Гістарычны факультэт выступіў арганізатарам маштабнай дыялогавай пляцоўкі «Рэлігія і нацыянальная ідэнтычнасць», якая адбылася падчас візіту кіраўнікоў і прадстаўнікоў вядучых рэлігійных канфесій Беларусі ў БДУ. Удзельнікамі знакавай падзеі сталі больш за 100 студэнтаў БДУ.
У міжканфесійны дыялог з моладдзю ўступілі ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр Румак, кіраўнік Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі Іосіф Станеўскі, муфцій Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання ў Беларусі Абу-Бекір Шабановіч і галоўны рабін рэлігійнага аб'яднання абшчын прагрэсіў. Мадэратарам сустрэчы выступіў дэкан гістарычнага факультэта прафесар Аляксандр Каханоўскі.
Адкрываючы дыялогавую пляцоўку, Аляксандр Генадзьевіч адзначыў важнасць правядзення такіх мерапрыемстваў напярэдадні Дня народнага адзінства, падкрэсліў, што міжканфесійны дыялог характэрны для беларусаў.
— Сімвалічна, што менавіта Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт стаў месцам правядзення сустрэчы. А гістарычны факультэт як ініцыятар і арганізатар дыялогу ўжо каторы год праз свае праекты сацыяльна-гуманітарнай і патрыятычнай накіраванасці дае добры фундамент для дыялогу такога высокага ўзроўню, — падкрэсліў дэкан.
Дыялогавая пляцоўка стала часткай мерапрыемстваў гістарычнага факультэта БДУ падчас святкавання свайго 90-годдзя.
Праца дыялогавай пляцоўкі знайшла адлюстраванне на старонках рэспубліканскай прэсы і медыярэсурсах Універсітэта.
БЕЛТА. Румак аб выбудоўванні дыялогу паміж канфесіямі: калі ёсць разуменне, тады забяспечваецца мір і згода.
«СБ. Беларусь сегодня». Адзінства нашага народа дазволіла выстаяць і перамагчы ў Вялікай Айчыннай вайне - прарэктар БДУ.
БДУ. "Падзеі 85-гадовай даўніны дазволілі сфарміраваць адзіны беларускі этнас, яго дзяржаўнасць, духоўныя каштоўнасці, асновай якіх з'яўляецца рэлігія".
Кіраўніцтва гістарычнага факультэта выказвае падзяку адміністрацыі і асабіста дэкану факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі Алене Кальмаковай за садзейнічанне ў правядзенні дыялогавай пляцоўкі.
https://hist.bsu.by/by/faculty-2/naviny-fakulteta/9689-dyyalogavaya-plyatso-ka-religiya-i-natsyyanalnaya-identychnasts-11-09-2024-g.html#sigProId248ca8c9c0