Галоўная

Факультэт

Ідэалагічная і выхаваўчая работа

Адукацыйны працэс

Студэнтам

Абітурыенту

Навіны факультэта

Дыялогавая пляцоўка «Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь як гарант фарміравання і развіцця прававой дзяржавы»

Дыялогавая пляцоўка «Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь як гарант фарміравання і развіцця прававой дзяржавы» прайшла 5 верасня на гістарычным факультэце БДУ з удзелам суддзі Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь Руслана Царука — выпускніка гістарычнага (2000 г.) і юрыдычнага (2004 г.) факультэтаў.

Сустрэчу адкрыў дэкан факультэта прафесар Аляксандр Каханоўскі. Аляксандр Генадзьевіч падкрэсліў важнасць прававых асноў дзяржавы і заклікаў студэнтаў да актыўнага ўдзелу ў дыскусіі.

У ходзе размовы былі ўзняты тэмы асноў сацыяльнай прававой дзяржавы, развіцця інтэлектуальнага і духоўна-маральнага патэнцыялу беларускага грамадства.

Асаблівую цікавасць у будучых гісторыкаў выклікалі пытанні аналітычнай ацэнкі ваенных злачынстваў і генацыду беларускага народа, абароны інтэлектуальнай уласнасці, гісторыі развіцця сістэмы правасуддзя Беларусі і інш.

Мерапрыемства прымеркавана да Дня народнага адзінства і святкавання 90-годдзя з дня заснавання гістарычнага факультэта БДУ.

Па матэрыялах сайта БДУ

 

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus

br   brsmmgi   mr   fpb   szh   GK

105   konst   

Кантакты

220037, г. Мінск, вул. Мендзялеева, д. 36
тэл. +375 17 360-09-14
e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. План праезду

Графік працы:
панядзелак–пятніца 8.20–20.30
субота 08.20–14.30

Яндекс.Метрика