дэкан гістарычнага факультэта
ў 1991—1996 гг.
Нарадзіўся 8 жніўня 1943 г. у в. Брускаўшчына Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. У 1970 г. скончыў гістарычны факультэт БДУ, а затым аспірантуру ў Йенскім універсітэце імя Ф. Шылера (Германія), паспяхова абараніўшы дысертацыю на ступень доктара філасофіі. З 1970 г. працуе ў БДУ выкладчыкам, дацэнтам, а з 1993 г. — прафесарам кафедры гісторыі новага і навейшага часу, чытае курсы па навейшай гісторыі краін Заходняй Еўропы і Амерыкі. Навуковыя інтарэсы звязаны з праблемамі германскай гісторыі перыяду Веймарскай рэспублікі, палітычнага развіцця ФРГ, а таксама міжнароднага рабочага руху ў навейшы час.
З 1981 г. П. А. Шупляк — намеснік дэкана, а з 1991 па 1996 г. — дэкан гістарычнага факультэта. Ён выступіў ініцыятарам стварэння на факультэце новых спецыяльнасцей: «Міжнародныя адносіны» (з 1995 г. — самастойны факультэт БДУ), «Гісторыка-архівазнаўства» і «Музейная справа». За час яго работы дэканам на факультэце былі адкрыты тры новыя кафедры, дзве ву-чэбныя лабараторыі. Распрацаваныя пад яго кіраўніцтвам новыя вучэбныя планы ляглі ў аснову тыпавых вучэбных планаў для гістарычных факультэтаў краіны. У гэты час на факультэце ўпершыню ў рэспубліцы было створана аддзяленне з навучаннем на беларускай мове.
П. А. Шупляк уваходзіў у склад рэдакцыйных калегій трох навуковых і навукова-метадычных часопісаў. Ён быў адным з заснавальнікаў і першым прэзідэнтам Беларускай аса-цыяцыі гісторыкаў. Ім напісана каля 50 тэарэтычных і навукова-метадычных прац. П. А. Шуп-ляк узнагароджаны знакам «Выдатнік вышэйшай школы СССР», Ганаровымі граматамі Міністэрства народнай адукацыі, рэктара універсітэта. Прозвішча Пятра Аляксеевіча занесена ў Міжнародны біяграфічны даведнік (Кембрыдж, Англія).