Галоўная

Факультэт

Ідэалагічная і выхаваўчая работа

Адукацыйны працэс

Студэнтам

Абітурыенту

Галерэя "Дэканы факультэта"

ЦАРУК ІРАІДА ОСІПАЎНА

 

Царюк Ираида Осиповнадэкан гістарычнага факультэта
ў 1973—1986 гг.

Нарадзілася 29 студзеня 1928 г. у в. Гаркавічы Сакольскага павета Беластоцкага ваяводства (Польшча). У кастрычніку 1939 г. выехала ў г. Беласток, дзе вучылася да ліпеня 1941 г. У 1948 г. скончыла Нясвіжскае педвучылішча і ў ліку 5 % навучэнцаў (за выдатную вучобу) была накіравана ў БДУ, які скончыла ў 1953 г. Вучылася ў аспірантуры па кафедры гісторыі КПСС БДУ, паспяхова завяршыла навучанне ў 1957 г. З 1957 па 1963 г. знаходзілася на партыйнай рабоце. У кастрычніку 1963 г. пераведзена на працу ў БДУ — на кафедру гісторыі КПСС. У 1965 г. І. О. Царук абараніла кандыдацкую дысертацыю. У 1976 г.  Іраіда Осіпаўна абараніла доктарскую дысертацыю, і ў 1978 г. ёй прысвоена вучонае званне прафесара. Кандыдацкая і доктарская дысертацыі прысвечаны даследаванням гісторыі і культуры Заходняй Беларусі. У 1973 г. выбрана на пасаду дэкана гістарычнага факультэта, якую займала да верасня 1986 г. У 1983 г. узначаліла кафедру гісторыі БССР, была выбрана прафесарам гэтай жа кафедры, дзе працавала да снежня 1991 г., да выхаду на пенсію. За час працы ў БДУ чытала лекцыі па гісторыі КПСС, гісторыі БССР, гісторыі і культуры Заходняй Беларусі. Усяго мае каля 100 публікацый. Падрыхтавала 30 кандыдатаў, шэсць дактароў гістарычных навук.

 

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus

br   brsmmgi   mr   fpb   szh   GK

105   konst   

Кантакты

220037, г. Мінск, вул. Мендзялеева, д. 36
тэл. +375 17 360-09-14
e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. План праезду

Графік працы:
панядзелак–пятніца 8.20–20.30
субота 08.20–14.30

Яндекс.Метрика