Галоўная

Факультэт

Ідэалагічная і выхаваўчая работа

Адукацыйны працэс

Студэнтам

Абітурыенту

Навіны факультэта

Студэнты гістарычнага факультэта наведалі месцы памяці, звязаныя з генацыдам беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны

У рамках вучэбнага працэсу гісторыкі-архівісты 1 курса наведалі месцы памяці, звязаныя з генацыдам беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Пачатковым пунктам знаёмства стала Шашкоўка ⎼ месца крэмацыйнай печы, дзе было забіта і спалена 50 тыс. чалавек. Затым па тэрыторыі лагера Трасцянец студэнты звярнулі сваю ўвагу на культуру памяці Аўстрыі, якая ўстанавіла адзіны за межамі дзяржавы помнік «Масіў імёнаў» ⎼ ахвярам 10 тыс. забітым габрэям з Вены. Каля помніка «Брама памяці» ⎼ цэнтральнага месца мемарыяла, адбылася размова аб палітыцы генацыду на прыкладзе аднаго толькі лагера, дзе забіта 206,5 тыс. ахвяр германскай нацысцкай палітыкі. Прайшоўшы па «Алеі смерці» да завяршальнага аб'екта ⎼ калгаснага хлява, месца спалення 6,5 тыс. апошніх ахвяр Трасцянца, студэнты разам з дацэнтам кафедры крыніцазнаўства К.І. Козакам, падзяліся сваімі разважаннямі і гатоўнасцю паглыбляць веданне і разуменне трагедыі беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны на месцах памяці мемарыялаў Хатыні, Чырвонага Берага, "Ямы".

Click to enlarge image 01.jpg

Студэнты гістарычнага факультэта наведалі месцы памяці, звязаныя з генацыдам беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны

 

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus

br   brsmmgi   mr   fpb   szh   GK

105   konst   

Кантакты

220037, г. Мінск, вул. Мендзялеева, д. 36
тэл. +375 17 360-09-14
e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. План праезду

Графік працы:
панядзелак–пятніца 8.20–20.30
субота 08.20–14.30

Яндекс.Метрика