У гэтым годзе спаўняецца 35 гадоў з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана.
Штогод 15 лютага ў нашай краіне ветэраны Афганскай вайны ўшаноўваюць памяць сваіх загінуўшых таварышаў.
У структуры БДУ, уключаючы гістарычны факультэт, працавалі і да гэтага часу працуюць шмат людзей — удзельнікаў той вайны.
Памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя 35-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана пройдуць у сталіцы 15 лютага.
У гэты дзень у 10.00 у Мінску на востраве Мужнасці і Смутку адбудзецца цырымонія ўскладання кветак і мітынг памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.