Галоўная

Факультэт

Ідэалагічная і выхаваўчая работа

Адукацыйны працэс

Студэнтам

Абітурыенту

Кафедра этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў

Кафедра этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў

Гісторыя і профіль кафедры

Кафедра этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў створана 30 чэрвеня 2001 года. Яе першы загадчык – дацэнт П.У. Церашковіч. У 2008 – 2023 гг. кафедру ўзначальваў Т.А. Навагродскі, у цяперашні час – доктар гістарычных навук, прафесар. З чэрвеня 2024 года на пасадзе загадчыка кафедры працуе дацэнт, кандыдат гістарычных навук А.М. Латушкін.

Калектыў кафедры аб’ядноўвае спецыялістаў шэрагу абласцей гуманітарных ведаў, накіраваных на вывучэнне прафесійнай мастацкай, а таксама традыцыйнай народнай культуры, праблем этнаграфіі і этналогіі, гісторыі мастацтваў, музеялогіі, захавання матэрыяльнай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны, развіцця турызму.

Правядзенне планавых вучэбных заняткаў, а таксама калектыўных і індывідуальных навуковых даследаванняў забяспечваецца калектывам прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры. У яго складзе – 11 чалавек, з іх: 2 доктары навук (А.А. Гужалоўскі, Т.А. Навагродскі), 8 кандыдатаў навук (І.Г. Бачыла, В.В. Гарбачова, А.М. Латушкін, М.А. Міхайлец, І.У. Алюніна, І.Р. Томашава, Н.Я. Трыфанава, Д.У. Філіпчык), старшы выкладчык Н.М. Здасюк. У працы кафедры па сумяшчальніцтве задзейнічаны таксама прадстаўнікі НАН Беларусі (дацэнт С.У. Грунтоў), іншыя супрацоўнікі факультэта (загадчыца музея гістарычнага факультэта дацэнт Д.I. Прыгодзіч). Арганізацыйна-метадычнае суправаджэнне навучальнага працэсу кафедры ажыццяўляецца спецыялістам II катэгорыі Д.С. Шэвердак.

У розныя гады на кафедры працавалі: член-карэспандэнт НАН Беларусі М.Ф. Піліпенка, акадэмік НАН Беларусі А.I. Лакотка, прафесар Н.Ф. Высоцкая, дацэнты У.I. Мядзянік, Л.У. Бярэйшык, Д.В. Марозаў, старшы выкладчык А.М. Кушнір і інш.

Навукова-адукацыйны профіль. Навуковыя школы.

Кафедра ажыццяўляе падрыхтоўку на базавым і паглыбленым узроўнях вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці: «Музейная справа і ахова гістарычна-культурнай спадчыны». 

На кафедры створана і працуе дзве навуковыя школы: школа беларускай этналогіі, заснаваная М.Ф. Піліпенкам, пад кіраўніцтвам прафесара Т.А. Навагродскага (абаронена 4 кандыдатскіх дысертацыі); школа музеязнаўства пад кіраўніцтвам прафесара А.А. Гужалоўскага (4 дысертацыі).

На кафедры вядзецца актыўная праца па падрыхтоўцы кадраў вышэйшай кваліфікацыі. За апошнія пяць гадоў (2020 – 2024 гг.) абаронена 31 магістарская дысертацыя. У цяперашні час на кафедры праходзіць падрыхтоўку: 5 магістрантаў у навуковай магістратуры па спецыяльнасці 6-05-0322-03 «Музейная справа і ахова гістарычна-культурнай спадчыны (прафілізацыя: культурная спадчына і турызм)», 5 аспірантаў і 6 суіскальнікаў ступені кандыдата гістарычных навук, а таксама тры дактаранты.

Кафедра вядзе плённую працу па забеспячэнні вучэбнага працэсу вучэбна-метадычнымі матэрыяламі. Сярод падрыхтаваных супрацоўнікамі кафедры друкаваных вучэбных, вучэбна-метадычных дапаможнікаў варта адзначыць наступныя: «Этналогія Беларусі: традыцыйная культура насельніцтва ў гістарычнай перспектыве» (2009 г.), «Музеи зарубежных стран» в 2 ч. (2004 г., 2008 г.), «История музеев мира» (2003 г., 2004 г.), «Гісторыя музейнай справы Беларусі» (2012 г.), «Социально-культурная антропология» (2012 г.), «Современная практика экскурсионной работы в Республике Беларусь» (2014 г.), «Охрана культурного наследия на международном уровне» (2017 г.), «Виды туристической деятельности в Республике Беларусь» (2021 г.). У арсенале кафедры маецца вялікая колькасць электронных сродкаў навучання. Адзін з апошніх – ЭВМК для спецыяльнасці «Рэгіёназнаўства» «Феномен национальной идентичности и его проявления в странах и регионах Нового Шелкового пути».

Дасягненні за апошнія гады

Кафедра праводзіць навуковыя даследаванні па некалькім тэмам: агульнакафедральная – «Этнічная культура Беларусі», тэма «Этнакультурная спадчына як фактар фарміравання і развіцця этнічных ідэнтычнасцяў у Беларусі (ХІХ – пачатак ХХI стст.)» у рамках Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў «Гісторыя і культура» на 2021–2025 гг. (навуковы кіраўнік – прафесар Т.А. Навагродскі). Па гэтых навуковых праблемах 18 чэрвеня 2021 г. была арганізавана Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Этнакультурная спадчына Беларусі ў XXI стагоддзі», прысвечаная 20-годдзю кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў гістарычнага факультэта БДУ. Па выніках канферэнцыі быў падрыхтаваны і выдадзены электронны зборнік, у які ўвайшло больш за 30 дакладаў, прадстаўленых на канферэнцыі.

Арганізавана цеснае супрацоўніцтва кафедры з іншымі профільнымі ўстановамі і арганізацыямі краіны, вядучымі ў сваёй галіне ведаў. Сярод іх: Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальны гістарычны музей Беларусі, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусі, Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, Дэпартамент па турызму Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і інш.

Сумесна з супрацоўнікамі іншых навукова-даследчых і адукацыйных устаноў краіны толькі за апошнія гады падрыхтаваны шэраг калектыўных прац: «Нарысы гісторыі культуры Беларусі» (Т. 1, 2013 г., Т. 3, 2015 г.), «Традиционная культура белорусов во времени и пространстве» (2013 г.), «Гісторыя культуры Беларусі» (2015 г.), «Этнокультурные процессы Западного Полесья в прошлом и настоящем» (2020 г.) і інш.

Істотным укладам у развіццё навукі сталі манаграфіі супрацоўнікаў кафедры: А.А. Гужалоўскага «Нараджэнне беларускага музея» (2001 г.), «Музеі Беларусі (1918–1941)» (2002 г.), «Музеі Беларусі (1941–1991)» (2004 г.) і інш.; Т.А. Навагродскага «Эвалюцыя традыцый харчавання беларусаў у ХІХ – ХХ стст.» (2015 г.) і інш.

У апошнія гады кафедра актыўна развівае міжнароднае супрацоўніцтва. У прыватнасці, у 2020–2022 гг. кафедра ўдзельнічала ў сумесных праектах з Ленінградскім дзяржаўным універсітэтам імя А.С. Пушкіна, якія фінансаваліся БРФФД, аб’яднаных агульнай тэматыкай «Этнічныя меншасці ў Беларусі і Расіі ва ўмовах грамадскіх трансфармацый у XIX – пачатку XXI стст.». Сумесныя мерапрыемствы арганізоўваліся таксама з Расійскім універсітэтам дружбы народаў у Маскве, Маскоўскім дзяржаўным універсітэтам спорту і турызму. Кафедра таксама ўзаемадзейнічае з установамі Расійскай Федэрацыі з мэтай распрацоўкі сумесных вучэбна-метадычных матэрыялаў напр., «Маркетинговые технологии в туризме: учебник», Глава «Стратегии маркетинга в глобальном и региональном туризме» (Москва, КНОРУС, 2024). Існуе вопыт прафесійных сувязяў з навуковымі і адукацыйнымі ўстановамі краін Захадняй Еўропы. Важнай формай узаемадзеяння на прафесійным міждзяржаўным узроўні з'яўляецца сяброўства супрацоўнікаў кафедры ў профільных міжнародных арганізацыях (напр. Фестывальная камісія рэгіёна Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы пры Міжнароднай арганізацыі народнага мастацтва пры ЮНЕСКА – International Organization of Folk Art).

Кафедра этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў рэгулярна праводзіць этнаграфічныя экспедыцыі са студэнтамі гістарычнага факультэта з мэтай збору этнаграфічнага матэрыялу па традыцыйнай культуры беларусаў. У апошнія гады экспедыцыі праходзілі ў раёнах Белавежскай пушчы, у Понямні, на Беларускім Палессі, у Цэнтральнай Беларусі і Паазер'і, на Пастаўшчыне і ў іншых рэгіёнах краіны. Вынікі экспедыцый былі апрацаваны і выдадзены ў пяці навуковых зборніках.

На кафедры арганізавана дзейнасць шэрагу студэнцкіх навуковых гурткоў: «Muzeum» (навук. кір. дацэнт Д.У. Філіпчык); «Гарадская этналогія» (навук. кір. дацэнт І.Г. Бачыла). 

 

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus

br   brsmmgi   mr   fpb   szh   gnz 2026

105   konst   

Кантакты

220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, д. 6
тэл. +375 17 259-72-23
e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. План праезду

Графік працы:
панядзелак–пятніца 8.20–20.30
субота 08.20–14.30

Яндекс.Метрика