у чэрвені 1941 г. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны А. І. Сідарэнка змагаецца з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў якасці палітработніка 16-й танкавай брыгады на Ленінградскім, Волхаўскім, 3-м Прыбалтыйскім франтах. 23 жніўня 1944 г. у баі ля г. Тарту (Эстонія) быў цяжка паранены. Пасля лячэння ў шпіталі ў лістападзе 1944 г. ён быў звольнены з радоў Савецкай Арміі і ў 1947 г. зняты з воінскага ўліку. За мужнасць і гераізм А. І. Сідарэнка быў узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны ІІ ступені і трыма медалямі. Са студзеня 1945 г. Аляксей Ісаевіч аднавіў вучобу ў БДУ. Пасля заканчэння гістарычнага факультэта з 1945 па 1947 ён вучыўся ў аспірантуры БДУ імя У. І. Леніна, адначасова выкладаючы курс гісторыі БССР. У 1950 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1948 па 1952 г. А. І. Сідарэнка працаваў старшым выкладчыкам кафедры гісторыі СССР, у 1950 г. яму было прысвоена вучонае званне дацэнта. У снежні 1950 г. А. І. Сідарэнка выбіраецца старшынёй Рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў вышэйшай школы і навуковых устаноў. Менавіта пасля працы на гэтай пасадзе з верасня 1953 г. па кастрычнік 1955 г. ён працуе ў якасці дэкана гістарычнага факультэта БДУ.

У 1954 г. жонка (Марыя Ануфрыеўна) нарадзіла яму другога сына, якога назвалі Алегам (першы, Сяргей, нарадзіўся ў 1947 г.).

Адміністрацыйная праца не прывабіла Аляксея Ісаевіча. На пачатку новага навучальнага года ён падае заяву аб звальненні, якую задаволілі 1 кастрычніка 1955 г. З гэтага часу А. І. Сідарэнка працуе на выкладчыцкай рабоце: спачатку дацэнтам кафедры гісторыі СССР і БССР, пасля — кафедры гісторыі БССР. Чытаў курсы па савецкаму перыяду, напісаў некалькі раздзе-лаў вядомага на той час падручніка для ВНУ «История БССР» (Т. 2). У 1965 г. для тагачаснага Інстытута народнай гаспадаркі ім быў выдадзены навуковы дапаможнік «Экономическая исто-рия БССР». Істотна павялічваецца колькасць навуковых артыкулаў, напісаных Аляксеем Ісаевічам. Аднак хвароба, якая стала вынікам ранення, не дала яму магчымасці завяршыць напісанне доктарскай дысертацыі.

З 1 мая 1974 г. ён па ўласнай заяве звальняецца з БДУ.

 

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus

br   brsmmgi   mr   fpb   szh   GK

105   konst   

Кантакты

220037, г. Мінск, вул. Мендзялеева, д. 36
тэл. +375 17 360-09-14
e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. План праезду

Графік працы:
панядзелак–пятніца 8.20–20.30
субота 08.20–14.30

Яндекс.Метрика