З 1934 г. гістарычны факультэт БДУ з'яўляўся адзіным інстытуцыянальным цэнтрам гістарычнай адукацыі ў БССР. Першапачаткова на факультэце дзейнічала адзіная кафедра ўсеагульнай гісторыі, з якой у 1936 г. выдзелілася кафедра гісторыі СССР і БССР. У розныя часы кафедру ўзначальвалі прафесары А.П. П'янкоў, А. А. Савіч, П. З. Савачкін, І. М. Ігнаценка. Кафедра гісторыі СССР і БССР праіснавала да 1958 г., калі была створана асобная кафедра гісторыі БССР, загадчыкам якой быў прызначаны прафесар Л. С. Абэцэдарскі. Пазней кафедрай загадвалі прафесары В. У. Чапко, І. В. Царук, А. П. Ігнаценка.
У 1994 г. адбылася чарговая рэарганізацыя, пасля якой кафедра гісторыі Беларусі была падзелена на дзве: кафедру гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў і кафедру гісторыі Беларусі новага і навейшага часу.
Першым загадчыкам кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу стаў доктра гістарычных навук, прафесар П. І. Брыгадзін. З 1999 г. па снежань 2017 г. кафедрай загадваў доктар гістарычных навук, прафесар А. Г. Каханоўскі. У гэты час (2001 г.) у склад кафедры ўвайшла кафедра сусветнай і айчыннай гісторыі. За перыяд 2000–2018 гг. прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры значна абнавіўся. Са снежня 2017 г. загадчыкам кафедры з'яўляецца кандыдат гістарычных навук, дацэнт В. С. Макарэвіч. У розныя часы супрацоўнікамі кафедры былі такія вядомыя беларускія гісторыкі, як акадэмік М. П. Касцюк, прафесары П.І. Брыгадзін, У. М. Міхнюк, У. І. Лемяшонак, дацэнт В.С. Касмылёў і інш.
За апошняе дзесяцігоддзе на кафедры сфарміраваліся і атрымалі значнае развіццё навуковыя напрамкі даследаваняў:
- сацыяльная гісторыя Беларусі ХIХ – пачатку ХХ ст.;
- станаўленне беларускай дзяржаўнасці;
- гісторыя палітычных партый, грамадскіх арганізацый і рухаў;
- канфесійная гісторыя Беларусі ХIХ–ХХ стст.;
- военна-палітычныя працэсы ў Беларусі, гісторыя Вялікай Айчыннай вайны.
Па меры з'яўлення на гістарычным факультэце БДУ новых спецыяльнасцяў, пашырылася і сфера навуковых інтарэсаў і напрамкаў работы кафедры, сфарміраваліся новыя накірункі даследаванняў:
- рэгіёназнаўчыя даследаванні, гісторыка-культурнае і сацыяльна-эканамічнае раянаванне Беларусі ў мінулым і ў сучаснасці
- гісторыя і развіццё гісторыка-культурнага і сацыяльна-эканамічнага патэнцыялу Беларусі
- гісторыя і развіццё міжнароднага і рэгіянальнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь.
З 2017 г. па 2023 г. загадчыкам кафедры быў кандыдат гістарычных навук, дацэнт В.С. Макарэвіч. З 2024 г. кафедру ўзначальвае кандыдат гістарычных навук, дацэнт Г.І. Маскевіч.
На дадзены момант на кафедры працуюць: загадчык кафедры кандыдат гістарычных навук, дацэнт Г.І. Маскевіч, доктар гістарычных навук, прафесар, дэкан гістарычнага факультэта БДУ А. Г. Каханоўскі; доктар гістарычных навук, прафесар А. М. Лукашэвіч; кандыдаты гістарычных навук, дацэнты В.С. Макарэвіч, А.Я. Верамейчык, А.Ф. Паддубская, В.А. Цяплова, Г.С. Хадасевіч, Г.А. Страленя, Т.В. Лісоўская; старшыя выкладчыкі Л.Ю. Казакоў, Н.В. Карповіч, І.В. Лебедзева, а таксама сумяшчальнікі. Спецыяліст па забеспячэнню вучэбнага працэса на кафедры - Краўчук Алена Генадзьеўна.
Штогод супрацоўнікі кафедры публікуюць каля 150 навуковых работ, у тым ліку некалькі манаграфій, удзельнічаюць у рэалізацыі некалькіх рэспубліканскіх і міжнародных навуковых праектаў. Кафедрай наладжана работа па міжнароднаму супрацоўніцтву з Маскоўскім дзяржаўным універсітэтам імя М. В. Ламаносава (РФ), Йенскім універсітэтам (Германія) і інш. Прафесарска-выкладчыцкі састаў кафедры па запытах дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь выступае ў якасці экспертаў па пытаннях гісторыі і культуры Беларусі, удзельнічае ў кансультаванні і падрыхтоўцы тэлевізійных праграм і дакументальных фільмаў. За апошнія гады выкладчыкі кафедры прымалі ўдзел у падрыхтоўцы некалькіх дзесяткаў дакументальных кіна- і тэлевізійных фільмаў: («Маленькая крепость», «Озаричи» (ФРГ) і інш.), а таксама навукова-папулярных фільмаў («Великая война», «Беларусь в развитии» і інш.), фільмаў дакументальнага тэлевізійнага праекта «Обратный отсчёт» («Георгий Жуков: капкан для комкора», «Беларуская шляхта. Ад падзелу да разбору», «Октябрь 17-го. Белорусский сценарий», «Белорусская Жанна д’Арк. Муза обречённых», «Логишинский бунт. Или коррупция по-губернаторски» і інш.)
На сучасным этапе на кафедры сфарміраваліся і атрымалі значнае развіццё навуковыя напрамкі даследаванняў:
- сацыяльная гісторыя Беларусі ХIХ – пачатку ХХI ст.;
- гісторыя беларускай дзяржаўнасці;
- гісторыя Вялікай Айчыннай вайны, генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны;
- гісторыя палітычных партый, грамадскіх арганізацый і рухаў;
- этнаканфесійная гісторыя Беларусі ХIХ–ХХI стст.;
- гісторыя войнаў і канфліктаў на тэрыторыі Беларусі ў ХIХ – пачатку ХХI ст.;
- мадэрнізацыйныя працэсы ў Беларусі ў Новы і Найноўшы час;
- развіццё культуры, навукі, адукацыі Беларусі ў новы і найноўшы час;
- гісторыя беларускай дыяспары;
- Беларусь і сучасныя праблемы рэгіёназнаўства.
На кафедры ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў у рамках навукова-арыентаванай адукацыі (аспірантура, дактарантура, суіскальніцтва) па спецыяльнасці 00.07.02 – Айчынная гісторыя. За апошнія пяць гадоў супрацоўнікамі, аспірантамі, дактарантамі і суіскальнікамі кафедры было абаронена 7 кандыдацкіх і 1 доктарская дысертацыя.
Штогод супрацоўнікамі кафедры арганізуюцца міжнародныя навуковыя канферэнцыі, прысвечаныя актуальным, юбілейным датам айчыннай гісторыі. Па выніках канферэнцый выдаюцца зборнікі матэрыялаў канферэнцый, у рэдкалегіі якіх нязменна працуюць супрацоўнікі кафедры.
Супрацоўнікі кафедры рэгулярна прыцягваюцца ў якасці экспертаў, чальцоў журы, рэцэнзентаў прац у рамках міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, алімпіяд, праектаў школьнікаў і студэнтаў. Студэнты і магістранты, якія спецыялізуюцца па профілі, штогод становяцца пераможцамі і прызёрамі міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, праектаў, грантаў, неаднаразова атрымлівалі стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, імянныя стыпендыі, многія былі ўключаны ў Рэспубліканскі Банк даных адоранай і таленавітай моладзі. Штогод расце колькасць навуковых публікацый студэнтаў і магістрантаў кафедры.
Вялікіх поспехаў дасягнула кафедральная студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя пад кіраўніцтвам дацэнта А.Ф. Паддубскай "Гісторыя Беларусі XIX-ХХ стст.", якая неаднаразова была адзначана дыпломамі БДУ за ўклад у падрыхтоўку кадраў вышэйшай кваліфікацыі, перамагала ў іншых намінацыях і конкурсах.
Кафедрай стала вядзецца праца па ўдасканаленні і распрацоўцы новых навучальных дысцыплін, праграм, вучэбна-метадычнага матэрыялу. Супрацоўнікі кафедры прафесар А.Г. Каханоўскі і дацэнт А.У. Бурачонак прынялі ўдзел у распрацоўцы навучальнага дапаможніка па дысцыпліне "Гісторыя беларускай дзяржаўнасці", укаранёнага ў навучальныя планы ўсіх спецыяльнасцей беларускіх ВНУ і ССНУ.
Акрамя адукацыйнай і навукова-даследчай работы, кафедра таксама здзяйсняе выкананне аб'ёмнай аналітычнай работы па даручэнні органаў дзяржаўнай улады і кіравання. Супрацоўнікі выступаюць у якасці навуковых кансультантаў і экспертаў пры падрыхтоўцы тэлевізійных праектаў і навукова-папулярных фільмаў.
Важнай падзеяй для кафедры стала адкрыццё і функцыянаванне эксперыментальнай міжнароднай сумеснай адукацыйнай праграмы магістратуры БДУ і МДУ імя М.У. Ламаносава "Гісторыя беларускай дыяспары". Кафедрай падрыхтавана і ўкаранёна новая прафілізацыя "Беларускія і славянскія даследаванні" ("Belarus and Slavic Studies") у рамках спецыяльнасці 1-21 80 15 Гісторыя ("History") для студэнтаў паглыбленага атрымання вышэйшай адукацыі (на англійскай мове). З 2023 г. выкладчыкі кафедры ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы магістрантаў па спецыяльнасці 7-06-0322-03 “Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны” (“Museum management and protection of historical and cultural heritage”), прафілізацыя “Арт-мэнэджмент і музеязнаўства”.
За прафесійныя заслугі супрацоўнікі кафедры ўзнагароджваліся высокімі ўзнагародамі. Сярод супрацоўнікаў кафедры ўзнагароджаны медалём Ф. Скарыны, нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі», ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, прафесар А. Г. Каханоўскі. Ганаровымі работнікамі БДУ з'яўляюцца таксама А. Г. Каханоўскі, В. А. Цяплова, І.В. Лебедзева. Граматай Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі «За вялікі ўклад у духоўнае адраджэнне і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа» узнагароджана дацэнт В. А. Цяплова.
Усе супрацоўнікі кафедры маюць узнагароды БДУ: падзяка рэктара, ганаровая грамата, грамата, падзяка і інш.
Кафедра гісторыі Беларусі новага і навейшага часу на сённяшні дзень з'яўляецца адзінай у Рэспубліцы Беларусь кафедрай, якая спецыялізуецца на вывучэнні айчыннай гісторыі канца ХVІІІ – пачатку ХХІ стст. і правядзенні навуковых даследаванняў у гэтай галіне.





