Галоўная

Факультэт

Ідэалагічная і выхаваўчая работа

Адукацыйны працэс

Студэнтам

Абітурыенту

Навіны факультэта

Міжнародны студэнцкі форум «Палітычныя, культурныя і рэлігійныя аспекты развіцця блізкаўсходняга рэгіёну: гістарычныя заканамернасці і сучасныя тэндэнцыі»

Міжнародны студэнцкі форум «Палітычныя, культурныя і рэлігійныя аспекты развіцця блізкаўсходняга рэгіёну: гістарычныя заканамернасці і сучасныя тэндэнцыі» адбыўся 15 лютага 2024 г. ў вочна-дыстанцыйным фармаце. Арганізатарамі форуму выступілі гістарычны факультэт БДУ і Цэнтр міжнародных сувязей Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Міжнароднай асацыяцыі выпускнікоў ВНУ.

З прывітальным словам выступілі дэкан гістарычнага факультэта прафесар Аляксандр Генадзьевіч Каханоўскі і дырэктар Цэнтра міжнародных сувязей Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Аляксандравіч Самуйліч. У пленарным пасяджэнні прынялі ўдзел эксперты з Беларусі, Расіі, ААЭ, Палестыны і Сірыі.

Каля 30 студэнтаў гістарычнага факультэта спецыяльнасці «Рэгіёназнаўства», факультэта міжнародных адносін БДУ і МДЛУ прадставілі даклады на трох секцыях: «Культурна-рэлігійныя традыцыі народаў Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі», «Геапалітычная сітуацыя на Блізкім Усходзе і праблемы міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння: гісторыя і сучаснасць», «Эвалюцыя тэндэнцый грамадска-палітычнага развіцця грамадска-палітычнага развіцця краін Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі».

Пры падвядзенні вынікаў Форума была ўнесена прапанова аб стварэнні экспертнай супольнасці па праблемах рэгіёна Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі з прыцягненнем студэнцкай аўдыторыі.

 

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus

br   brsmmgi   mr   fpb   szh   GK

105   konst   

Кантакты

220037, г. Мінск, вул. Мендзялеева, д. 36
тэл. +375 17 360-09-14
e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. План праезду

Графік працы:
панядзелак–пятніца 8.20–20.30
субота 08.20–14.30

Яндекс.Метрика