Дзень 17 верасня — гэта адна з найбольш значных святочных дат, якая нагадвае нам пра наша гераічнае мінулае, дата, якая падахвочвае шанаваць сваю сучаснасць і абараняць будучыню.
Дзень народнага адзінства нагадвае нам пра стойкасць, самадастатковасць і згуртаванасць беларускага грамадства. Усіх нас, беларусаў, незалежна ад узросту і дзейнасці, аб'ядноўвае адзін лёс — лёс Беларусі. Праз дыялог і ўзаемаразуменне наша агульная задача — памнажаць патэнцыял і славу роднай зямлі, захоўваць яе самабытнасць і незалежнасць. Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і міру.
Дэкан гістарычнага факультэта БДУ, прафесар Аляксандр Каханоўскі