Галоўная

Факультэт

Ідэалагічная і выхаваўчая работа

Адукацыйны працэс

Студэнтам

Абітурыенту

Кафедра гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў

Гісторыя кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў

Дзейнасць кафедры пачалася ў 1936 г., калі на гістарычным факультэце БДУ была створана кафедры гісторыі Старажытнага свету і гісторыі Сярэдніх вякоў. Праз тры гады кафедра падзялілася на дзве. Кожная з іх была ўключана ў сістэму падрыхтоўкі новых навуковых кадраў праз аспірантуру.

Кафедру гісторыі старажытнага свету ўзначальваў акадэмік М. М Нікольскі, кафедру гісторыі сярэдніх вякоў — акадэмік У. М. Перцаў. У 1959 г. Дзве кафедры былі аб'яднаны ў адну ‑‑ кафедру гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў, загадчыкам якой стаў У. М. Перцаў. З 1960 па 1977 г. кафедру ўзначальваў вядомы прафесар-артыказнаўца Ф. М. Нячай. Асноўныя навуковыя інтарэсы прафесара былі звязаны з гісторыяй Старажытнага Рыма. Ёй ён прысвяціў манаграфіі «Рым і італікі» і «Утварэнне рымскай дзяржавы». Сам ён, як і акадэмік У. М. Перцаў, быў выхаваўцай навуковай школы Маскоўскага ўніверсітэта і імкнуўся падрыхтаваць годных спецыялістаў па гісторыі Старажытнага Рыма. Яго вучнямі сталі К. А. Рэвяка, В. І. Ханкевіч, В. А. Фядосік, М. І. Мініцкі.

У той жа час кафедры патрэбны былі спецыялісты па гісторыі Старажытнага Усхода і Старажытнай Грэцыі. Падрыхтаваць іх ва ўніверсітэце магчымасці не было, і шэраг здольных аспірантаў быў накіраваны на вучобу ў Ленінград. В. Н. Рабцэвіч і Г. І. Даўгяла – у аспірантуру пры Эрмітажы, М. С. Корзун – у аспірантуру Ленінградскага ўніверсітэта.

У выніку аб'яднання намаганняў прадстаўнікоў гістарычных школ Маскоўскага, Ленінградскага, Беларускага ўніверсітэтаў і Эрмітажа кафедры гісторыі старажытнага часу і сярэдніх вякоў атрымала трывалы фундамент для далейшага самастойнага развіцця. З 1977 г. Загадчыкам кафедры быў прафесар Д. С. Клімоўскі, які заўчасна пайшоў з жыцця ў 1982 г.

З 1982 па 1988 г. кафедру ўзначальвала дацэнт Н. А. Гусакова, вядомы беларускі спецыяліст у галіне медыявістыкі.

З 1988 г. па 2020 г. кафедрай загадваў вучань прафесара Ф. М. Нячая прафесар В. А. Фядосік, адзін з вядучых антыказнаўцаў і медыявістаў у нашай краіне, аўтар шэрагу манаграфій, а таксама энцыклапедычных і навукова-папулярных кніг у сааўтарстве ("Средневековый мир", "Древний мир. Культура, искусство, история", "Очерки истории христианской церкви в Европе" і інш.). Усяго ён выдаў больш за 320 навуковых і навукова-метадычных работ. З 2020 г. загадчыкам кафедры з'яўляецца Андрэй Аркадзьевіч Прохараў, спецыяліст ў галіне індаеўропеістыкі, ўсходазнаўства, гісторыі рэлігій.

З дня свайго ўтварэння кафедра гісторыі старажытнага часу і сярэдніх вякоў з'яўляецца адзіным вучэбна-педагагічным і навуковым цэнтрам у Беларусі па вывучэнню гісторыі Старажытнага Усходу, антыказнаўства, медыявістыкі і гісторыі рэлігіі. Пры кафедры дзейнічаюць аспірантура і дактарантура. За рэдкім выключэннем усе кандыдаты і дактары навук у Беларусі па вышэйзгаданых спецыяльнасцях былі падрыхтаваны менавіта тут. Сучасны склад кафедры цалкам сфарміраваны з выпускнікоў гістарычнага факультэта БДУ.

У розныя  гады на кафедры працавалі доктар гістарычных і доктар філасофскіх навук, прафесар Г. М. Ліўшыц – вядомы спецыяліст у галіне антыказнаўства і іўдаікі; дацэнт Р. А. Нікольская – антыка- і рэлігязнаўца; прафесар Ю. Я. Івонін — медыявіст з сусветным імем, дацэнт Г. І. Даўгяла — хеттолаг з сусветнай вядомасцю, прафесар М. С. Корзун — спецыяліст у галіне гісторыі Старажытнай Грэцыі. У свой част выкладчыкамі кафедры былі вядомыя лаціністы прафесар Н. А. Ганчарова, С. І. Пільман, Б. А. Мельцэр і інш.

Намаганнямі акадэмікаў М. М. Нікольскага і У.М. Перцава, прафесараў Ф. М. Нячая і Г. М. Ліўшыца на кафедры створаны беларускія навуковыя школы арыенталістыкі, антыказнаўства, медыявістыкі, гісторыі рэлігіі. Асабліва плённа распрацоўваюцца праблемы гісторыі Старажытнага Рыма, антычнага хрысціянства, познеантычнага і сярэдневяковага менталітэта. Ад акадэміка М. М. Нікольскага ідзе лінія развіцця беларускага ўсходазнаўства. У 1960-х гг. Намаганнямі дацэнта Г. І. Даўгяла, які падрыхтаваў дысертацыю пад навуковым кіраўніцтвам вядомага расійскага ўсходазнаўцы У. М. Дзьякава, беларускае антыказнаўства атрымала новы імпульс для свайго развіцця. Г. І. Даўгялла быў буйным вучоным: хеттолагам і індаеўропеістам. Цікавасць да сваёй справы ён перадаў сваім вучням А. А. Прохараву і А. В. Перзашкевічу.

Вывучэннем гісторыі Старажытнай Грэцыі займалісь вучні М. М. Нікольскага В. І. Шаўчэнка і Р. А. Нікольская. У цяперашні час праблематыка старажытнагрэчаскай гісторыі прадстаўлена ў даследаваннях дацэнта А. А. Тарканеўскага.

У вытокаў вывучэння гісторыі Старажытнага Рыма на кафедры стаяў прафесар Г. М. Ліўшыц, аўтар манаграфіі "Классовая борьба в Иудее и восстания против Рима". З імёнамі М. М. Нікольскага, аўтара "Истории Русской церкви", і Г. М. Ліўшыца, аўтора серыі манаграфій аб рэлігіі, атэізме і вальнадумстве ў розныя гістарычныя эпохі, звязана зараджэнне на кафедры рэлігіязнаўчага напрамку

Уласная школа вывучэння антычага і раннесярэдневечнага хрысціянства была створана прафесарам В. А. Фядосікам. Па гэтым напрамку яго вучні абаранілі сем кандыдацкіх і адну доктарскую дысертацыю.

Вывучэнне гісторыі сярэдніх вякоў на кафедры ў пераважнай большасці арыентуецца на германістыку. Фундамент беларускай германістыкі быў закладзеы акадэмікам У. М. Перцавым. Двое выкладчыкаў, якія абаранілі кандыдацкія дысертацыі па гісторыі Германіі на кафедры, у цяперашні час выкладаюць ва ўніверсітэтах Германіі. Працягвае традыцыі германістыкі і англасаксаністыкі, таксама асвоенай ў сценах БДУ акадэмікам У. М. Перцавым, прафесар І. А. Еўтухоў. Кафедра шчыльна супрацоўнічае з калегамі з Маскоўскага, Пецербургскага, Смаленскага, Казанскага ўніверсітэтаў, з антыказнаўцамі, ўсходазнаўцамі і медыявістамі ЗША, Германіі, Польшчы, Чэхіі, Венгрыі, Індыі. Шмат выкладчыкаў кафедры прайшлі навуковыя стажыроўкі за мяжой у прэстыжных універсітэтах, чыталі там лекцыі і ўдзельнічалі ў распрацоўках навуковых праектаў. Шэраг выпускнікоў кафедры працуюць ва ўніверсітэтах і музеях Германіі, Расіі і ЗША. Сярод кваліфікаваных антыказнаўцаў і медыявістаў іншых універсітэтаў Беларусі абсалютная большасць складаюць выпускнігі аспірантуры кафедры.

У апошні час, акрамя манаграфій і навуковых артыкулаў, выдаюцца падручнікі і вучэбныя дапаможнікі для вну і школ па дысцыплінах, якія забяспечваюцца кафедрай. Традыцыі выдання падручнікаў для сярэдняй і вышэйшай школы былі закладзены акадэмікамі М. М. Нікольскім і У. М. Перцавым. Яшчэ ў 1912 г. у Маскве выйшаў падручнік У. М. Перцава па гісторыі Старажытнай Грэцыі для гімназій. У 1952 г. пад рэдакцыяй У. М. Дзьякава і М. М. Нікольскага выданы падручнік па гісторыі старажытнага свету для настаўніцкіх інстытутаў. Ва ўмовах незалежнай Беларусь кафедра забяспечыла напісанне падручнікаў па гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў для сярэдняй школы. Былі таксама выданы вучэбныя дапаможнікі і курсы лекцый па гісторыі Старажытнага Усходу, Старажытнай Грэцыі, Еўропы ў Сярэднія вякі. У гонар сваіх заснавальнікаў, акадэмікаў М. М. Нікольскага і У. М. Перцава, кафедра кожныя два гады праводзіць міжнародныя навуковыя чытанні «Лістападаўскія сустрэчы». Даклады, прачытаныя на канферэнцыях, публікуюцца ў зборніках ці размяшчаюцца ў электроннай бібліятэцы БДУ.

 

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus

br   brsmmgi   mr   fpb   szh   GK

105   konst   logo1 RUS

Кантакты

220037, г. Мінск, вул. Мендзялеева, д. 36
тэл. +375 17 360-09-14
e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. План праезду

Графік працы:
панядзелак–пятніца 8.20–20.30
субота 08.20–14.30

Яндекс.Метрика