Прафесар кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін гістарычнага факультэта
18.12.1928 - нарадзіўся ў г.Тула
1947-1953 - студэнт МДУ імя М.В.Ламаносава
1954-1957 - аспірант Інстытута гісторыі АН БССР
1963 - абараніў кандыдацкую дысертацыю
1984 - абараніў доктарскую дысертацыю
1986 - прысвоена вучонае званне прафесара
У БДУ працуе з 1957 года. З 1986 па 1991 г. - дэкан гістарычнага факультэта. З'яўляецца стваральнікам першай у Беларусі кафедры археалогіі, этнаграфіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, якую ўзначальваў на працягу 24 гадоў, больш за 20 выпускнікоў кафедры за гэты перыяд абаранілі кандыдацкія дысертацыі і дзве доктарскія дысертацыі. З'яўляецца аўтарам першага і адзінага ў рэспубліцы падручніка "Археалогія Беларусі", які і сёння застаецца базавым для распрацоўкі лекцыйных курсаў па ранняй гісторыі Беларусі. Па яго ініцыятыве і пры непасрэдным удзеле быў выдадзены ў 1980 г. падручнік "Гістарычнае краязнаўства Беларусі". Па аўтарскіх падручніках "Гісторыя Беларусі" навучаюцца вучні 4-х, 5-х, 6-х класаў сярэдняй школы. Апублікавана звыш 100 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій. Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь.