Прэм'ера дакументальнага фільма "Шталаг 352. Без права на забыццё" пройдзе 8 снежня ў музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
Стужка, створаная калектывам агенцтва «Мінск-Навіны» пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі, раскажа гісторыю пра лагер для ваеннапалонных, пра ўмовы ўтрымання вязняў і пра злачынствы гітлераўцаў, пра лёсы закатаваных і пра тых, каму ўдалося перажыць гэтае пекла.
Паглядзець фільм можна будзе ўжо заўтра на YouTube-канале MINSKNEWS (https://www.youtube.com/channel/UCmPNL5ogNvN6mMiGrkzgmdQ) далучыўшыся ў 14:30 да стрыму. Для ўсіх ахвочых стужка будзе даступна з 16:00.