Галоўная

Факультэт

Ідэалагічная і выхаваўчая работа

Адукацыйны працэс

Студэнтам

Абітурыенту

Агульная інфармацыя аб кафедры

Кафедра этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў

Кафедра этналогіі, музеалогіі і гісторыі мастацтваў 30 чэрвеня 2001 г. Першы загадчык — дацэнт П. У. Церашковіч. З 2008 г. кафедру ўзначальвае доктар гістарычных навук, прафесар Т. А. Навагродскі.

Калектыў кафедры аб'ядноўвае спецыялістаў некалькіх напрамкаў гуманітарных ведаў, якія накіраваны на вывучэнне культуры, як традыцыйнай народнай, так і прафесійнай мастацкай, а таксама на захаванне культурнай спадчыны.

Кафедра ажыццяўляе падрыхтоўку па спецыяльнасцях: «Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны (напрамкі «Гісторыя і музеалогія», «Мастацтвазнаўства і музеалогія», «Музеязнаўства», «Культурная спадчына і турызм»); «Гісторыя» (напрамак «Этналогія»).

Правядзенне планавых вучэбных заняткаў, а таксама калектыўных і індывідуальных навуковых даследаванняў забяспечваецца стабільным калектывам кафедры. У яго складзе 11 чалавек, з іх 2 дактары навук (А.А. гужалоўскі, Т.А. Навагродскі), 8 кандыдатаў навук (І.Г. Бачыла, В.В. Гарбачова, І.С. Махоўская, М.А. Міхайлец, І.У. Алюніна, І.Г. Томашава, Н.Я. Трыфанава, Д.У. Філіпчык), 1 старэйшы выкладчык Н.М. Здасюк. Па сумяшчальніцтву на кафедры працуюць дацэнты Д.В. Марозаў, Э.Л. Маліноўская, старэйшы выкладчык М.В. Казанцава.

Вядзецца актыўная праца па падрыхтоўцы кадраў вышэйшай кваліфікацыі. У 2021 г. было абаронена 4 магістэрскія дысертацыі ў навуковай магістратуры па спецыяльнасці 1-21 80 18 “Этнаграфія, этналогія і антарапалогія (прафілізацыя: этналогія Беларусі)”, у сучасны момант на кафедры вядзецца падрыхтоўка 5 магістрантаў у навуковай магістратуры па спецыяльнасці 1-21 80-18 “Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны (прафілізацыя: культурная спадчына і турызм)”; 8 аспірантаў і 4 суіскальнікі (з іх 6 аспірантаў (дзённай формы навучання) і 3 суіскальнікі па спецыяльнасці 07.00.07 “Этнаграфія, этналогія і антрапалогія”, 2 аспіранта (дзённай формы навучання) і 1 суіскальнік па спецыяльнасці 23.00.04 “Музеязнаўства, кансервацыя і рэстаўрацыя гісторыка-культурных аб’ектаў”. Таксама на кафедры вядзецца падрыхтоўка дактаранта па спецыяльнасці 07.00.07 “Этнаграфія, этналогія і антрапалогія”.

На кафедры створаны і працуюць дзве навуковыя школы: школа беларускай этналогіі пад кіраўніцтвам прафесара Навагродскага Т.А. (11 абароненых прац) і школа музеязнаўства пад кіраўніцтвам прафесара Гужалоўскага А.А. (2 абароненыя працы). У 2022 годзе вядзецца падрыхтоўка васьмі аспірантаў.

Сярод падрыхтаваных супрацоўнікамі кафедры навучальных дапаможнікаў патрэбна адзначыць наступныя: “Этналогія Беларусі: традыцыйная культура насельніцтва ў гістарычнай перспектыве” Т.А. Навагродскага, І.С. Махоўскай і інш., “Музеі замежных краін” у 2 ч. Л.У. Бярэйшык, А.А. Гужалоўскага, “Гісторыя музейнай справы Беларусі” А.А. Гужалоўскага, “Сацыяльна-культурная антрапалогія” С.А. Захаркевіча, “Тэорыя і практыка экскурсійнай працы” І.У. Алюнінай, “Ахова культурнай спадчыны на міжнародным узроўні” М.А. Міхайлеца.

Кафедра праводзіць навуковы даследаванні па некалькім тэмам: агульнакафедральная - “Этнакультурныя працэсы ў Беларусі ў ХІХ – пачатку ХХІ ст.” у межах Дзяржаўнай праграмы “Гісторыя і культура” (навуковы кіраўнік прафесар Т.А. Навагродскі). У 2020 – 2022 гг. Кафедра ўдзельнічала ў сумесным праекце з ДААУ ВА ЛВ «ЛГУ імя А.С. Пушкіна», які фінансуецца БРФФД, “Этнічныя меншасці ў Беларусі і Расіі ва ўмовах грамадскіх трансфармацый у ХІХ – пачатку ХХІ ст.” Па дадзеным навуковым праблемам 18 чэрвеня 2021 г. кафедрай была арганізавана і праведзена Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Этнакультурная спадчына Беларусі ў ХХІ стагоддзі”, прысвечаная 20-годдзю кафедры этналогіі, музеалогіі і гісторыі мастацтваў гістарычнага факультэта Беларускага Дзяржаўнага Ўніверсітэта. Па выніках канферэнцыі быў падрыхтаваны і выдадзены электронны зборнік, у які ўвайшлі больш за 30 дакладаў, прадстаўленых на канферэнцыі.

Арганізавана супрацоўніцтва кафедры з Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Нацыянальным гістарычным музеем Беларусі, Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь і інш. На базе ГНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі дзейнічае філіял кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў БДУ.

Сумеснымі сіламі толькі за апошнія гады падрыхтаваны шэраг прац: “Нарысы гісторыі культуры Беларусі” (Т.1. 2013 г., Т.3. 2015 г.), “Гісторыя культуры Беларусі” (2015 г.), “Традыцыйная культура беларусаў у часе і прасторы” (2013 г.), “Этнакультурныя працэсы Заходняга Палесся ў прошлым і сучаснасці” (2020 г.)

Кафедра актыўна развівае міжнароднае супрацоўніцтва. Супрацоўнічае з Інстытутам славістыкі Польскай акадэміі навук, кафедрай турыстыкі і міжкультурнай камунікацыі Познаньскага ўніверсітэта. Прафесар Гужалоўскі А.А. з’яўляецца членам рэдакцыйнай калегіі часопіса “Acta Museologica Lituanica” (Літва). Дацэнт кафедры Міхайлец М.А. з’яўляецца членам Міжнароднай арганізацыі народнага мастацтва пры ЮНЕСКА (International Organization of Folk Art) (рэгістрацыйны нумар 4179), членам Фестывальнай камісіі рэгіёна Цэнтральнай і Усходняй Еўропы гэтай арганізацыі.

Кафедра этналогіі, музеалогіі і гісторыі мастацтваў рэгулярна праводзіць этнаграфічныя экспедыцыі са студэнтамі гістарычнага факультэта з мэтай збору этнаграфічнага матэрыяла па традыцыйнай культуры беларусаў. У апошнія гады экспедыцыі праходзілі ў наступных рэгіёнах Беларусі: у раёне Белавежскай пушчы, у Панёманні, на Беларускім Палессі, на беларуска-літоўскім памежжы, у Цэнтральнай Беларусі і Паазер’і. Рэзультаты экспедыцый былі апрацаваны і выдадзены ў пяці навуковых зборніках.

 

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus

br   brsmmgi   mr   fpb   szh   GK

105   konst   logo1 RUS

Кантакты

220037, г. Мінск, вул. Мендзялеева, д. 36
тэл. +375 17 360-09-14
e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. План праезду

Графік працы:
панядзелак–пятніца 8.20–20.30
субота 08.20–14.30

Яндекс.Метрика