Больш за 500 чалавек прынялі ўдзел у Археаквізе ад супрацоўнікаў кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін на Фестывалі навукі ў Батанічным садзе 7 верасня.
Адказваючы на пытанні пры дапамозе копій артэфактаў і асобных старажытных прадметаў, удзельнікі змаглі пазнаёміцца з асновамі археалогіі, даведацца пра найбольш цікавыя знаходкі і знакавыя археалагічныя адкрыцці. Усе зацікаўленыя атрымалі брашуры з інфармацыяй аб спецыяльнасцях гістарычнага факультэта і дзейнасці кафедры.
Правесці археаквіз выкладчыкам дапамаглі студэнты кафедры — сябры Археалагічнага гуртка.
А старшы выкладчык кафедры Юлія Латушкова таксама выступіла з лекцыяй «Деньги. Деньги? Деньги!» на пляцоўцы «Аранжарэя ведаў».
https://hist.bsu.by/by/faculty-2/naviny-fakulteta/9685-arkheakviz-na-festyvali-navuki-batanichnym-sadze-07-09-2024-g.html#sigProId6e31b6c36e