Нарадзіўся 13 кастрычніка 1959 года ў Лейпцыгу (Германія). У 1981 г. скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вучыўся ў аспірантуры і дактарантуры БДУ. З 1992 г. па цяперашні час працуе на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1993-1998 гг. - намеснік дэкана гістарычнага факультэта, з 2002 г. - прафесар кафедры гісторыі Расіі.
У якасці запрошанага прафесара і даследчыка працаваў ва ўніверсітэце Венгрыі (Цэнтральна-Еўрапейскі ўніверсітэт), Казахстана (ЮКДУ ім. М.Ауезава; Еўразійскі нацыянальны ўніверсітэт ім. Л.М. Гумілёва), Расіі (Паўднёвы федэральны ўніверсітэт), ЗША (універсітэт штата Індыяна - Блюмінгтон).
Вучоны сакратар Савета Д 02. 01. 05 па абароне дысертацый (гістарычныя навукі) пры Беларускім дзяржаўным універсітэцы. Член Савета К 02.21.03 па абароне дысертацый (гістарычныя навукі) пры Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце. Узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума ВАК РБ.
Доктар гістарычных навук (2002 г.). Аўтар больш за 150 публікацый, у тым ліку манаграфій Англа-амерыканская саветалогія: гісторыя, сучаснасць, акадэмічныя рэсурсы. Мн., 2000; Гісторыя і гістарыяграфія: Савецкі саюз 1930-х гг. у працах англа-амерыканскіх гісторыкаў і палітолагаў. Мн., 2007. Сааўтар і рэдактар навучальных і энцыклапедычных выданняў Гісторыя Расіі. ХХ стагоддзе. Мн., 2005; Сучасная расійская гістарыяграфія, Мн., 2009; Гісторыя Расіі: Новы і Найноўшы час. М., 2010; Гісторыя Расіі і Украіны (XIX - пачатак ХХ ст.). Мн., 2010.