Галоўная

Факультэт

Ідэалагічная і выхаваўчая работа

Адукацыйны працэс

Студэнтам

Абітурыенту

Гісторыя кафедры

Гісторыя кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу

З 1934 г. гістарычны факультэт БДУ з'яўляўся адзіным інстытуцыянальным цэнтрам гістарычнай адукацыі ў БССР. Першапачаткова на факультэце дзейнічала адзіная кафедра ўсеагульнай гісторыі, з якой у 1936 г. выдзелілася кафедра гісторыі СССР і БССР. У розныя часы кафедру ўзначальвалі прафесары А.П. П'янкоў, А. А. Савіч, П. З. Савачкін, І. М. Ігнаценка. Кафедра гісторыі СССР і БССР праіснавала да 1958 г., калі была створана асобная кафедра гісторыі БССР, загадчыкам якой быў прызначаны прафесар Л. С. Абэцэдарскі. Пазней кафедрай загадвалі прафесары В. У. Чапко, І. В. Царук, А. П. Ігнаценка.

У 1994 г. адбылася чарговая рэарганізацыя, пасля якой кафедра гісторыі Беларусі была падзелена на дзве: кафедру гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў і кафедру гісторыі Беларусі новага і навейшага часу.

Першым загадчыкам кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу стаў доктра гістарычных навук, прафесар П. І. Брыгадзін. З  1999 г. па снежань 2017 г. кафедрай загадваў доктар гістарычных навук, прафесар А. Г. Каханоўскі. У гэты час (2001 г.) у склад кафедры ўвайшла кафедра сусветнай і айчыннай гісторыі. За перыяд 2000–2018 гг. прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры значна абнавіўся. Са снежня 2017 г. загадчыкам кафедры з'яўляецца кандыдат гістарычных навук, дацэнт В. С. Макарэвіч. У розныя часы супрацоўнікамі кафедры былі такія вядомыя беларускія гісторыкі, як акадэмік М. П. Касцюк, прафесары П. І. Брыгадзін, У. М. Міхнюк, У. И. Лемяшонак, дацэнт В.С. Касмылёў і інш.

За апошняе дзесяцігоддзе на кафедры сфарміраваліся і атрымалі значнае развіццё навуковыя напрамкі даследаваняў:

  • сацыяльная гісторыя Беларусі ХIХ – пачатку ХХ ст.;
  • станаўленне беларускай дзяржаўнасці;
  • гісторыя палітычных партый, грамадскіх арганізацый і рухаў;
  • канфесійная гісторыя Беларусі ХIХ–ХХ стст.;
  • военна-палітычныя працэсы ў Беларусі, гісторыя Вялікай Айчыннай вайны.

Па меры з'яўлення на гістарычным факультэце БДУ новых спецыяльнасцяў, пашырылася і сфера навуковых інтарэсаў і напрамкаў работы кафедры, сфарміраваліся новыя накірункі даследаванняў:

  • рэгіёназнаўчыя даследаванні, гісторыка-культурнае і сацыяльна-эканамічнае раянаванне Беларусі ў мінулым і ў сучаснасці
  • гісторыя і развіццё гісторыка-культурнага і сацыяльна-эканамічнага патэнцыялу Беларусі
  • гісторыя і развіццё міжнароднага і рэгіянальнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь.

На дадзены момант на кафедры працуюць: загадчык кафедры кандыдат гістарычных навук, дацэнт В. С. Макарэвіч, доктар гістарычных навук, прафесар, дэкан гістарычнага факультэта БДУ А. Г. Каханоўскі; доктар гістарычных навук, прафесар А. М. Лукашэвіч; кандыдаты гістарычных навук, дацэнты Г. І. Маскевіч, А. Я. Верамейчык, А. Ф. Паддубская, В. А. Цяплова, А. С. Хадасевіч, А. В. Бурачонак, А. Б. Багдановіч, А. М. Максімчык, А. А. Страленя, Т. В. Лісоўская; старшыя выкладчыкі Л. Ю. Казакоў, Н. В. Карповіч, І. В. Лебедзева, выкладчык Т. М. Шчэрба, а таксама некалькі сумяшчальнікаў. Вядучы спецыяліст па забеспячэнню вучэбнага працэса на кафедры Т. М. Шчэрба, спецыяліст па забеспячэнню вучэбнага працэса Краўчук Алена Генадзьеўна.

Сярод супрацоўнікаў кафедры ўзнагароджаны медалём Ф. Скарыны, нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі», ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, прафесар А. Г. Каханоўскі. Ганаровымі работнікамі БДУ з'яўляюцца таксама А. Г. Каханоўскі, В. А. Цяплова. Граматай Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі «За вялікі ўклад у духоўнае адраджэнне і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа» узнагароджана дацэнт В. А. Цяплова.

Штогод супрацоўнікі кафедры публікуюць каля 150 навуковых работ, у тым ліку некалькі манаграфій, удзельнічаюць у рэалізацыі некалькіх рэспубліканскіх і міжнародных навуковых праектаў. Кафедрай наладжана работа па міжнароднаму супрацоўніцтву з Маскоўскім дзяржаўным універсітэтам імя М. В. Ламаносава (РФ), Йенскім універсітэтам (Германія) і інш. Прафесарска-выкладчыцкі састаў кафедры па запытах дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь выступае ў якасці экспертаў па пытаннях гісторыі і культуры Беларусі, удзельнічае ў кансультаванні і падрыхтоўцы тэлевізійных праграм і дакументальных фільмаў. За апошнія гады выкладчыкі кафедры прымалі ўдзел у падрыхтоўцы некалькіх дзесяткаў дакументальных кіна- і тэлевізійных фільмаў: («Маленькая крепость», «Озаричи» (ФРГ) і інш.), а таксама навукова-папулярных фільмаў («Великая война», «Беларусь в развитии» і інш.), фільмаў дакументальнага тэлевізійнага праекта «Обратный отсчёт» («Георгий Жуков: капкан для комкора», «Беларуская шляхта. Ад падзелу да разбору», «Октябрь 17-го. Белорусский сценарий», «Белорусская Жанна д’Арк. Муза обречённых», «Логишинский бунт. Или коррупция по-губернаторски» і інш.)

 

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus

br   brsmmgi   mr   fpb   szh   GK

105   konst   

Кантакты

220037, г. Мінск, вул. Мендзялеева, д. 36
тэл. +375 17 360-09-14
e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. План праезду

Графік працы:
панядзелак–пятніца 8.20–20.30
субота 08.20–14.30

Яндекс.Метрика