Галоўная

Факультэт

Ідэалагічная і выхаваўчая работа

Адукацыйны працэс

Студэнтам

Абітурыенту

Галерэя славы

30 жніўня 2022 г.

  1. Зацвярджэнне плана работы Савета гістарычнага факультэта на 2022/2023 навучальны год (дакл.: старшы выкладчык А.М. Назаранка).
  2. Аб гатоўнасці да пачатку навучальнага года (дакл.: дэкан А.Г.Каханоўскі).
  3. Аб плане работы факультэта на 2022/2023 навучальны год (дакл.: дэкан А.Г.Каханоўскі).
  4. Зацвярджэнне плана прафарыентацыйнай работы гістарычнага факультэта ў 2022/2023 навучальным годзе (дакл.: намеснік дэкана А.Я. Верамейчык).
  5. Зацвярджэнне плана работы вучэбна-метадычнай камісіі гістарычнага факультэта на 2022/2023 вучэбны год (дакл.: дацэнт Л.А. Козік).
  6. Аб арганізацыі навучальнага працэсу ў 2022/2023 нав.годзе (дакл.: намеснік дэкана А.В.Бурачонак).
  7. Аб дазволе на чытанне лекцый асобамі, якія не маюць вучонай ступені (дакл.: загадчыкі кафедраў).
  8. Аб адпаведнасці кандыдатур пры прыёме на працу крытэрыям адбору знешніх сумяшчальнікаў (дакл.: дэкан А.Г.Каханоўскі).
  9. Аб арыентацыі на спажыўца ў арганізацыі навучальнага працэсу і ўзаемадзеянні з выпускнікамі (дакл.: намеснік дэкана А.В.Бурачонак).
  10. Аб плане знешніх камунікацый гістарычнага факультэта на 2022/2023 нав.год (дакл.: намеснік дэкана А.В.Бурачонак).
  11. Аб выніках паўторнага аўдыту сістэмы менеджменту якасці БДУ органам па сертыфікацыі (дакл.: намеснік дэкана А.В.Бурачонак).
  12. Аб выкананні патрабаванняў па ахове працы на гістарычным факультэце (дакл.: нам. начальніка ЦАІ С.У.Вайтовіч).
  13. Аб аналізе задаволенасці прафесарска-выкладчыцкага складу працай на гістарычным факультэце (дакл.: намеснік дэкана А.В.Бурачонак).
  14. Рознае.

25 кастрычніка 2022 г.

  1. Аб задачах факультэта па выкананні рашэння Савета БДУ «Асноўныя вынікі дзейнасці БДУ за 2021–2022 нав.год і перспектывы развіцця ўніверсітэта на 2022–2023 гады» (дакл.: дэкан А.Г.Каханоўскі).
  2. Аб выніках прыёмнай кампаніі 2022 г. і задачах на прыёмную кампанію 2023 г. (дакл.: дэкан А.Г.Каханоўскі).
  3. Аб вучэбна-метадычным забеспячэнні вучэбнага працэсу (дакл.: намеснік дэкана А.В.Бурачонак).
  4. Аб працы з таленавітай моладдзю на гістарычным факультэце (дакл.: намеснік дэкана А.Я. Верамейчык, дацэнт Г.І.Маскевіч).
  5. Вынікі атэстацыі аспірантаў і дактарантаў гістарычнага факультэта (дакл.: намеснік дэкана А.А.Кондраль).
  6. Рознае.

22 лістапада 2022 г.

  1. Аб узаемадзеянні з базавымі арганізацыямі і працы філіялаў кафедр (дакл.: намеснік дэкана А.Я.Верамейчык).
  2. Зацвярджэнне тэм кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый і навуковых кіраўнікоў аспірантаў, саіскальнікаў і дактарантаў першага года навучання (дакл.: загадчыкі кафедраў).
  3. Аб выніках унутранага аўдыту дзейнасці гістарычнага факультэта ў кастрычніку 2022 г. (дакл.: намеснік дэкана А.В.Бурачонак).
  4. Рознае.

20 снежня 2022 г.

  1. Вынікі навукова-даследчай работы за 2022 г. і задачы гістарычнага факультэта па яе ўдасканальванні (дакл.: намеснік дэкана А.А. Кондраль).
  2. Зацвярджэнне плана навуковых мерапрыемстваў гістарычнага факультэта на 2023 год (дакл.: намеснік дэкана А.А. Кондраль).
  3. Аб менеджменце якасці на гістарычным факультэце (дакл.: намеснік дэкана А.В. Бурачонак).

3.1. Выкананне паказчыкаў СМЯ на факультэце ў 2022 годзе.
3.2. Зацвярджэнне паказчыкаў СМЯ на 2023 год .
3.3. Аб ідэнтыфікацыі, аналізе і ацэньванні рызык і магчымасцей на 2023 год.
3.4. Аб арыентацыі на спажыўца ў арганізацыі навучальнага працэсу і ўзаемадзеянні з працадаўцамі і маладымі спецыялістамі.

  1. Аб выкананні рашэнняў Савета гістарычнага факультэта (дакл.: дэкан А.Г. Каханоўскі, старшы выкладчык А.М. Назаранка).
  2. Аб уключэнні вучэбна-метадычнай і навуковай літаратуры, падрыхтаванай (рыхтуемай) на гістарычным факультэце ў планы выданняў БДУ (дакл.: намеснік дэкана А.А. Кондраль).
  3. Аб функцыянаванні сістэмы кіравання аховай працы на гістарычным факультэце (дакл.: нам. начальніка ЦАІ С.У.Вайтовіч).
  4. Рознае.

14 лютага 2023 г.

1.Вынікі зімовай экзаменацыйнай сесіі і задачы кафедр па ўдасканальванні вучэбнага працэсу на другі семестр 2022/2023 навучальнага года (дакл.: намеснік дэкана А.В. Бурачонак).
2. Зацвярджэнне планаў НДР (дакл.: намеснік дэкана А.А. Кондраль).
3. Аб міжнародным супрацоўніцтве факультэта (дакл.: намеснік дэкана А.А. Кондраль, старшы выкладчык А.М. Назаранка).
4. Аб факультатыўных дысцыплінах, дысцыплінах па выбары студэнтаў, дысцыплінах спецыялізацыі, прафілізацыі (дакл.: намеснік дэкана А.В. Бурачонак).
5. Аб падрыхтоўцы кадраў вышэйшай кваліфікацыі на гістарычным факультэце (дакл.: намеснік дэкана А.А. Кондраль).
6. Аб замацаванні за кафедрамі факультатыўных дысцыплін, дысцыплін па выбары студэнтаў і дысцыплін спецыялізацыі (дакл.: намеснік дэкана А.В. Бурачонак).
7. Аб выкананні плана павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў гістарычнага факультэта (дакл.: намеснік дэкана А.В. Бурачонак).
8. Аб мерапрыемствах гістарычнага факультэта па ўдасканаленні СМЯ. (дакл.: намеснік дэкана А.В. Бурачонак).

8.1.Аб маніторынгу працэсаў у межах СМЯ гістарычнага факультэта ў 2022 годзе.
8.2. План мерапрыемстваў па ўдасканаленні СМЯ гістарычнага факультэта на 2023 год.

  1. Аб прафарыентацыйнай рабоце на гістарычным факультэце (дакл.: намеснік дэкана А.Я. Верамейчык).
    10. Рознае.

21 сакавіка 2023 г.

  1. Аб рабоце куратараў на гістарычным факультэце (дакл.: намеснік дэкана А.Я. Верамейчык).
  2. Аб арганізацыі і правядзенні практык на гістарычным факультэце (дакл.: намеснік дэкана А.Я. Верамейчык).
  3. Аб падрыхтоўцы да размеркавання выпускнікоў (дакл.: намеснік дэкана А.В. Бурачонак).
  4. Аб вызначэнні крытэрыяў, на падставе якіх старшыя выкладчыкі дапускаюцца да чытання лекцый (дакл.: намеснік дэкана А.В. Бурачонак).
  5. Аб выкананні патрабаванняў па ахове працы на гістарычным факультэце (дакл.: нам. начальніка ЦАІ С.У.Вайтовіч).
  6. Рознае.

16 мая 2023 г.

  1. Аб выніках размеркавання выпускнікоў у 2023 годзе (дакл.: намеснік дэкана А.В. Бурачонак).
  2. Аб навукова-даследчай рабоце студэнтаў і аспірантаў гістарычнага факультэта, дзейнасці СНДЛ, студэнцкіх навуковых гурткоў (дакл.: намеснік дэкана А.А. Кондраль, дацэнт Н.У.Кошалева, кіраўнікі СНДЛ, гурткоў).
  3. Аб рабоце студэнцкіх арганізацый на гістарычным факультэце (дакл.: намеснік дэкана А.Я. Верамейчык).
  4. Вынікі бягучай атэстацыі аспірантаў і дактарантаў гістарычнага факультэта (дакл.: намеснік дэкана А.А. Кондраль).
  5. Рознае.

27 чэрвеня 2023 г.

  1. Вынікі абароны дыпломных работ і магістарскіх дысертацый на гістарычным факультэце (дакл.: старшыні ДЭК).
  2. Зацвярджэнне справаздачы аб рабоце Вучэбна-метадычнай камісіі гістарычнага факультэта за 2022/2023 навучальны год (дакл.: дацэнт Л.А.Козік).
  3. Зацвярджэнне справаздачы факультэта аб вучэбнай і навукова-метадычнай рабоце за 2022/2023 навучальны год (дакл.: намеснік дэкана А.В. Бурачонак).
  4. Зацвярджэнне справаздачы факультэта аб ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце за 2022/2023 навучальны год (дакл.: намеснік дэкана А.Я. Верамейчык).
  5. Зацвярджэнне плана ідэалагічнай і выхаваўчай работы гістарычнага факультэта на 2023/2024 навучальны год (дакл.: намеснік дэкана А.Я. Верамейчык ).
  6. Рэкамендацыі ў аспірантуру і магістратуру (дакл.: загадчыкі кафедраў).
  7. Аб кадравым забеспячэнні дзейнасці гістарычнага факультэта (дакл.: дэкан А.Г.Каханоўскі).
  8. Аб выкананні рашэнняў Савета гістарычнага факультэта (дакл.: дэкан А.Г. Каханоўскі, старшы выкладчык А.М. Назаранка).
  9. Аб выкананні патрабаванняў па ахове працы на гістарычным факультэце (дакл.: нам. начальніка ЦАІ С.У.Вайтовіч).
  10. Рознае.

Абмеркаваны і адобраны на пасяджэнні Савета гістарычнага факультэта БДУ (пратакол ад 30.08.2022 №1).

Час пасяджэння:

1) дэканата: 14.00 -15.00;
2) Савета: 14.30 - 16.00.

 

31.08.2015 г.
1. Зацвярджэнне плана работы Савета гістарычнага факультэта на 2015-2016 навучальны год (Казакоў Ю.Л.)
2. Абмеркаванне плана работы дэканата.
3. Персанальнае размеркаванне студэнтаў па напрамках спецыяльнасцей.
4. Аб зацвярджэнні планаў работы кафедраў.
5. Аб раскладзе заняткаў ў 2015/2016 нав. годзе.

08.09.2015 г.
1. Зацвярджэнне тэматыкі і навуковых кіраўнікоў магістэрскіх дысертацый. (А.Г.Каханоўскі)
2. Зацвярджэнне тэматыкі, навуковых кіраўнікоў і рэцэнзентаў дыпломных работ (В.В. Сяргеенкава)
3. Аб парадку прыёма абітурыентаў і зменах па спецыяльнасцях гістарычнага факультэта на 2016 г.
4. Аб вучэбнай і працоўнай дысцыпліне. (С.М.Ходзін)
5. Аб працы па засяленню студэнтаў у інтэрнат і выхаваўчай працы ў інтэрнаце. (Л.У.Бярэйшык)

15.09.2015 г. Дэканат не праводзіцца

22.09.2015г.
1. Аб размеркаванні пагадзіннага фонду гістарычнага факультэта.
2. Аб зацвярджэнні графіка кантрольных мерапрыемстваў па дысцыплінах на першы семестр 2015/2016 навучальнага года. (В.В.Сяргеенкава).

28.09.2015 г.  (Пашыранае пасяджэнне Савета БДУ з запрашэннем членаў саветаў факультэтаў)
1. 1.Асноўныя вынікі дзейнасці БДУ за 2011-2015 нав.г. , задачы на 2015–2016 год і перспектывы развіцця на 2016 – 2020 гады
(Дакл.: рэктар акадэмік Абламейка С.У.)

13.10.2015 г.
1. 1.Абмеркаванне вынікаў правядзення археалагічнай і этнаграфічнай практык (А. А. Егарэйчанка, Т. А. Навагродскі).
2. Аб адміністрацыйна–гаспадарчай дзейнасці і планаванні бюджэту факультэта, камандзіроўкі выкладчыкаў і студэнтаў.( С.М. Ходзін)
3. Аб выкарыстанні ў навучальным працэсе інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (А.А. Прохараў, В. В. Сяргеенкава).

20.10. 2015 г.
1. Аб сістэме павышэння кваліфікацыі і ролі Савета маладых вучоных. (А.Г.Каханоўскі).
2. Аб практыцы правядзення індывідуальных кансультацый і выкарыстанні разнастайных форм кіруемай самастойнай работы. Выкананне і ўлік зацверджаных норм часу вучэбна-метадычнай работы выкладчыкамі кафедраў (Л.У. Бярэйшык, В В. Сяргеенкава).
3. Аб падрыхтоўцы да выпуску спецыялістаў па напрамку спецыяльнасці “Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны (культурная спадчына і турызм)” (4, 5 гады навучання). (Т.А. Навагродскі, І.В. Лебедзева)

27.10. 2015 г. Дэканат не праводзіцца

03.11.2015 г. Савет факультэта
1. Уступная кампанія 2015 г.: задачы гістарычнага факультэта па пашырэнню прафарыентацыйнай працы. (Дакл.: дэкан ф-та, дацэнт С.М. Ходзін)
2. Зацвярджэнне індывідуальных планаў аспірантаў гістарычнага факультэта (Дакл.: загадчыкі кафедраў.)
3. Аб падрыхтоўцы факультэта да рэалізацыі новых палажэнняў у вобласці шматступенчатай вышэйшый адукацыі. (С.М.Ходзін)
4. Абранне па конкурсу.

10.11. 2015 г. (дыстанцыйны)
1. Аб стварэнні электронных вучэбна-метадычных комплексаў. (А.А. Прохараў, В. В. Сяргеенкава).
2. Аб практыцы арганізацыі і выкладання курсаў па выбару. (В.В. Сяргеенкава)
3. Аб фармалізацыі ў вучэбна-метадычнай рабоце і мерах папярэджання чынавецкіх папяровых ініцыятыў. (В.А.Фядосік)
4. Аб арганізацыі і правядзенні профарыентацыйнай работы на факультэце. (Л.У. Бярэйшык)

17.11.2015 Дэканат не праводзіцца

24.11.2015 г.
1. Аб стане падрыхтоўкі факультэта да ўнутранага аўдыту менеджменту якасці ( А.А. Прохараў)
2. Аб працы па засяленню студэнтаў у інтэрнат. Праблемы адаптацыі першакурснікаў гістарычнага факультэта ва універсітэце (Л.У. Бярэйшык)
3. Аб ўвядзенні аплаты за паўторную здачу экзаменаў і залікаў у БДУ (Л.У. Бярэйшык, прафкам студэнтаў)
4. Аб арганізацыі работы выпускаючых кафедр па забеспячэнні выпускнікоў першым працоўным месцам. (загадчыкі кафедраў)
5. Аб матэрыяльным забеспячэнні кафедраў. (загадчыкі кафедраў)

01.12.2015 г. (дыстанцыйны)
1. Аб рабоце філіялаў кафедраў і заключэнні доўгатэрміновых дагавораў аб супрацоўніцтве з базавымі арганізацыямі. (Л.У. Бярэйшык)
2. Рэалізацыя вучэбна-выхаваўчых і сацыяльна-значных праграм на факультэце (Л. У. Бярэйшык, Л.А.Осіпава)
3. Справаздачы кафедраў аб рабоце па стварэнню электронных сродкаў навучання і іх размяшчэнню у Электроннай бібліятэцы БДУ. (А.А. Прохараў, загадчыкі кафедраў).
4. Дзейнасць Школы юнага гісторыка: вынікі, праблемы і перспектывы (Л.У. Бярэйшык, Д.М. Бузун)
5. Справаздачы кіраўнікоў НДР.

08.12.2015 г.
1. Пасяджэнне атэстацыйнай камiсii факультэта. Вынікі атэстацыі выкладчыкаў факультэта па устанаўленню даплат за вучоныя ступені і званні. (С.М.Ходзін)
2. Справаздачы кіраўнікоў НДР (кіраўнікі НДР).
3. Аб выканаўчай дысцыпліне (С.М. Ходзін).

15.12.2015 г. Савет факультэта
1. Асноўныя вынікі навукова-даследчай работы гістарычнага факультэта за 2011–2015 гг. і задачы на 2016–2020 гг. Зацвярджэнне плана навуковых мерапрыемстваў гістарычнага факультэта на 2016 г. (дакл.: нам. дэкана, дац. Каханоўскі А.Г.)
2. Зацвярджэнне справаздачы гістарычнага факультэта аб выкананні мэтаў у галіне якасці за 2015 г. Зацвярджэнне мэтаў гістарычнага факультэта ў галіне якасці на 2016 г (дакл.: нам. дэкана, дац. Прохараў А.А.
3. Аб стане і перспектывах падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі па спецыяльнасцях07. 00. 02, 07. 00. 03, 07. 00. 06. 07. 00. 07, 07. 00. 09. 07.00.25.(заг.кафедраў)
4. Аб зацвярджэнні індывідуальных планаў, тэмаў кандыдацкіх дысертацый і навуковых кіраўнікоў аспірантаў 1-га года навучання гістрычнага факультэта. (дакл.: загадчыкі кафедраў).

22.12.2015.
1. Аб ходзе выканання рашэнняў пашыранага пасяджэння Савета БДУ 28.09.2015 г. (С.М. Ходзін
2. Аб падрыхтоўцы да зімовай экзаменацыйнай сесіі 2015/2016 нав.г. (дакл.: нам. дэкана, дац. Бярэйшык Л.У.).
3Аб выкладанні вучэбных курсаў супрацоўнікамі гістфака на іншых факультэтах БДУ. (А.Г.Каханоўскі).

05.01.2016 г. Дэканат не праводзіцца

12.01.2016 г.
1. Навукова-метадычнае забеспячэнне і праблемы рэалізацыі адукацыйных праграм вышэйшай адукацыі II ступені на гістарычным факультэце (В.В.Сяргеенкава)
2. Дзейнасць па рэалізацыі плана прафарыентацыйнай работы. (Л.У.Бярэйшык).
3. Аб рабоце куратараў (Л.У.Бярэйшык)

19.01.2016 г. (дыстанцыйны)
1. Аб арганізацыі зімовай сесіі на факультэце. Работа з першакурснікамі. (С.М. Ходзін, Л.У Бярэйшык).
2. Студэнцкая навука. (А.Г.Каханоўскі, С. А. Захаркевіч)
3. Аб працы кафедр з базавымі арганізацыямі па размеркаванню і працаўладкаванню маладых спецыялістаў. (Л.У.Бярэйшык, А.Г.Каханоўскі)
4. Аб арганізацыі вучэбных і вытворчых практык і іх метадычным забеспячэнні. (А.А.Прохараў).

26.01.2016 г. (дыстанцыйны)
1. Асаблівасці работы па рэйтынгавай сістэме студэнтаў завочнай формы навучанння і яе вучэбна-метадычнае забеспячэнне. (Л.В.Бярэйшык, В. В. Сяргеенкава).
2. Аб працы кафедр па падрыхтоўцы кадраў праз магістратуру. (А.Г.Каханоўскі)
3. Выкананне плана ідэалагічнай, выхаваўчай работы на кафедрах гістарычнага факультэта. (загадчыкі кафедраў)

02.02.2016 г. (дыстанцыйны)
1. Праблемы адаптацыі першакурснікаў гістарычнага факультэта ва ўніверсітэце (Л. У. Бярэйшык)
2. Дзейнасць кафедр па планаванню і выкананні міжнародных праектаў. ( А.Г.Каханоўскі)

9.02.2016 г. Савет факультэта
1. Вынікі зімовай экзаменацыйнай сесіі і задачы па ўдасканаленню вучэбна-метадычнага працэсу на другі семестр і ў 2015/2016 навучальным годзе. (дакл.: нам. дэкана, дац. Бярэйшык Л.У.).
2. Аб стане і перспектывах развіцця навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў (дакл.: дац. Захаркевіч С.А., нам. дэкана, дац. Каханоўскі А.Г.)
3. Зацвярджэнне планаў НДР. (дакл.: нам. дэкана, дац. Каханоўскі А.Г.)
4. Аб дзейнасці органаў студэнцкага самакіравання (кіраўнікі студэнцкіх арганізацый)

16.02.2016 г. Дэканат не праводзіцца

23.02.2016 г.
1. Работа дэканата, кафедраў, куратараў па грамадзянскаму, патрыятычнаму і маральнаму выхаванню студэнтаў. (Л.У Бярэйшык)
3. Аб стане падрыхтоўкі курсавых і дыпломных прац студэнтамі факультэта. (загадчыкі кафедраў).
4. Аб распрацоўцы адукацыйных праграм па перападрыхтоўцы і павышэнню кваліфікацыі. (А.А. Прохараў)
5. Аб графіку кантрольных мерапрыемстваў па дысцыплінах на другі семестр 2015/2016 навучальнага года. (В. В. Сяргеенкава)

01.03.2016 г. Дэканат не праводзіцца

15.03.2016 г. (дыстанцыйны)
1. Справаздачы кафедраў гісторыі старажытнага часу і сярэдніх вякоў і гісторыі новага і навейшага часу па вучэбнай, навуковай і вучэбна-выхаваўчай рабоце. (В.А. Фядосік, У.С. Кошалеў).
2. Аб дзейнасці студэнцкіх навуковых, навукова-пазнавальных і аматарскіх гурткоў на факультэце. А.Г.Каханоўскі
3. Аб прымяненні ТСН у вучэбным працэсе на гістарычным факультэце і магчымасцях выкарыстання элементаў дыстанцыйнага навучання. (А.А. Прохараў)

22.03.2016 г.
1. Папярэднія вынікі размеркавання спецыялістаў і задачы па прафарыентацыі. (А.Г.Каханоўскі, Л.У. Бярэйшык).
2. Арганізацыйнае, інфармацыйнае і навукова-метадычнае забеспячэнне вучэбна-выхаваўчага працэса па спецыяльнасцях факультэта (заг.кафедраў)
3. Аб падрыхтоўцы да студэнцкай навуковай канферэнцыі. (А.Г.Каханоўскі).

29.03.2016 г. Дэканат не праводзіцца

05.04.2016 г.
1. Справаздачы аспірантаў 3-года навучання (дзённая форма) і 4-га года навучання (завочная форма).(Заг. кафедраў).
2. Аб прапановах на конкурс імя У.Пічэты (А.Г.Каханоўскі).
3. Аб рабоце студэнцкіх грамадскіх арганізацый. (Л.У.Бярэйшык)

12.04.2016 г. (дыстанцыйны)
1. Арганізацыя працы камп’ютэрных класаў і лабараторыі інфарматыкі (Т.В. Трыч).
2. Аб рабоце кафедраў па ўключэнню ў тэматыку навуковых даследаванняў студэнтаў па праблемах выхавання грамадзянскасці і патрыятызму, па гісторыі БДУ і гістарычнага факультэта (Л.У. Бярэйшык).
3. Папярэнія вынікі выканання кафедрамі планаў па вучэбнай, навуковай і вучэбна-выхаваўчай рабоце. (заг. кафедраў).

19.04.2016 г. Дэканат не праводзіцца

26.04.2016. Савет факультэта
1. Аб ролі сучасных інфармацыйных тэхналогій і іх выкарыстанні ў навучальным працэсе (дакл.: нам. дэкана, дац. Прохараў А.А.)
2. Аб пастаноўцы патрыятычнага выхавання на гістарычным факультэце (дакл.: нам. дэкана, дац. Бярэйшык Л.У.).
3. Работа органаў студэнцкага самакіравання на факультэце і іх роля ў рэалізацыі праграм Студэнцкай Асамблеі БДУ (Бярэйшык Л.У., кіраўнікі студэнцкіх арганізацый)
4. Аб стане магістратуры і перспектывах яе развіцця (дакл.: нам. дэкана, праф. Каханоўскі А.Г.)

03.05.2016 г.
1. Аб правядзенні навуковых семінараў і адкрытых лекцый на кафедрах факультэта. (Л.У. Бярэйшык, А.Г. Каханоўскі).
2. Работа кафедраў па ліквідацыі недахопаў, вызначаных у справаздачах ДЭК.
3. Аб працы навуковых саветаў і рэдкалегій штогоднікаў “Працы гістарычнага факультэта”, “Российские и славянские исследования”, “Крыніцазнаўства” (С.М.Ходзін, А.Г.Каханоўскі, А.П.Салькоў, А.А.Яноўскі)
4. Вынікі размеркавання спецыялістаў. Замацаванне таленавітых выпускнікоў на факультэце. (А.Г. Каханоўскі).
10.05.2016 г. Дэканат не праводзіцца.

17.05.2016 г.
1. Аб атэстацыі студэнцкага актыва факультэта. (Л.У Бярэйшык.)
2. Аб міжнародных сувязях факультэта, удзеле ў міжнародных грантах і праектах (А.А.Прохараў, А.Г.Каханоўскі)

24.05. 2016 г. Дэканат не праводзіцца.
31.05.2016 г. Дэканат не праводзіцца.
07.06.2016 г. Дэканат не праводзіцца.

14.06.2016 г.
1. Аб арганізацыі летніх вучэбных і вытворчых практык (Л.У. Бярэйшык, А.А. Егарэйчанка, Т.А. Навагродскі).
2. Аб ходзе летняй экзаменацыйнай сесіі.
3. Справаздачы кафедраў факультэта аб вучэбнай і навукова-метадычнай дзейнасці за 2015/2016 нав. год (заг. кафедраў).

21.06.2016. Савет факультэта
1. Вынікі абароны дыпломных работ на гістарычным факультэце. (Старшыні ДЭК)
2. Справаздача аб рабоце Вучэбна-метадычнай камісіі гістарычнага факультэта за 2015/2016 нав. г. (дакл.: дац. Сяргеенкава В.В.).
3. Рэкамендацыі ў аспірантуру і магістратуру. (дакл.: загадчыкі кафедраў).
4. Зацвярджэнне справаздачы факультэта аб вучэбнай і навукова-метадычнай дзейнасці за 2015/2016 навучальны год. (дакл.: нам. дэкана Бярэйшык Л.У., Каханоўскі А.Г., Прохараў А.А. )
5. Аб рэкамендацыі на прэмію У.І.Пічэты і А.Н. Сеўчанкі (дакл.:нам.дэкана А.Г.Каханоўскі)

 


ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад рэктара БДУ
ад 19 снежня 2011 г. № 550-ОД

 

ГЛАВА 1
Агульныя палажэнні

1. Савет гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (далей Савет факультэта) - асноўны орган самакіравання факультэта.
2. Старшынёй Савета гістарычнага факультэта з'яўляецца дэкан факультэта, які ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва яго дзейнасцю.
3. Бягучую дзейнасць Савета гістарычнага факультэта забяспечвае сакратар, які выбіраецца Саветам з ліку сваіх членаў.
4. Тэрмін паўнамоцтваў Савета гістарычнага факультэта - тры гады.
5. Савет гістарычнага факультэта ў сваёй дзейнасці кіруецца патрабаваннямі дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, Статутам БДУ, лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі БДУ, гэтым Палажэннем.

 

ГЛАВА 2
СКЛАД І ФАРМАВАННЕ САВЕТА ГІСТАРЫЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА

6. Склад Савета гістарычнага факультэта зацвярджаецца загадам рэктара БДУ ў колькасці ад 10 да 30 чалавек, але не больш за 20% ад агульнай колькасці педагагічных і навуковых работнікаў факультэта.
7. Па пасадзе ў склад Савета гістарычнага факультэта ўваходзяць дэкан (старшыня), яго намеснікі, загадчыкі кафедраў.
Дэканам факультэта могуць быць прызначаныя ў склад Савета гістарычнага факультэта не больш за 10% членаў ад агульнага складу Савета гістарычнага факультэта.
Астатнія члены Савета гістарычнага факультэта абіраюцца таемным галасаваннем.
8. У склад Савета гістарычнага факультэта абіраюцца:

- на сходзе працоўнага калектыву факультэта – дактары навук і прафесары, якія працуюць на факультэце, кандыдаты навук і дацэнты, выкладчыкі і навуковыя работнікі без вучонай ступені, іншыя прадстаўнікі педагагічных, навуковых работнікаў факультэта, а таксама не больш за двух прадстаўнікоў агульнаўніверсітэцкіх і міжфакультэцкіх кафедраў;
- грамадскімі арганізацыямі - адзін прадстаўнік прафбюро супрацоўнікаў, адзін прадстаўнік савета стараст і адзін прадстаўнік ад студэнцкіх арганізацый.

9. У склад Савета гістарычнага факультэта могуць быць выбраны на сходзе працоўнага калектыву факультэта прадстаўнікі навуковых і вытворчых арганізацый, якія ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі спецыялістаў і ў сумесных навуковых даследаваннях.

 

ГЛАВА 3
ПРАВА І ФУНКЦЫІ САВЕТА ГІСТАРЫЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА

10. Савет гістарычнага факультэта:

10.1. вырашае найважнейшыя пытанні рэалізацыі Палітыкі БДУ ў галіне якасці, арганізацыі адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў факультэта, навукова-даследчай дзейнасці, міжнароднага супрацоўніцтва, развіцця факультэта;
10.2. прапануе пералік спецыяльнасцяў і вызначае пералік спецыялізацый, па якіх вядзецца навучанне на факультэце;
10.3. зацвярджае планы і справаздачы па вучэбна-метадычнай, выхаваўчай і навукова-даследчай працы, якая выконваецца на факультэце;
10.4 распрацоўвае стратэгію развіцця факультэта, сцвярджае мэты ў галіне якасці;
10.5. праводзіць аналіз выканання мэтавых паказчыкаў, маніторынг асноўных і забяспечвальных працэсаў факультэта, зацвярджае планы карэкціруючых і папераджальных дзеянняў;
10.6. уносіць прапановы аб адкрыцці новых адукацыйных праграм на першай і другой ступенях адукацыі, сцвярджае пералік спецыялізацый, па якіх вядзецца навучанне на факультэце;
10.7. сцвярджае распрацаваныя кафедрамі навучальныя праграмы па дысцыплінах внузскага кампанента, па выбары студэнта, спецкурсах і факультатыўных дысцыплінах; праграмы практык;
10.8. уносіць прапановы па стварэнні, рэарганізацыі або ліквідацыі кафедраў, іншых структурных падраздзяленняў факультэта, вызначае асноўныя напрамкі іх дзейнасці;
10.9. вылучае кандыдатаў на прысуджэнне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, на абранне ў склад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ва ўстаноўленым парадку ўносіць прапановы аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі і прысваенні ганаровых званняў;
10.10. сцвярджае сімволіку (рэквізіты) факультэта;
10.11. уносіць прапановы па парадку прыёму ў БДУ;
10.12. уносіць прапановы аб прысваенні вучоных званняў у адпаведнасці з парадкам, вызначаным ВАК Беларусі і БДУ;
10.13. праводзіць абранне i перавыбранне па конкурсе на пасады асістэнтаў, выкладчыкаў, старэйшых выкладчыкаў, дацэнтаў, малодшых навуковых супрацоўнікаў і навуковых супрацоўнікаў і рэкамендуе кандыдатуры да абрання і перавыбранню на пасады прафесараў, загадчыкаў кафедрамі, галоўных навуковых супрацоўнікаў, загадчыкаў навукова-даследчымі лабараторыямі (далей НДЛ) ;
10.14. сцвярджае індывідуальны план працы аспірантаў, дактарантаў, сушукальнікаў, тэмы кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый, навуковых кіраўнікоў (кансультантаў) аспірантаў, дактарантаў, сушукальнікаў;
10.15. абірае прадстаўнікоў у склад Савета БДУ;
10.16. заслухоўвае справаздачы дэкана, загадчыкаў кафедрамі, загадчыкамі НДЛ аб арганізацыйнай, вучэбнай, выхаваўчай навукова-метадычнай і навукова-даследчай працы, падрыхтоўцы кадраў вышэйшай кваліфікацыі
10.17. вылучае кандыдатаў на пасаду дэкана факультэта;
10.18. прымае рашэнне аб накіраванні ў дактарантуру, на стажыроўку;
10.19. хадайнічае перад саветам БДУ аб прызначэнні пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь;
10.20. забяспечвае павышэнне якасці падрыхтоўкі спецыялістаў з улікам патрабаванняў сучасных ведаў, укараненне ў практыку перадавых метадаў навучання;
10.21. праводзіць аналіз задаволенасці спажыўцоў адукацыйных і іншых паслуг, што аказваюцца ўніверсітэтам;
10.22. дае рэкамендацыі для паступлення ў магістратуру выпускнікам бягучага года, у аспірантуру і дактарантуру;
10.23. рэкамендуе да выдання падручнікі, вучэбныя і вучэбна-метадычныя дапаможнікі, манаграфіі работнікаў факультэта;
10.24. уносіць прапановы аб узнагароджанні ўзнагародамі ўрада і парламента Рэспублікі Беларусь;
10.25. вырашае іншыя пытанні, прадугледжаныя лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі БДУ, Статутам БДУ і актамі заканадаўства.

 

ГЛАВА 4
ПАРАДАК РАБОТЫ САВЕТА ГІСТАРЫЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА

11. Пасяджэнні Савета гістарычнага факультэта праводзяцца не радзей за шэсць разоў у год.
12. Пасяджэнні Савета гістарычнага факультэта лічацца правамоцнымі, калі ў іх прымаюць удзел не менш як дзве трэці яго складу.
13. Рашэннi Савета гістарычнага факультэта прымаюцца простай большасцю галасоў.
14. Пры роўнай колькасці галасоў вырашальным з'яўляецца голас старшыні Савета гістарычнага факультэта.
15. Пры прыняцці рашэнняў па кадравых пытаннях праводзіцца тайнае галасаванне праз бюлетэні.
Тайнае галасаванне можа быць праведзена і па іншых пытаннях, калі за гэта рашэнне прагаласуе большасць членаў Савета гістарычнага факультэта.

 

ГЛАВА 5
ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

16. Рашэнне Савета гістарычнага факультэта афармляецца пратаколам і ўступае ў сілу з моманту яго падпісання дэканам факультэта.
17. Рашэнні Савета гістарычнага факультэта абавязковыя для структурных падраздзяленняў факультэта і службовых асоб факультэта.
18. У выпадку нязгоды дэкана з рашэннем Савета гістарычнага факультэта спрэчныя пытанні выносяцца на паўторны разгляд і лічацца прынятымі, калі за іх прагаласавала не менш як дзве трэці спісачнага складу членаў Савета гістарычнага факультэта.
19. Член Савета гістарычнага факультэта можа быць выведзены з яго складу па рашэнні кваліфікаванага большасці галасоў.

Адобрана сходам працоўнага калектыву гістарычнага факультэта (пратакол № 1 ад 29 лістапада 2011 г.)

  1. Кохановский Александр Геннадьевич – Декан исторического факультета (председатель Совета)
  2. Веремейчик Алина Евгеньевна – Заместитель декана по воспитательной работе исторического факультета, доцент кафедры истории Беларуси нового и новейшего времени
  3. Лебедева Ирина Валентиновна – Старший преподаватель кафедры истории Беларуси нового и новейшего времени (заместитель декана на общественных началах по учебной работе и образовательным инновациям)
  4. Маскевич Анна Ивановна – Доцент кафедры истории Беларуси нового и новейшего времени (заместитель декана на общественных началах по научной работе и международному сотрудничеству)
  5. Бузун Дмитрий Николаевич – Начальник Центра образовательных инноваций
  6. Гужаловский Александр Александрович – Профессор кафедры этнологии, музеологии и истории искусств
  7. Кондраль Александра Александровна – Доцент кафедры истории нового и новейшего времени
  8. Кошелев Владимир Сергеевич – Заведующий кафедрой истории нового и новейшего времени
  9. Кошелева Наталья Владимировна – Доцент кафедры истории древнего мира и средних веков
  10. Курлович Полина Сергеевна – Заведующий кафедрой археологии и специальных исторических дисциплин
  11. Ларионов Денис Геннадьевич – Председатель первичной профсоюзной организации работников исторического факультета БГУ, доцент кафедры истории нового и новейшего времени
  12. Макаревич Виталий Сергеевич – Заведующий кафедрой истории Беларуси нового и новейшего времени
  13. Меньковский Вячеслав Иванович – Профессор кафедры истории России
  14. Новогродский Тадеуш Антонович – Заведующий кафедрой этнологии, музеологии и истории искусств
  15. Пригодич Дарья Игоревна – Председатель Совета молодых ученых исторического факультета БГУ, заведующий учебной лабораторией музейного дела
  16. Прохоров Андрей Аркадьевич – Заведующий кафедрой истории древнего мира и средних веков
  17. Репин Виталий Валерьевич – Доцент кафедры истории южных и западных славян
  18. Сальков Анатолий Петрович – Заведующий кафедрой истории южных и западных славян
  19. Сосно Владимир Аркадьевич – Доцент кафедры истории Беларуси древнего времени и средних веков
  20. Темушев Степан Николаевич – Заведующий кафедрой истории Беларуси древнего времени и средних веков
  21. Ходин Сергей Николаевич – Заведующий кафедрой источниковедения
  22. Яновский Олег Антонович – Заведующий кафедрой истории России
  23. Квашко Иван Владимирович – Секретарь ПО ОО «БРСМ», председатель Студенческого Совета исторического факультета
  24. Головацкая Дарья Дмитриевна – Председатель Студенческого Совета по качеству образования и науке исторического факультета
 

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus

br   brsmmgi   mr   fpb   szh   GK

105   konst   

Кантакты

220037, г. Мінск, вул. Мендзялеева, д. 36
тэл. +375 17 360-09-14
e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. План праезду

Графік працы:
панядзелак–пятніца 8.20–20.30
субота 08.20–14.30

Яндекс.Метрика