Галоўная

Факультэт

Ідэалагічная і выхаваўчая работа

Адукацыйны працэс

Студэнтам

Абітурыенту

Навіны факультэта

Справаздачна-выбарны сход пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў БДУ на гістарычным факультэце

У панядзелак, 11 снежня, адбыўся справаздачна-выбарны сход першаснай прафсаюзнай арганізацыі працаўнікоў БДУ на гістарычным факультэце.

Са справаздачным дакладам аб рабоце ў 2022–2023 гг. выступіў старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі факультэта Дзяніс Генадзьевіч Ларыёнаў. Дзяніс Генадзевіч даў справаздачу аб асноўных напрамках дзейнасці прафбюро на гістфаку, падзяліўся планамі на будучыню. Праца арганізацыі за справаздачны перыяд прызнана здавальняючай. Таксама падчас пасяджэння было абрана прафбюро факультэта і грамадскі інспектар па ахове працы.

У сходзе прыняў удзел кіраўнік першаснай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў БДУ Іван Іванавіч Янушэвіч. Ён адказаў на пытанні прысутных: аб будаўніцтве жылля для маладых спецыялістаў, аб магчымасцях прафсаюза БДУ па пытаннях аздараўлення дзяцей і супрацоўнікаў універсітэта і інш.

На сустрэчы прысутнічалі дэкан гістарычнага факультэта Аляксандр Генадзьевіч Каханоўскі і намеснік дэкана гістарычнага факультэта Аліна Яўгенаўна Верамейчык.

 

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus

br   brsmmgi   mr   fpb   szh   GK

105   konst   

Кантакты

220037, г. Мінск, вул. Мендзялеева, д. 36
тэл. +375 17 360-09-14
e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. План праезду

Графік працы:
панядзелак–пятніца 8.20–20.30
субота 08.20–14.30

Яндекс.Метрика