Галоўная

Факультэт

Ідэалагічная і выхаваўчая работа

Адукацыйны працэс

Студэнтам

Абітурыенту

Лаўрэаты прэміі ім. У.І.Пічэты

Мянькоўскі Вячаслаў Іванавіч

 

1

Нарадзіўся 13 кастрычніка 1959 года ў Лейпцыгу (Германія). У 1981 г. скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вучыўся ў аспірантуры і дактарантуры БДУ. З 1992 г. па цяперашні час працуе на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1993-1998 гг. - намеснік дэкана гістарычнага факультэта, з 2002 г. - прафесар кафедры гісторыі Расіі.

У якасці запрошанага прафесара і даследчыка працаваў ва ўніверсітэце Венгрыі (Цэнтральна-Еўрапейскі ўніверсітэт), Казахстана (ЮКДУ ім. М.Ауезава; Еўразійскі нацыянальны ўніверсітэт ім. Л.М. Гумілёва), Расіі (Паўднёвы федэральны ўніверсітэт), ЗША (універсітэт штата Індыяна - Блюмінгтон).

Вучоны сакратар Савета Д 02. 01. 05 па абароне дысертацый (гістарычныя навукі) пры Беларускім дзяржаўным універсітэцы. Член Савета К 02.21.03 па абароне дысертацый (гістарычныя навукі) пры Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце. Узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума ВАК РБ.

Доктар гістарычных навук (2002 г.). Аўтар больш за 150 публікацый, у тым ліку манаграфій Англа-амерыканская саветалогія: гісторыя, сучаснасць, акадэмічныя рэсурсы. Мн., 2000; Гісторыя і гістарыяграфія: Савецкі саюз 1930-х гг. у працах англа-амерыканскіх гісторыкаў і палітолагаў. Мн., 2007. Сааўтар і рэдактар навучальных і энцыклапедычных выданняў Гісторыя Расіі. ХХ стагоддзе. Мн., 2005; Сучасная расійская гістарыяграфія, Мн., 2009; Гісторыя Расіі: Новы і Найноўшы час. М., 2010; Гісторыя Расіі і Украіны (XIX - пачатак ХХ ст.). Мн., 2010.

 

Намеснік адказнага рэдактара навуковага штогодніка БДУ Расійскія і славянскія даследаванні, член рэдкалегіі навуковых перыядычных выданняў БДУ Крынiцазнауства і спецыяльныя гiстарычныя дысцыплiны, Веснiк Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта, працы гiстарычнага факультэта БДУ. Член рэдкалегіі навуковых перыядычных выданняў Расіі (European Researcher; Былыя гады; Гістарычная дэмаграфія) і Славакіі (Acta Historica Neosoliensia).

Прымаў удзел у міжнародных навуковых канферэнцыях у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан (Ісламабад), Каралеўстве Швецыя (Стакгольм), Рэспубліцы Венгрыя (Будапешт), Рэспубліцы Індыя (Дэлі, Мумбай, Шры-нагар), Рэспубліцы Казахстан (гг. Алматы, Астана, Шымкент ), Рэспубліцы Польшча (Гданьск, Варшава, Кракаў), Рэспубліцы Славакія (Браціслава), Рэспубліцы Туркменістан (Ашхабад, Дашогуз, Мары), Рэспубліцы Турцыя (Стамбул), Рэспубліцы Украіна (Кіеў, Харкаў), Рэспубліцы Чэхія (Прага), Расійскай Федэрацыі (Екацярынбург, Каломна, Магнітагорск, Масква, Санкт-Пецярбург, Смаленск, Сочы, Сыктывкар, Ухта), Злучаных Штатах Амерыкі (г. Блюмінгтон).

Лаўрэат прэміі імя У.І. Пічэты 2013 г.

 

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus

br   brsmmgi   mr   fpb   szh   GK

105   konst   

Кантакты

220036, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, д. 6
тэл. +375 17 259-72-23
e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. План праезду

Графік працы:
панядзелак–пятніца 8.20–20.30
субота 08.20–14.30

Яндекс.Метрика